РобімНогі


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sport


Бег на доўгія дыстанцыі у Беларусі: расклад спаборніцтваў, навіны, цікавосткі.
Зваротная сувязь – @rbmnhi
Інстаграм - https://www.instagram.com/robimnohi
Strava - https://www.strava.com/clubs/robimnohi

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sport
Statistika
Postlar filtri


Начныя трэйлы, паўмарафон у Віцебску і чэмпіянат катэгорыі Masters - у раскладзе стартаў на ліпень.

6-7 ліпеня

🏃🏻‍♂️ BELARUSBANK MUSEUM RUN (Мінскі р-н, Федэрацыя прыгодніцкіх гонак)
🧔🏻‍♂️🔦21|10 |5 км 👧🏻🔦 1 км

6 ліпеня
🏃‍♀️Славянскі забег (Віцебск, БФЛА)
🧔🏻‍♂️21,1|11 |3,5 км 👨‍👧‍👦

6 ліпеня
🏃‍♀️Палесская сцежка (Петрыкаўскі р-н, БФЛА)
🧔🏻‍♂️9 км 👨‍👧‍👦

21 ліпеня
Прабег памяці Калабанава (Мінск, КАБ "Аматар")
🧔🏻‍♂️12 км 👧🏻 1 км

20-21 ліпеня
🏃🏿‍♀️Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў (Мінск, БФЛА)
🧔🏻‍♂️10 | 5 |1,5 км

27-28 ліпеня
🏃🏻‍♂️Ласіная сцежка. Чорнае возера (Полацкі р-н, Elkpath)
🧔🏻‍♂️🔦12|6 км 👧🏻🔦2|1 км
🧔🏻‍♂️20|10|6 км👧🏻3,2|1,6|0,3 км

27 ліпеня
💦Водны забег (Мядзел, Забег)
🧔🏻‍♂️35 | 5 |10 (5+5) км 👧🏻2 (1+1) км

27 ліпеня
🏃‍♀️Каробчыцкі Алімп (Каробчыцы, БФЛА)
🧔🏻‍♂️10 |3 км 👨‍👧‍👦

🏃🏻‍♂️ - трэйлавы забег
🏃‍♀️ - шасэйны забег, крос
💦 - бег па вадзе
🧔🏻‍♂️ - для дарослых
👧🏻 - для дзяцей
🔦 - начны забег
👨‍👧‍👦 - сямейны забег

✔️Падпісвайцеся на "РН" | Пакідайце "бусты"


Мікалай Крывабок (на фота - у цэнтры) - новы рэкардсмен Беларусі на 100 міляў (≈161 км).

На Мінскім ультрамарафоне ён прабег класічную дыстанцыю за 15 гадзін 25 хвілін і 31 секунду. Сярэдні тэмп - 5:45/км.

З папярэдняга рэкорду, які з 2014 года належыў Алене Макоўскай - 17:33:28 (так-так, мужчынскі NR саступаў жаночаму), Мікалаю ўдалося скінуць больш за 2 гадзіны.


"Тут была мая Алімпіяда" - так пракаментавала сваю перамогу на Grandma's Marathon Вольга Мазуронак.

Беларуска на дзвюх апошніх Алімпіядах у Рыё-2016 і Токіё-2020(21) двойчы была на пятай пазіцыі, але, на жаль, не зможа прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Мая мэта на Grandma's Marathon складалася ў тым, каб паказаць добры час, а не арыентавацца на месца, і, шчыра кажучы, вынік [перамога і час] стаў для мяне нечаканасцю, таму што мая падрыхтоўка не была найлепшай.

Я рыхтавалася ў Флагстафе [горад на вышыні каля 2100 м у штаце Арызона], і гэтыя трэніроўкі сапраўды мне вельмі дапамаглі
Вольга на 36 секундаў пасунула папярэдні рэкорд Grandma's Marathon, усталяваны ў 2018 годзе, і паказала свой лепшы вынік у кар'еры на марафонскай дыстанцыі - 2:23:52.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Вольга Мазуронак упэўнена перамагла на Grandma's Marathon з новым рэкордам трасы - 2:23:52.

Гэта на 2 секунды хутчэй рэкорду Беларусі (рэкорд таксама належыць Вользе: у Лондане ў 2016 яна прабегла за 2:23:54). Але вынік у Дулуце не будзе прызнаны новым нацыянальным рэкордам, бо тамтэйшая траса несертыфікаваная World Athletics з-за таго, што спускі на марафоне пераважаюць над пад'ёмамі.


