«Глыбокае разуменне сябе і сваіх каранёў натхняе на сучасныя здзяйсненні»
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык выступіла на адкрыцці выставы Кацярыны Ваданосавай «STRÓJ» у Беластоку:
«Выстава раскрывае наш багаты, але часта забыты свет беларускай культуры праз унікальныя строі розных гістарычных эпох.
Гэтыя тканіны і ўзоры – не проста рэканструкцыі. Кожны строй – гэта частка нашай гісторыі, нашага лёсу, што тчэцца стагоддзямі.
Сёння, як ніколі раней, культура і самабытнасць Беларусі патрабуюць ад нас глыбокай увагі і павагі. Нацыянальнае адраджэнне – гэта не толькі пра мінулае, але і пра будучыню, якая закладваецца праз нашыя ўчынкі і памяць.
І гэтая выстава – яскравы прыклад таго, як мастацтва можа спрыяць нацыянальнай свядомасці, як глыбокае разуменне сябе і сваіх каранёў натхняе на сучасныя здзяйсненні.
Асабіста мяне Кацярына Ваданосава натхніла на замаўленне строю, у якім я сёння перад вамі стаю. Гэта традыцыйны гродзенскі строй.
Я вельмі б хацела, каб замест звыклых урокаў працы ў школах праходзілі ўрокі традыцыйных рамёстваў. Каб яны не загінулі, каб хаця б на пачатковым узроўні дзеці маглі б з гэтым азнаёміцца і паспрабаваць вышыўку, выцінанку і іншыя цікавыя практыкі».
На выставе, якая працягнецца да канца лістапада, можна пабачыць 14 строяў – гэта не толькі мастацкія творы, але і вынік даследавання. Яны выкананыя з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік працы з тэкстылем, такіх, як вышыўка, ткацтва, шытво, крой, вязанне і пляценне.
@CabinetBelarus