Віншуем шаноўнае спадарства з Днём сьвятога Мікалая ✨🪅
Па традыцыі ў гэтую ноч Сьвяты Мікалай пакідае падарункі пад падушкамі дзецям. Напярэдадні сьвята дзеці пішуць яму лісты са сваімі пажаданьнямі й апускаюць іх у паштовую скрыню або кладуць на акно. Паслухмяныя дзеці знаходзяць падарунак пад падушкай, а непаслухмяныя — так званы "дубчык". Гэтая рэзкасьць служыць своеасаблівым папярэджаньнем дзіцяці аб тым, што час задумацца над сваімі паводзінамі й выправіцца.
На Беларусі традыцыя шанаваньня зімовага Сьвятога Мікалая ня так пашыраная. Сьвяткаваньне з падарункамі для дзетак ад Сьвятога Мікалая, або ў адпаведнасьці з беларускай народнай традыцыяй — Міколы, Міколы Зімовага зафіксаванае ў заходняй частцы Беларусі — у Гарадзенскім, Шчучынскім, Пружанскім, Ваўкавыскім раёнах.
За савецкім часам сьвяты Мікалай, як рэлігыйны сымбаль, быў адрынуты. Згодна з пастановаю ЦК КПСС ад 1937 року на замену яму прыйшоў Дзед Мароз, які даруе падарункі на Новы год.
Сьвяты Мікалай – гэта вельмі старажытная беларуская традыцыя, і ні ў якім разе мы не павінныя ад яе адмаўляцца. Ён заўсёды быў, ёсьць і будзе. Бачыш, ён ператрываў ўсё. Ужо няма тых камуністычных лідэраў, а Сьвяты Мікалай ёсьць і заўсёды прыяжджае на сваіх раніфэрах на Беларусь.