Сёння ў невялікім амерыканскім горадзе Дулут пройдзе Grandma's Marathon - падзея, якая штогод збірае больш за 20 тысяч удзельнікаў. Сёлета ў іх ліку - Вольга Мазуронак, рэкардсменка Беларусі ў марафоне (NR 2:23:54; 2016) і двойчы ўдзельніца Алімпійскіх гульняў. Пасля Алімпіяды ў Токіё-2020(21) Вольга не выступала амаль тры гады і вярнулася ў спорт толькі ў сакавіку 2024-га: яна стала другой на марафоне ў Лос-Анжэлесе (2:25:49). І вось праз тры месяцы пасля гэтага Вольга зноў будзе стартаваць.

Хто будзе складаць канкурэнцыю Вользе?
Lucy Karimi
🇰🇪 (PB 2:24:24; 2021): у розныя гады перамагала на марафонах у Празе, Мілане, Венецыі, Ухані, Буэнас-Айрэсе.
Grace Kahura-Malang 🇰🇪 (PB 2:30:14; 2023): пераможца California International Marathon-2023.
Jane Bareikis 🇺🇸 (PB 2:29:00; 2023)

Дзе паглядзець гонку?
Трансляцыя будзе даступна тут. Пачатак - 15.00 па Мінску.

✔️Падпісвайцеся на "РН" | Пакідайце "бусты"

777 0 10 3 33

Сузаснавальнік клуба Tristyle Захар Пладуноў распавёў як ён з аднаклубнікамі Дзмітрыем Літвіненкам і Кацярынай Кудзелька скарылі Everest Marathon. Яны сталі першымі беларусамі на найвышэйшым марафоне свету.

...Старт в семь утра. Все собираются возле ледника, в очень красивом месте. Начинали бежать мы с высоты 5400 и спускались к Намче-Базару — по сути, по той же дороге, по которой поднимались к базовому лагерю. Но спуском это назвать сложно: глобально бежишь вниз, но там практически нет прямых участков, поэтому в процессе еще и набираешь приличную высоту. Непонятно, кстати, что хуже: спуск или подъем. Когда спускаешься, колени и бедра устают очень сильно. К таким резким перепадам высот мы, конечно, не привыкли. Хотя, когда готовились к старту, иногда бегали в «Раубичах»...


Падрабязнасці тут:
https://people.onliner.by/2024/06/20/samyj-vysokij-marafon


Тым часам Беларускі Форэст Гамп Ілля Арзамасаў і не думае спыняцца: 19 марафонаў за 19 дзён, больш за 800 км.

Місія Іллі: збор сродкаў на лячэнне дачкі Сашы, якая змагаецца з наступствамі сіндрома Гійена-Барэ. На наступны этап рэабілітацыі патрабуецца каля $84 тыc. $52 тыc. з гэтай сумы ўжо сабрана і збор працягваецца.

Чэлендж Іллі падтрымала нямала публічных асоб са сферы спорту, і гэта можа зрабіць кожны. Якім чынам?!

✅ зрабіць грашовы перавод на адзін з дабрачынных рахункаў

✅ прабегчы з Іллём любую пасільную дыстанцыю (Ілля стартуе штодня ў лесапарку на Каліноўскага,111. Збор у 6:45 - старт у 7:00)

#бежимвпомощьсаше


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
На выхадных у Рэспубліцы Татарстан праходзілі Гульні BRICS - па сутнасці гэта былі першыя міжнародныя (калі не лічыць унутрырасійскіх стартаў і аднаго выезду ў Іран) для беларускай легкаатлетычный каманды за тры гады.

У бегу на сярэднія дыстынцыі - вынікі нядрэнныя: нямала медалёў і асабістых рэкордаў. Праўда, ёсць нюанс: гэтае спаборніцтва не ўвайшло ў афіцыйны каляндар World Athletics і адпаведна ўсе вынікі і рэкорды паказаныя на ім лічацца неафіцыйнымі.

Пералік медалёў і асабістых рэкордаў тут:

800 м
Дзмітрый Савін - 1:48.50 🥇PB

1500 м
Вячаслаў Скудны - 3:45.86 🥇
Дзмітрый Савін - 3:46.23 🥈
Таццяна Шабанава - 4:14.58 РВ

3000 м з перашкодамі
Дзмітрый Іваненка - 8:36.93 🥈(на відэа бачна, што пераможца забегу ў сціпль-чэзе вызначыўся ў выніку сілавога прыёма на адной з перашкодаў)
Таццяна Шабанава - 9:38.95 🥉РВ
Іна Новік - 9:52.25 РВ

5000 м
Вольга Немагай - 16:09.53 РВ
Іна Новік - 16:15:44 РВ


Святлана Кудзеліч працягвае збіраць перамогі на галоўных паўмарафонах Казахстана. У красавіку - былі Алматы 🥇, на мінулых выхадных - Астана🥇. Час пераможцы - 1:19:48.


