АДКРЫТЫ ЛІСТ ДА СЬВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ
Шаноўная Сьвятлана Георгіеўна,
думаю, за больш чым чатыры гады я не даваў Вам нагоды ўсумніцца ў сваім добрым да Вас стаўленьні. Сярод іншага, прыводзіў (і буду надалей прыводзіць ) Вас у прыклад усім тым, хто не знаходзіць ці то часу, ці то жаданьня авалодаць мовай народа, ад імя якога ён выступае ці да якога ён зьвяртаецца ў якасьці палітыка ці грамадзкага дзеяча, альбо, як цяпер модна казаць, «лідэра меркаваньняў».
Гэты Ваш асабісты прыклад сапраўды вельмі важны, бо без усьведамленьня нацыянальных каштоўнасьцяў ніякія перамены да лепшага немагчымыя.
Таксама, ніколі не крытыкаваў Вас (хаця і далёка не з усімі рашэньнямі Вашымі ці Вашых паплечнікаў згодны), і гэты мой ліст — не крытыка, а перасьцярога, зробленая публічна толькі таму, што не ўпэўнены, ці атпрымаецца нейкім іншым чынам давесьці яе да Вас у поўным аб’ёме.
Сёньня апублікаваная «Агульная заява дэмакратычных сілаў Беларусі да „выбараў“ 2025», пад якой стаіць і Ваш подпіс — паред подпісам Пераходнага Кабінэту і Каардынацыйнай Рады.
Пры слушнай ацэнцы сытуацыі ў Беларусі (якую можна зьвесьці да трох словаў — прарасейскі масавы тэрор) у Заяве, аднак, утрымліваецца вельмі спрэчная прапанова, якая, упэўнены, можа мець сумнае наступства.
Маю на ўвазе прапанову «выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх».
Шаноўная Сьвятлана Георгіеўна, ня ведаю, хто рыхтаваў гэтую фармулёўку, але ключавое тут слова — «галасаваньне», і ўспрымаеца гэта ніяк інакш, чым заклік прыйсьці на выбарчыя ўчасткі, узяць бюлетэні і апусьціць іх у скрыню.
Навошта, Сьвятлана Георгіеўна? Каб стварыць гэтак патрэбную Лукашэнку «карцінку» масавасьці на ўчастках, якую ён потым (разам з 89,89% «за» яго) прад’явіць дэмакратычнаму Захаду, разам з прапановай прызнаць сваю легітымнасьць? Вы ж добра ведаейце, што ёсьць заходнія палітыкі, якія ахвотна ўчэпяцца за гэты «аргумэнт».
У Заяве сказана пра магчымую зьмену пазыцыі яе аўтараў, але няўжо ўжо сёньня не відавочна, што ніякіх зьменаў ня будзе і быць пры падкантрольным Маскве Лукашэнку ня можа?
Дазволю сабе нагадаць 2004 год. Тады Лукашэнка ініцыяваў рэфэрэндум пра зьняцьцё абмежаваньняў колькасьці прэзыдэнцкіх тэрмінаў, і т.зв. аб’яднаная апазыцыя (практычна ўсе дэмпартыі, акрамя Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыі — БНФ на чале з Пазьняком) зьвярнуліся да народу з заклікам: «Прыйдзі і скажы яму «Не!».
«Прыйдзі!» — гэта было менавіта тое, чаго жадаў Лукашэнка, а ўжо замяніць у бюлетэнях «не» на «так» улады да таго моманту навучыліся. Вынікам таго рэфэрэндуму было ўвядзеньне фактычна пажыцьцёвага праўленьня.
Я не абвінавачваю ў выніках (трагічных для лёсу беларусаў) тагачасную «аб’яднаную апазыццыю», бо вынік «галасаваньня» у любой дыктатуры заўсёды прадказальны, але тое, што яна спрацавала на інтарэсы Лукашэнкі (а значыць, і Крамля) — несумненна.
Думаю, што Вы, Сьвятлана Георгіеўна, як мала хто іншы, разумееце сапраўдную сутнасьць слова «выбары», калі яно гучыць у вуснах узурпатара.
Мне чамусьці здаецца, што асабіста Вы ня маеце дачыненьня да памылковага закліку — Вас пераканалі яго падпісаць. Ня ведаю ўсіх абставінаў, але ведаю, што палітыка вельмі часта — вынік кампрамісаў; магчыма, меў ён месца і тут. Кампраміс, увогуле, нядрэнная рэч, і часта мае ў палітыцы станоўчы вынік, але здараецца, на жаль, і вынік адмоўны. А бываве — і фатальны. Мне падаецца, што ў гэтым выпадку добрага выніку ня будзе.
Спадзяюся, што Вы зробіце высновы з гэтага майго ліста, у якім я выклаў выключна сваё ўласнае меркаваеньне, заснаванае на ўласным палітычным досьведзе. Дадаць да гэтага мне пакуль няма чаго, таму ня маю намеру камэнтаваць яго ў СМІ.
З павагай — Сяргей Навумчык,
каардынатар Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня,
суаўтар Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце,
член Канстытуцыйнай Камісіі Вярхоўнага Савета.
23 кастрычніка 2024 г.
Прага.