Так, менавіта Вялікае Княства Літоўскае дапамагло заходнерускім стаць русінамі і беларусамі. Таму зразумела, што спадчына Вялікага Княства Літоўскага важная і каштоўная для нашых суседзяў.
Але чаму літоўцы, якія не страцілі самапавагі, павінны сёння пагадзіцца са скажэннем агульнай гісторыі? Бо ў пачатку 16 стагоддзя ў «Летапісе Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага» была апісана «Пагоня» — «герб Літвы» — а гэта беларуская назва “віціса”
Дарыюс Коўліс,
“Хто так непрыстойна гуляецца намі — літоўцамі і беларусамі” Некаторыя вельмі дэмакратычна налаштаваныя літоўцы чамусьці лічаць сваім долгам пераказ найгоршых абрашчыкаў “адраджэнскай” гістарыяграфіі сваёй мясцовай аўдыторыі. Робіцца гэта з вялікай помпай, як жэст бязмежнага сяброўства і прыязнасці. Але каму ад гэтага лепей?
Будаванне ідэнтычнасці на тэорыях пра нейкіх рускіх, якіх хтосьці выратаваў, зрабіўшы рускімі “альтэрнатыўнымі”, заходнімі ці літоўскімі – гэта нішто іншае, як набор гістарыяграфічных міфаў, памылак і няўдалага палітрукоўвства, які “пышным цветам” квітнее апошнія 30 гадоў у беларускім нацруху, а яшчэ раней быў створаны расійскай імперскай гістарыяграфіяй. Адное, што рускія там былі не “альтэрнатыўныя”, а самыя сапраўдныя – для якіх адзінаверцы, што з Масквы , што з Кіева былі адным цэлым.
Ад улюблёнага беларускай публікай Камутавічуса да вядомага шоўмэн-гісторыка Бумблаўскаса -- усе гаманяць пра нейкіх “агульных продкаў беларусаў і ўкраінцаў” русінаў, якія дзякуючы ВКЛ сталі асобнымі народамі. Пры гэтым тыя замагры з Расеяй чамусьці не адкідаюць прыдуманай Расіяй жа “старажытнарускай народнасці”, якая нейкім незразумелым чынам існавала ўжо 10 стагоддзі.
Ані этнаграфія, ані археалогія, ані мовазнаўства не знаходзіць сведчанняў нейкіх “адзіных продкаў беларусаў і ўкраінцаў”, а ўсе гэтыя тэорыі літаральна будуюцца на сучасным статус-кво, пагатоў абодва народы сёння гавораць на ўсходнеславянскіх мовах. Пры гэтым чамусьці да “продкаў украінцаў” не залічаюцца прадстаўнікі літоўскіх князкіх радоў, прыймашыя усходні хрост, пачынаючы з 13 стагоддзя, а да заходніх славян палякаў -- уся літоўская шляхта, пачынаючы з 16 стагоддзя. Якое дачыненне да “русінаў” маюць каталік Багушэвіч і старшыня рады БНР Скірмунт? Чаму замест таго, каб паглядзець сабе пад
ногі, людзі шукаюць у канфесіёнімах (а нічым іншым тэрмін рускі ў сяраднявеччы не з’яўляўся) нейкія “старажытныя народы”? У змаганні перагорнутай версіі рускага міра і версіі арыгінальнай абсалютна справядліва перамагае апошняя, бо прынамсі не страждае стварэнням франкінштейнаў кшталту “сакральнай пары” Гедымін-Ефрасінія. Замест нашчадкаў адзінага этнасу сучасным беларусам прапануецца заняць месца паміж літвакамі і ліпкамі (відаць, таксама бясцэннымі дрэўнімі ідэнтычнасцямі) ў манаганацыяльным савецкім старалітоўскім грамадстве – якая ўсё ж такі кранальная тутэйшая шчодрасць!