Што б вы хацелі ўбачыць на "Гарадзенскай вандроўцы" у будучым?
So‘rovnoma
  •   1000+ слотаў
  •   Паўмарафонскую дыстанцыю
  •   Пейсмейкераў
  •   Сертыфікаваную трасу
  •   Эстафету
  •   Кенійцаў:)
  •   Афтапаці
  •   Але ўсё і так выдатна!
  •   Не быў / не была
256 ta ovoz

824 0 5 12 10

Экскурсія па горадзе і карысны мерч у стартавым пакеце, траса праз цэнтр горада, брукаванка і горачкі, стылёвы медаль і круасаны на фінішы - у "Гарадзенскай вандроўцы" з'явілася нямала фішак, якія робяць гэты старт асаблівым. У гэтым годзе забег сабраў рэкордную для сябе колькасць удзельнікаў і бачна, што ён становіцца прывабным не толькі для беларускіх, але і для замежных аматараў бегу.

Хто ж перамог "Гарадзенскай вандроўцы-2024"?

10 км

1. Уладзіслаў Прамаў - 31:05
2. Уладзіслаў Аўрэйцовіч - 32:43
3. Дзмітрый Шкода - 32:50

1. Ганна Дронь - 37:01
2. Майя Тонкіх - 37:38
3. Анастасія Дашкевіч - 38:13

На 5 км перамаглі Віталь Саскавец і Вікторыя Кушнір.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Феерычны беларускі фініш на 1500 м на Гульнях BRICS у Казані. Першы - Вячаслаў Скудны (3:45:86), другі - Дзмітрый Савін.

Сёння праходзіць першы дзень легкаатлетычнай праграмы на Гульнях. Па сутнасці, толькі Расія і Беларусь выставілі на гэты старт свае асноўныя склады - прадстаўніцтва іншых краін нешматлікае.

Як доказ: у жаночым сціпле 3000 м было толькі 5 удзельніц: тры расіянкі і дзве беларускі. Трэцяе месца - Таццяна Шабанава (9:38:95) і пятае месца - Іна Новік (9:52:25). У абедзьвюх - лепшыя вынікі за кар'еру.


Наступным стартам Вольгі Мазуронак стане Grandma's Marathon, які пройдзе 22 чэрвеня ў штаце Мінісота.

Марафон праводзіцца з 1977 года, і жаночы рэкорд трасы складае на ім 2:24:28.

На сваім папярэднім марафоне, які праходзіў 17 сакавіка ў Лос-Анжэлесе, Вольга стала другой з вынікам 2:25:49.


Першая "дзясятка" беларускага рэйтынгу Міжнарожнай асацыяцыі трэйлранінгу ITRA на сённяшні дзень выглядае так:

1. Uladzimir Yakubouski - 803
2. Ilya Humbar - 767
3. Denis Shulya - 722
4. Yan Hodorovich - 717
5. Valiantsin Malkou - 695
6. Dzmitry Kavalionak - 693
7. Yury Tambasau - 687
8. Vitali Saskavets - 679
9. Aleksei Alekseyonok - 661
10. Aleksey Bannikov - 650

1. Alena Pabortsava - 671
(на фота)
2. Ekaterina Klimenko - 623
3. Iryna Ulasevich - 583
4. Aliaksandra Cherkas - 573
5. Anna Milkovskaya - 561
6. Yulia Melis-Tsvirbut - 559
7. Aliaksandra Lishchuk - 533
8. Anna Orochko - 530
9. Aliaksandra Tapunova - 529
10. Hanna Kartashova - 511


Для таго, каб патрапіць у рэйтынг дастаткова прабегчы хаця б адну гонку, сертыфікаваную ITRA. У Беларусі на дадзены момант - гэта толькі старты Федэрацыі прыгодніцкіх гонак (жук-трэйл "Гайна", марафон "Налібакі", Kaspersky Race і жук-трэйл "Лагойск"). Дарэчы ў гэтым сезоне на базе вышэйпазначаных забегаў ITRA праводзіць Беларускую нацыянальную лігу.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
"Уладзімір Якубоўскі, Беларусь, Гродна!" - віншуе дыктар пераможцу 73-кіламетровага ультратрэйлу Patagonia Run-2024, які праводзіцца на захадзе Аргенціны. Уладзь упэўнена перамог з вынікам 7 гадзін 42 хвіліны (сярэдні тэмп - 6:18), хоць канкурэнцыя была вялікай - 628 удзельнікаў з 12 краін свету:

Па традыцыі мой зімовы збор праходзіў у Паўднёвай Амерыцы. Мы рыхтаваліся ў вельмі прыгожым месцы непадалёк ад старту: мноства маршрутаў, найпрыгажэйшая прырода, добрае харчаванне дазволілі падысці да старту на піку формы. Дыстанцыя была з наборам вышыні 3600 м. На першую пазіцыю я выйшаў на 10 км - і яе ўжо не выпускаў. Выдатная арганізацыя, цудоўная разметка, шмат людзей на фінішы пакінулі аб гонцы толькі самыя добрыя ўражанні і жаданне вярнуцца.


