У нацыянальным парку распрацавалі прыгодніцкі экалагічны тур «Дорогой великанов». Турыстам прапануюць адправіцца ў палескія джунглі сцежкамі зуброў. У апісанні шчыра кажуць, што падарожжа можа быць складаным і непрадказальным, бо адны зубры ведаюць, куды вядуць іхнія сцежкі.
Але блукаць па лясах гасцей адных не пакінуць – іх будзе суправаджаць дасведчаны гід, які навучыць высочваць і адрозніваць сляды розных звяроў, раскажа пра таямніцы і звычкі магутных волатаў-зуброў, а таксама пра культурныя традыцыі Палесся.
Калі пашанцуе, можна будзе ўбачыць і саміх зуброў. У нацпарку запэўніваюць, што верагоднасць сустрэчы высокая.
Падарожжа пачынаецца на досвітку, а 8:00, месца старту – у 10 кіламетрах ад Турава. Дабрацца да места старту ад Турава прапаноўваюць на сваім асабістым аўто. Доўжацца прыгоды чатыры гадзіны.
Бліжэйшыя даты тура: 21, 22, 25, 28, 29 снежня або любая іншая дата па ўзгадненні.
Кошт для 1-2 чалавек складае 150 рублёў, а калі набярэце кампанію ад 3 да 7 сяброў, то па 50 рублёў з чалавека. Дадаткова трэба будзе аплаціць 5 рублёў за ўваход у парк.
Запісацца на экскурсію можна па тэлефонах нацпарка або праз асабістыя паведамленні ў сацсетках.