Што ні год, то якоесь ліха
Усё йшло паволі й патроху, як я й меркаваў летась. Я б сказаў надта паволі й патроху. Але сваімі дасягамі за 2024 год я магу тут назваць публікацыю
перакладу S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобыля на беларускую мову, выпуск
дубляжу эпізоду Love, Death & Robots і нават адзіны
цалюткі мэм!
Багата амбіцыяў было й ёсьць, багата плянаў і спадзеваў — я думаю, як і ў кожнага з вас. Ды вечна мне штось замінае, ат! Мабыць, за год нутраных і прыдуманых перашкодаў паменела, а вонкавых і запраўдных мо нат дадалося… Ай, такое бяды! Дам рады. Я мадзею й застаюся з вамі.
І дзякую, што застаяцеся з імною!
Вы мне дарагія, як дзіцяткі родныя. Былі з імною ад самога пачатку й трываеце дагэтуль усе завады.
Быў час, калі тут было ~1100 шаленчыкаў, ды частка пакінула нас — дзякуй і вам, што чыталі гэты канал!
А што далей?Я паставіў сабе на мэце рабіць і публікаваць прынамсі адзін мэм на тыдзень, штопанядзелку — і так да канца году. Нарэшце знайшоў на гэта час і моц. Усё дзеля таго, каб цешыць вас і іншых людзей!
Калі ласка, выказвайце свае чуцьці: стаўце рэакцыі й пішэце камэнтары. Мне важна, што вы думаеце!
А пад гэтым допісам падзялецеся й вы сваімі дасягамі за год й плянамі налета. Буду шчасны пачытаць :)
Вось жа, вясёлых Калядаў і шчасьлівага Новага году!
Зь любоўю,
Ваш К.
❤️🩹