Рух краёцаў кіраваўваўся слушнымі, па добраму імперскімі інтуіцыямі, але быў паданы найчасцей у дастаткова штучнай абгортцы крэсовай пальшчызны. З іх не трэба рабіць культу, але іх наднацыянальная перспектыва адпавядае нашаму разуменню духоўнай імперыі, пабудаванай на прымарадыяльнай этнарэлігійнай еднасці, а не на прафанным падыходзе 20-га стагоддзя з перапісамі насельніцтва, зробленых па фармальных ды абсалютна нічтожных у сваёй сутнасці крытэрыях.