#менск #sacral_urban
Ёсць у менскім Паўднёвым Захадзе цікавы і прыгожы помнік на фантане з ладдзёй ды старажытнымі чэлікамі. Даволі загадкавая кампазіцыя ля крамы "Валгаград", бо няма ніякіх пазнак на анлайн-мапах і ўвогуле нагугліць нешта складана. Аднак знайшоўся ў сеціве зварот жыхароў сталіцы да мясцовых уладаў з просьбай добраўпарадкавання фантана, бо яго выгляд у сукупнасці з мясцовымі калдырамі ля яго, акрамя тугі, нічога не выклікае. І быццам улады далі абнадзейлівы адказ у стылі “магчыма”.
Ды вось. У тым жа артыкуле пазначана, што помнік усталяваны ў 1985 годзе. Называецца ён “Крывічы”, а аўтар яго Алесь Шатэрнік. Вікіпедыя выдае доўгі спіс прац аўтара і амаль не прызнаецца, дзе гэтыя працы можна пабачыць. Так, напрыклад, там ёсць аднайменны помнік, але з Полацку. А вось пра менскіх “крывічоў” не напісана. Затое ёсць скульптура “Дрыгавічы”, дзе знаходзіцца - невядома, але мяркуючы па 84 году стварэння, магла аказацца сабжам.
Ну, у выніку таямніцы не атрымалася: на другі дзень пошукаў знайшоў тб-сюжэт, дзе згадваецца фантан, пару ілюстраваных выданняў, дзе знайшліся і "дрыгавічы". Падаецца, знаходзяцца яны ў мастацкай галерэі Полацка.
Але сярод усяго таго згадваліся і "радзімічы". І вось іх я пакуль не сустрэў.
Чулі, бачылі такі?