Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Блізняты Уізлі запусцілі кулінарнае шоу па матывах фільмаў і кніг пра Гары Потэра
Акторы Джэймс і Олівер Фелпс, якія сыгралі братоў-двайнят Уізлі ў фільмах пра Гары Потэра, сталі вядучымі новага кулінарнага тэлешоу ў Велікабрытаніі.
Яно называецца «Гары Потэр: Чараўнікі выпечкі». У шоу будуць спаборнічаць кандытары і кулінары ў стварэнні торцікаў, натхнёнымі сюжэтамі з кніг ці фільмаў.
Ацэньваць творы кулінарнага мастацтва будуць такія зоркі, як Боні Райт, якая сыграла Джыні Уізлі, Уорвік Дэвіс, што выканаў ролю прафесара Флітвіка, і Эвана Лінч, вядомая па ролі Палумны Лаўгуд.
Для шоу стварылі адпаведныя лакацыі, сярод якіх можна пазнаць школу Хогвартс, чароўны банк «Грынгатс», платформу 9 і 3/4 і іншыя.