Сильные Новости - gomel.today


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha


Сильные Новости для #гомель'чан от сайта gomel.today
ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ @GT_SendNewsBot

Мы в YT https://www.youtube.com/@gomel-today
в ВК https://vk.com/gomeltoday
в FB https://fb.me/gomeltoday
в ОК https://ok.ru/gomeltoday

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Statistika
Postlar filtri


У панядзелак 18 лістапада ў некалькіх дамах у Гомелі будзе планава адключана электрычнасць.

З 9:00 да 17:00 святла не будзе па наступных адрасах:

🔹 зав. Маякоўскага, 1-13, 2а-16;
🔹 зав. Рэчыцкі, 1-19, 2-22;
🔹 пр. Рэчыцкі, 1-9, 2;
🔹 пр. Леніна, 28, 30, 30а, 32;
🔹 вул. 8 Сакавіка, 1-29, 4-24а;
🔹 вул. Карповіча, 17;
🔹 вул. Кароткая, 1-15, 2-14;
🔹 вул. Крайняя, 31-65, 26-68;
🔹 вул. Чырвонаармейская, 5, 9, 11, 12;
🔹 вул. Маякоўскага, 1-7, 18;
🔹 вул. Мендзялеева, 1-17, 2-26;
🔹 вул. Маладагвардзейская, 1-35, 2-32;
🔹 вул. Рэчыцкая, 6;
🔹 вул. Сасновая, 19-29.


Сіноптыкі абяцаюць да +6 градусаў цяпла. Большую частку дня будзе воблачна. У другой палове дня магчыма пакажацца сонейка, а вецер узмацніцца да 10 метраў у секунду.


Былым мужу і жонцы дапамаглі падзяліць маёмасць, нажытую ў шлюбе, судовыя выканаўцы.

Ініцыятарам судовага працэсу стаў экс-муж, які запатрабаваў ад былой каханай маёмасць для вопісу. У спіс трапілі каля ста прадметаў. Там аказаліся не толькі такія каштоўныя рэчы, як мэбля і тэхніка, але і прадметы інтэр’еру, напрыклад, уваходная і міжпакаёвыя дзверы, матрацы, ванна, унітаз, балконныя рама, і нават маскітныя сеткі, разеткі і выключальнікі.

Падзяліць па справядлівасці мужчына прапанаваў таксама штучную ёлку, душавую шторку, лямпу для манікюру, падлогавыя і насценныя пакрыцці, плінтусы і нацяжныя столі. Ну і вішанька на торце – пародзістая кошка разам з домікам. У выніку кошка дасталася мужу, а каціны домік – жонцы.


На гэтым тыдні журналісты «Моцных Навін» падрыхтавалі для вас шэраг цікавых матэрыялаў. Праверце, ці не прапусцілі вы нешта👇🏻

🔹 Конюшни на первом этаже, взрослые заботы школьников после войны и легендарный спортзал. Рассказываем самое интересное о гомельской 3-й школе, которую ждут большие изменения

🔹 Из зубра и бобра, с коньяком и оливками. «Сильные Новости» посмотрели, какие экзотические колбасы производятся на белорусских заводах

🔹 На «Гомсельмаше» обещают классные корпоративы, а студентов зовут в контролеры-кассиры. Какую работу сейчас предлагают в Гомеле и сколько обещают платить?

🔹 Первый частный «зоопарк», музыкальный магазин и «качалка»: какие заведения открывались в гомельских подвалах в 90-е и куда они пропали

🔹 Секрет успеха популярного блогера Картошкина – честное интервью для «Сильных Новостей». Всего три года назад этот парень снял свое первое видео для блога, а сейчас у него – десятки тысяч подписчиков, признание, узнаваемость, а еще – деньги от рекламодателей


У межах міжнароднай фестывальнай праграмы беларусы пакажуць фільм «Чорны замак», які прадставіць прадзюсар і генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей.

