Belarus. Wired.


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Siyosat


Беларусская диаспора, подполье и добровольцы. Это основа и залог победы над режимом. Нас много. Мы везде. И имеем право давать оценку действиям тех, кто пытается действовать от нашего имени.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус dan repost
У польскім выданні «Kurier Wileński» выйшаў артыкул камандзіра БДК Радзівона «Гены» Батуліна пра ролю ідэі Міжмор'я ў сучасным кантэксце. Пераклад на ўкраінскую мову зрабіў інфармацыйны цэнтр «Міжмор'е».

«Сёння ўсім зразумела, што адбываецца ў нашым рэгіёне, калі Беларусь выпадае з ланцужка супрацоўніцтва, - выразіў думку ваяроў БДК Гена. - Разрываюцца культурныя, сацыяльныя і эканамічныя сувязі, а над суседзямі Беларусі навісае рэальная пагроза ў выглядзе «беларускага балкона», праз які расейская машына генацыду можа лёгка пагражаць Украіне, Польшчы, Літве і Латвіі».

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Ніхто нікуды зьвяртацца ня будзе. Бо, як зараз модна казаць: "там кубло такое".

І Франак Вячорка, што рэгулярна лятае з Антонам Матолькам у ЗША, мусілі б зноў вярнуцца да справы Чорнай кнігі Беларусі і зьліваў зь яе.


А тут ужо будзе цяжка казаць, што гэта памылка, а не сістэма.

Мы ня проста так кажам, што за зьлівамі стаяць адны й тыя ж людзі. Дакладней #Бессаромныябл..дзі.


Гаюн заявіў аб спыненьні дзейнасьці.

Аб тым, што бярэ на сябе адказнасьць за новыя і старыя арышты, ці хаця аб аплаце выдаткаў на эвакуацыю для спадара Андрэя Стрыжака (3000 эўраў ад асобы) не заявіў.


У сувязі з тым, што ўсё больш заклікаў з розных бакоў сесьці за стол перамоваў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі мусім нагадаць пэўныя ўрокі гісторыі.

Гэта далёка ня першая спроба даказаць, што папярэднія дзеячы не маглі знайсьці словаў, каб дамовіцца, а вось "мэйнстрым" больш разумны і ведае, як размаўляць.

Нагадаем аднак, што круглыя сталы ў розных канфігурацыях адбываліся з 1995 года. З аднаго боку нязьменны Аляксандр Лукашэнка з камандай, з іншага боку розныя франтмэны зь нязьменнымі Анатолям Лябедзькам і Аляксандрам Дабравольскім.

Рэжым ідзе ў гэты працэс, калі трэба выйграць час і рэсурсы. І гэты фокус паказаў самае малое, што разоў 10. І гэта не магло б адбыцца ўжо другі раз, калі б не асістэнты ў залі з іншага боку.

Тое, што адбываецца зараз - заклікі да больш "прагматычнага" падыходу - прызнаньне паразы і спроба пазьбегнуць адказнасьці.

У Беларусі няма агульнай будучыні з рэжымам. Пакуль ён ёсьць, Беларусі няма.

І галоўнае - перамовы магчымы паміж больш менш роўнымі і адказнымі. Тут усё відавочна. "Мэйнстрым" мэтанакіравана змарнаваў усю энергію 2020 года, а пра адказнасьць няма чаго казаць.

Рэжым слабы, але мацнейшы за беларусаў і тым больш "мэйнстрым", пра адказнасьць гэта таксама не да йх.


З Гаюнам усё так паскудна. Забыліся на нейкую запрашальную спасылку ў 2022 годзе і няма аўтавыдаленьня.

І гэта тыя самыя людзі, якія гарантавалі "бясьпеку" і рэгулярна нешта кажуць пра тое, як рабіць налады Тэлеграма.

Можна было б сказаць, што дзіцячы садок, калі б гэта было ўпершыню.

І гэтыя самыя людзі просяць асабістыя дадзеныя на новы "пашпарт".

Можам сказаць толькі адно. У Беларусь яны вяртацца не зьбіраюцца. Вось так у шэрай зоне безадказнасьці йм вельмі камфортна.


Цікава, калі праект "пашпарт" канчаткова зачыняць?

Ці пракуратура й іншыя дзяржаўныя органы Літвы таксама маргінэз?)


На волю выйшла Паліна Шарэнда-Панасюк.

Гэта вельмі добрая навіна, але не для ўсіх.

Чым больш годных людзей на волі і менш грантаў, тым больш сумна будзе ў офіса-рада-габінэце.

А мы віншуем Паліну!




Адно за адным пачынаюць лямантаваць "медыі", якія называюць сябе незалежнымі. Усё праз замарозку амерыканскага фінансаваньня.

