Украіна не пачне гандляваць з Беларуссю, пакуль у нашай краіне не зменіцца кіраўніцтва. Пра гэта падчас Форуму Астрожскіх у Кіеве заявіў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім:
Пры гэтым Кізім звяртае ўвагу, што з рэжымам Лукашэнкі падтрымліваюцца адносіны у гуманітарным напрамку — напрыклад, па абмене палоннымі.
Нашыя чаканні, што гандль паміж Беларуссю і Украінай стане элементам бяспекі, не спраўдзіўся. Гэта была наша гістарычная памылка, наша параза. Таму ніякіх ілюзій, што аднаўленне гандлю пасля заканчэння вайны магчымае, не існуе. Мы разумеем, што пры рэжыме Луашэнкі сітуацыя 24 лютага 2022 года можа паўтарыцца зноў. Гэты рэжым павінен быць зменены на дэмакратычную ўладу, тады небяспека для Украіны міне. Таму калі казаць наўпрост будзе гандаль ці не, я лічу, што не, такое немагчыма.
Пры гэтым Кізім звяртае ўвагу, што з рэжымам Лукашэнкі падтрымліваюцца адносіны у гуманітарным напрамку — напрыклад, па абмене палоннымі.