Можаце ўявіць, колькі індыйскіх фільмаў бяруць удзел у фестывалі, але акрамя гэтага там будуць прадстаўлены яшчэ 180 міжнародных кінастужак з 81 краіны.

«Чорны замак» адкрые секцыю міжнароднай праграмы 22 лістапада. Па словах Юрыя Алексея, беларускі фільм – адзіны рускамоўны на самым буйным і найстарэйшым кінафестывалі ў Індыі.

«Індыя – адзін з асноўных нашых кінапартнёраў нароўні з Кітаем. Мы заключылі дамовы з індыйскімі прадпрымальнікамі аб дыстрыбуцыі нашых фільмаў у Індыі, узялі ўдзел у Мумбайскім фестывалі ў чэрвені, а цяпер падалі свае фільмы для ўдзелу ў фестывалі на Гоа», – падзяліўся Юрый Аляксей.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Блізняты Уізлі запусцілі кулінарнае шоу па матывах фільмаў і кніг пра Гары Потэра

Акторы Джэймс і Олівер Фелпс, якія сыгралі братоў-двайнят Уізлі ў фільмах пра Гары Потэра, сталі вядучымі новага кулінарнага тэлешоу ў Велікабрытаніі.

Яно называецца «Гары Потэр: Чараўнікі выпечкі». У шоу будуць спаборнічаць кандытары і кулінары ў стварэнні торцікаў, натхнёнымі сюжэтамі з кніг ці фільмаў.

Ацэньваць творы кулінарнага мастацтва будуць такія зоркі, як Боні Райт, якая сыграла Джыні Уізлі, Уорвік Дэвіс, што выканаў ролю прафесара Флітвіка, і Эвана Лінч, вядомая па ролі Палумны Лаўгуд.

Для шоу стварылі адпаведныя лакацыі, сярод якіх можна пазнаць школу Хогвартс, чароўны банк «Грынгатс», платформу 9 і 3/4 і іншыя.


Артысту было 57 гадоў. Пра яго смерць аб’явіла жонка ў сацсетках.

Уладзімір Лёўкін быў салістам гурта «На-на» з моманту яго заснавання ў 1989 годзе. Пасля 1998 года ён выступаў сольна. У пачатку 2000-х спеваку дыягнаставалі лімфому. Ён прайшоў некалькі курсаў хіміятэрапіі і дзве перасадкі касцявога мозга.

Пасля наступлення рэмісіі Лёўкін працягнуў выступаць, а таксама ўзяў удзел у некалькіх тэлепраектах.


У наступным годзе ў сельскагаспадарчым цэху «Гайна» Мінскага трактарнага завода плануюць запусціць вытворчасць уласнага рапсавага алею.

Зараз там здаюць вырашчаную сыравіну, але хочуць увесці ў эксплуатацыю новы ўчастак і прадаваць алей, што бачыцца кіраўніцтву больш выгадным.

У дадатак там з’явіцца магчымасць вырабляць у дастатковай колькасці жмых і шрот для паўнавартаснага збалансаванага харчавання жывёл.


Магілёўскі мясакамбінат выпусціў бляшанку тушонкі вагой у паўтоны і трапіў у кнігу рэкордаў Беларусі

Камбінат прэзентаваў самую вялікую бляшанку тушонкі на «Дажынках» у Клімавічах. У ёй 500 кілаграмаў мяса і яшчэ 54,5 кілаграма важыць тара.

Рэкорд афіцыйна зафіксавалі падчас свята ўраджаю.

А ласавацца тушонкай будуць у вайсковай часці 6713. Пасля рэгістрацыі нацрэкорда генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Мілюцін урачыста ўручыў падарункавы сертыфікат намесніку камандзіра часці па тыле палкоўніку Уладзіміру Калеснікаву.


Недарэчная трагедыя здарылася ўвечары 16 лістапада на скрыжаванні вуліц Ленінградскай і Палявой у Жлобіне.

Па папярэдняй інфармацыі малады чалавек за стырном Ford Focus наехаў на дзяўчыну ў той момант, калі яна пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе на чырвоны сігнал. Удар быў настолькі моцны, што яна памерла на месцы.

