📰 Посьпех Baldurʼs Gate 3 ніяк не паўплывае на The Elder Scrolls VI
Галавакружны посьпех ролевай гульні Baldurʼs Gate III ня толькі здолеў адрадзіць цікавасьць да клясычных RPG, але й падштурхнуў шматлікія студыі ўводзіць у свае гульні розныя мэханікі Dungeons and Dragons! Аднак гульням Bethesda такое не пагражае, ва ўсякім разе так лічыць вэтэран індустрыі й вядучы дызайнэр Skyrim Брус Несьміт.
У інтэрвію VideoGamer Несьміт растлумачыў, што посьпех Larian — гэта "выключэньне" з гульнявых тэндэнцыяў апошняга дзесяцігодзьдзя. Распрацоўнікі Skyrim аддалі перавагу зьменшыць складанасьць мэханікі, каб зрабіць гульню даступнай мільёнам. І малаверагодна, што яны вырашаць пайсьці на адваротную, убачыўшы, што попыт на складаныя сыстэмы па-ранейшаму ёсьць.
Былы дызайнэр Bethesda запэўнівае, што Тод Говард заўсёды настойваў на «зьнікаючым» інтэрфейсе й іншым, што спрашчала б ня толькі інтэрфейс гульні але й яе мэханікі.
Таму, калі вы чакалі ад Elder Scrolls 6 глыбокія RPG элемэнты, складаныя мэханікі й варыятыўнасьць, то верагодна пра гэта можна забыць.