Мігрант, крытык ісламу і прыхільнік AfD. Што вядома пра мужчыну, які здзейсніў тэракт у Магдэбургу.
У натоўп людзей на калядным кірмашы ў Магдэбургу ўехаў 50-гадовы псіхіятр з Саудаўскай Аравіі, які жыве ў ФРГ з 2006-га. У сацсетках ён рэзка крытыкаваў іслам, дапамагаў жанчынам з радзімы атрымліваць палітычны прытулак у Германіі.
Таксама стала вядома, што нападнік крытыкаваў Германію за “жаданне ісламізаваць Еўропу” і сімпатызаваў крайне правай партыі “Альтэрнатыва для Германіі”.
Праз тэракт загінула не менш за пяць чалавек, сотні атрымалі параненні.