Спецыялісты ўстанаўліваюць дакладныя абставіны ДТЗ.


Кампанія сёлета запусціла сем новых відаў прадукцыі. Серыя прадукцыі так і называецца – «Здаровае харчаванне».

У яе ўвайшлі два віды вотруб’я з пшаніцы і жыта, а таксама некалькі відаў зерня для прарошчвання: зялёная грэчка, пшаніца, жыта і мікс з рознага зерня. Прарошчанае зерне лічыцца суперфудам, які ўзбагачае рацыён жывымі ферментамі, вітамінамі і мінераламі. На ўпакоўках ёсць рэкамендацыі па прыгатаванні і рэцэпты смузі, кактэйляў і салатаў.

Таксама ў лінейку ўключылі такі карысны прадукт, як зародкавыя камячкі, якія лічаць выдатнай крыніцай вітамінаў і харчовых валокнаў. Іх раяць дадаваць у супы, салаты і выпечку або ўжываць як самастойны прадукт з малаком ці ёгуртам.


У Мінску працуе святлафор, які гучна дае парады ўсім, хто збіраецца перайсці праз пешаходны пераход

Агляд на «першы ў Мінску святлафор, які дае парады» надоечы знялі некалькі сталічных блогераў. Месціцца ён на скрыжаванні вуліц Веры Харужай і Якуба Коласа.

Пра гаварлівую прыладу стала вядома яшчэ ў жніўні, калі на яго паскардзілася ў TikTok жыхарка дома побач з пешаходным пераходам, дзе ўсталявалі навінку. Рэч у тым, што святлафор працягваў нагадваць пра правілы дарожнага руху нават ноччу.

У каментарах пішуць, што гэта насамрэч не першы падобны святлафор у Мінску, такія ж самыя некалькі месяцаў таму паставілі яшчэ каля ГЦ «Рыга» і на праспекце Ракасоўскага. Там, у адрозненні ад таго, які трапіў у камеры блогераў, уначы галасавыя паведамленні адключаюць.

Некаторыя каментатары прызнаюцца, што, калі ўпершыню пачулі парады пра тое, як трэба сябе паводзіць на пешаходным пераходзе ад святлафора, ажно падскочылі ад нечаканасці.


У Брытаніі стварылі спецыяльную «бабулю», якая змагаецца з тэлефоннымі ашуканцамі

Брытанская тэлекамунікацыйная кампанія Virgin Media O2 распрацавала Дэйзі – бабулю-бота на аснове штучнага інтэлекту, якая адказвае на званкі ў рэжыме рэальнага часу і бясконца вядзе размовы з ашуканцамі.

Іншымі словамі, Дэйзі выдае сябе за патэнцыйную ахвяру, каб марнаваць час і рэсурсы махляроў, публічна выкрываць іх хітрасці і збіраць інфармацыю, карысную для праваахоўных органаў.

Дэйзі гадзінамі можа расказваць пра свайго коціка Пухнаціка, дзяцей, унукаў і захапленне вязаннем. Яна ахвотна дзеліцца са злачынцамі фейкавай асабістай інфармацыяй, напрыклад, выдуманымі банкаўскімі рэквізітамі.

А працуе яна так: у падстаўной бабулі ёсць свой спецыяльны нумар, які дадалі ў спісы кантактаў, якімі карыстаюцца ашуканцы. Дэйзі спалучае ў сабе розныя мадэлі штучнага інтэлекту, каб праслухоўваць абанента і транскрыбаваць яго голас у тэкст, а затым генеруе мадэль з характарам «мілай брытанскай бабулі», каб адказаць.

А каб яна гучала як мага больш праўдападобна, лонданскае крэатыўнае агенцтва VCCP Faith, якое таксама распрацоўвала Дэйзі, узяла за аснову голас адной са сваіх супрацоўніц.


Фінал 73-га міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет» прайшоў 16 лістапада ў Мехіка, сталіцы Мексікі.

