❗️Пераможцай у намінацыі «Праваабаронца года-2024» беларускай праваабарончай супольнасці стала Наста Базар
У Вільні ўручаюць Прэмію беларускай праваабарончай супольнасці. На намінацыю «Праваабаронца года» вылучаецца асоба, чые дзеянні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфектыўна спрыялі прасоўванню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.
Наста Базар — фем- і квір-актывістка, трэнерка, спікерка. Яна падтрымлівае жанчын у сітуацыях хатняга і сэксуалізаванага гвалту.
Пасля смерці ў Варшаве згвалтаванай беларускі Лізаветы Наста Базар ініцыявала ў сацсетках акцыю з хэштэгам #хопіцьгвалціць, пад якім людзі дзяліліся гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт.
Хэштэг #хопіцьгвалціць стаў беларускім аналагам #metoo.
Фота: Радыё «Рацыя»
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok