Полк імя Кастуся каліноўскага пазбаўляюць уласнай сістэмы набора рэкрутаў. Для ПКК гэтыя змены — "страта традыцыйных элементаў самакіравання".
Раней беларускія добраахвотнікі маглі трапіць у ПКК праз рэкруцінгавы цэнтр у Варшаве. Як стала вядома @euroradio, цяпер гэтая сістэма скасаваная. Каб ваяваць за Украіну, беларусы мусяць звяртацца ў вайсковую часць Замежнага легіёна і праходзіць падрыхтоўку на яго базе. Далей менавіта легіён будзе вырашаць, у якое падраздзяленне накіраваць добраахвотніка.
"Знішчаюць дзейную сістэму, збудаваную за больш чым два гады", — каментуе сітуацыю прэс-служба палка. Ад якой, дарэчы, у рамках гэтай рэформы патрабуюць і перадаць доступы да сацыяльных сетак ПКК.
У прэс-службе ПКК дадаюць, што Павел "Дзядзька" Шурмей, прызначаны часовым камандзірам Палка імя Кастуся Каліноўскага, пагадзіўся на новы парадак рэкруцінга.