Карону атрымала 21-гадовая прадстаўніца Даніі Вікторыя К'ер Тэйлвіг. Пра Вікторыю вядома, што яна займаецца танцамі і абаронай жывёл. Для Даніі гэта першае падобнае дасягненне на конкурсе. Еўрапейкі не атрымлівалі карону цягам 8 гадоў.

Усяго сёлета на конкурсе спаборнічалі 130 жанчын з розных краін. Беларусь прадстаўляла ўладальніца тытулаў «Міс Беларусь – 2023» і першая віцэ-міс «Міс Еўропа Кантыненталь 2023», гамяльчанка Элеанора Качалоўская. Але ў топ-30 фіналістак дзяўчына не ўвайшла.


17 лістапада мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на чатырох участках дарог:

🔹 на 54 км а/д Р-31 «Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны». Хуткаснае абмежаванне на гэтым участку для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г;

🔹 на 73 км трасы Р-82 «Кастрычніцкі – Парычы – Рэчыца». Хуткаснае абмежаванне: для кіроўцаў легкавога транспарта – 90 км/г, для кіроўцаў грузавога – 70 км/г;

🔹 на 129 км а/д Р-31 «Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны». Хуткаснае абмежаванне для ўсіх кіроўцаў легкавога транспарта – 70 км/г;

🔹 на 20 км а/д М-10 «мяжа РФ – Гомель – Кобрын». Хуткаснае абмежаванне тут для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г.

У ДАІ звяртаюць увагу, што датчыкі працуюць у абодвух напрамках.


Убачылі нешта цікавае? Дасылайце ў наш чат-бот @GT_SendNewsBot.


Главные новости субботы

🔹 На перекрестке улиц Советской и Билецкого-Трудовой дорожные знаки и секции светофора часто создавали неоднозначные ситуации. Вмешалась ГАИ и объяснила, как быть

🔹 История о том, как могилевчанин попал в рабство в Москве получила продолжение: оказалось, на тех свалках работало 60 белорусов и половина из них заявили, что находятся там добровольно

🔹 А Франклин-то подозрительный! К экспертам из Гродно попала 100-долларовая купюра странного вида – ее пришлось исследовать

🔹 В Канаде расследуют загадочное заболевание мозга: от неизвестной болезни пострадали уже 350 человек

🔹 Море тюльпанов. В «Красной гвоздике» рассказали, сколько этих цветов заблагоухает на улицах Гомеля весной 2025 года

🔹 Артисты Камерного хора сегодня выступили для покупателей ТЦ «Мандарин Плаза»

🔹 В Гомеле бдительные сотрудники банка помогли задержать мошенников

Напоминаем про чат-бот @GT_SendNewsBot. Друзья, делитесь с нами фото и видео интересных событий, которые происходят рядом с вами.




В отделение банка пришел 35-летний мужчина. Ему нужно было перевести крупную сумму денег. Поведение гомельчанина показались сотруднице банка подозрительными, и она сообщила об этом в милицию. Как выяснилось, горожанин был курьером мошенников, а деньги забрал у жительницы Гомеля: в ход пошла сказка про то, что ее внучке, которая якобы пострадала в ДТП, нужна помощь. Мужчина забрал 11 тысяч долларов и 10 тысяч рублей.

Спустя несколько дней в это же отделение банка пришел 21-летний житель столицы. Минчанин действовал по аналогичной схеме по переводу похищенных денег у еще одной жертвы. На обоих возбуждены уголовные дела, а работникам банка была выражена благодарность.


✏️ Гомельские коммунальщики уже начали готовиться к зиме;
✏️ Как будем отдыхать и работать в январе?
✏️ Как правильно дать деньги в долг и не пожалеть?


Об этом и не только смотрите в Вечернем выпуске «Сильных Новостей»👇

Подпишитесь на наш канал и не забудьте поставить❤️

И отличного всем выходного😉

https://www.youtube.com/watch?v=nsk6gXC_5P4

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.