Дарэчы па выніках гэтай гонкі Міжнародная асацыяцыя трэйлранінгу ITRA налічыла Уладзіміру 815 пунктаў PI-рэйтынгу - гэта найлепшы беларускі паказнік. У актуальным рэйтынгу ITRA Уладзімір Якубоўскі - на першай пазіцыі сярод беларускіх трэйлранераў.


5 марафонаў за 5 дзён ✅

Чэлендж Іллі Арзамасава працягваецца. Мэта: сабраць сродкі на рэабілітацыю 14-гадовай дачкі Сашы.

Іллю на трасе падтрымліваюць як аматары бегу, так і вядомыя беларусы са сферы прафесійнага спорту. У прабежках ужо паўдзельнічалі футбалісты Віталь Радзівонаў, Сяргей Штанюк, удзельнікі біятлоннай зборнай Беларусі на чале з Ганнай Сола.
Дыстанцыйна дабрачынны праект падтрымалі алімпійскія чэмпіёнкі Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Юлія Несцярэнка. Актыўна ў чэленджы ўдзельнічаюць прадстаўнікі клубаў Arza Running і Tristyle.

Падрабязней пра хваробу Сашы Арзамасавай і ход дабрачыннага праекту #бежимвпомощьсаше можна прачытаць тут:

https://people.onliner.by/2024/06/04/minchanin-kazhdyj-den-probegaet-marafon-chtoby-sobrat-dengi-na-reabilitaciyu-dochke

На наступны этап рэабілітацыя Сашы патрэбная сума каля 80 000$. За 3 дні марафона сабрана сума эквівалентная 8 900$. Усе неабходныя рэквізіты для дапамогі - тут.


Травень адбеганы. 72 удзельнікі чэледжу #робімногі ў Garmin Connect: ад 18 да 583 кіламетраў за месяц.

"Дзясятка" самых трывалых - на скрыне. Хто жадае далучыцца да чэленджу ў чэрвені - падпісвайцеся на вось гэты акаўнт у Garmin і прымайце запрашэнне да новага анлайн-спаборніцтва. Хто ўжо падпісаны - вам запрашэнне ўжо даслана! Усім бег!


✅Першы марафон #БежимВпомощьСаше - зроблены!

Іллю Арзамасава падтрымала нямала аматараў бегу. Сярод іх былыя футбалісты зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў і Сяргей Штанюк, а таксама спартыўныя журналісты @bysportby на чале з Сяргеем Шчурко.

Як дапамагчы лячэнню Сашы Арзамасавай? Уся падрабязная інфа - тут.


Дзе бяжым у чэрвені?
So‘rovnoma
  •   Анлайн-прабег "Рэвізія бегуноў Беларусі" (5-7 чэрвеня)
  •   AIST CUP (8 чэрвеня)
  •   Гарадзенская вандроўка (16 чэрвеня)
  •   Капыльскае кола (16 чэрвеня)
  •   Мінскі ўльтрамарафон (22-23 чэрвеня)
  •   Орша Х-трэйл (22 чэрвеня)
  •   Твой забег (23 чэрвеня)
  •   Каменны востраў. Этап Кубка Ласінай сцежкі (29-30 чэрвеня)
  •   Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы (29-30 чэрвеня)
  •   Планую замежны старт
202 ta ovoz


З заўтрашняга дня Ілля Арзамасаў распачынае серыю штодзённых марафонаў з мэтай збору сродкаў на лячэнне сваёй дачкі Сашы. У Сашы - сіндром Гійена-Барэ, цяжкае імуннае захворванне. Месяц рэабілітацыі ў расійскай клініцы, дзе праходзіць лячэнне Саша каштуе 948 000 расійскіх рублёў (каля 10500$). Поўны курс лячэння зойме па найменшых падліках 6-8 месяцаў. У планах Іллі - не спыняцца, пакуль не назбіраецца неабходная сума.

Бегаць Ілля Арзамасаў будзе ў лесапаркавай зоне на Каліноўскага, 111. Стартаваць плануе штодня ў 7.00. Ён заклікае ўсіх неабыякавых далучацца і падтрымліваць.

За зборам сродкаў і дзённікам марафонца Іллі Арзамасава можна будзе сачыць тут: https://t.me/arza_help

Там жа можна знайсці ўсе неабходныя рэквізіты для дапамогі Сашы❤️
#БежимВпомощьСаше

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.