За 5 год у эміграцыі яны не пабудавалі ані ўстойлівай структуры. Не сталі ані беларускімі ані лякальнымі медыя, што давала б шанец на пошук альбо грамадзкага альбо рынкавага фінансаваньня.

Больш за тое, за рэдкім выключэньнем яны нават і пра статус медыя ў адпаведнасьці з заканадаўствам краін эміграцыі не паквапіліся. Бо тады прыйдзецца адпавядаць стандартам, правяраць інфармацыю, не публікаваць персанальныя зьвесткі і яшчэ шмат чаго.

А так жывуць сабе ў шэрай зоне і на гранты. І ўсё вельмі незалежна, пакуль не высьвятляецца, што на ўтрыманьне 4-5 чалавек патрэбна 25к у месяц. Бо трэба добра жыць.

Тры месяцы перажывуць не ўсе


Адкрытае пытаньне: давяраць ці не лічбам.

Аднак ёсьць і тое, што ня падлягае сумненьням.

Ані офіса-рада-габінэт, ані "шчырыя людзі", якія хваліліся мільённай накруткай праглядаў сваёй рэклямы ў ютубе, аніякага назіраньня ня ладзілі. Проста заклікалі людзей на выбарчыя ўчасткі.

Проста так пад магчымыя і ўжо рэальныя рэпрэсіі.

Вынік іх цікавіў прыкладна так, як і рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

#АгрызкіЛукашэнкі #Бессаромныябл..дзі.




Увогуле замест тэчкі з партрэтам Сяргея Ціханоўскага трэба хадзіць з вярыгамі. Па 1 кг за кожнага забітага, па 100 г за кожнага палітычнага, па 10 г за кожнага адміністратыўна пакаранага ў выніку дзейнасьці офіса-рада-габінэту.

Можа тады будзе стымул вызваляць з-за кратаў і зьявіцца нейкая адказнасьць за свае дзеяньні.


Прааналізаваўшы нядзельныя мерапрыемствы на халодную галаву, прыйшлі на наступных высноваў.

Учорашняя акцыя паказала, што за 5 гадоў у Сьвятланы Ціханоўскай з Паўлам Латушкам атрымалася зьнішчыць патэнцыял ня толькі ў Беларусі, але й за мяжой.

Сумная адзінота, у якой яны йшлі па вуліцах Варшавы дэманстравала ня толькі адсутнасьць даверу да структур, але й дэпалітызацыю дыяспары. Шматлюдныя акцыі у дзясятках краінаў сьвету сышлі ў нябыт. Мерапрыемства адмыслова перанесьлі ў Варшаву, каб было больш людзей, бо ў Вільні было б яшчэ больш сумнае відовішча. Да таго ж Павал Латушка й ягоныя міньёны жадалі прадэманстраваць, што яны здольныя зьбіраць больш людзей, чым Сьвятлана Ціханоўская. Усё гэта правалілася.

Беларусы байкатавалі й рэжым і офіса-рада-габінэт.
Да гэтага прывялі ня толькі адсутнасьць нейкіх вынікаў і бясэнсоўнасьць самога мерапрыемства, але й бясконцая барацьба ўнутры "палітычнай" тусоўкі. Змаганьне за гранты і жорсткая барацьба супроць "канкурэнтаў" прывяла да таго, што ва ўсіх трох структурах - адны й тыя ж твары. Жаданьне Сьвятланы Ціханоўскай з Франакам Вячоркам і Паўла Латушкі быць адзінымі "палітыкамі" прывялі да таго, што яны засталіся ў адзіноце. У йх няма рэсурсу, каб прымусіць быць побач у адрозьненьне ад Аляксандра Лукашэнкі. Не свае гранты, што давяла гісторыя з ЗША - кепскі й ненадзейны йструмант.

У Беларусі рэжым канчаткова пахаваў выбары, за мяжой мэйнстрым пахаваў сябе. Рэжым цягне ў багну Беларусь, мэйнстрым спрабуе зрабіць тое самае з дыяспарай.

Рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах да ўдзельнікаў пахавальнай працэсіі даб'юць канчаткова. Больш карысьці для рэжыму не прынёс ніхто.

Адзіныя мерапрыемствы, што выбіваліся з агульнага абсурду былі арганізаваныя мітынг Вольнай Беларусі і галасаваньне за сабачку.


То бок Павал Латушка як мінімум двойчы цягнуў Аляксандра Лукашэнку ў Эўропу?

Пісаў запіскі і быў расчараваны адмовай?

Як гэта ўкладваецца ў галаве міністра габінэту? Хаця ён жа дагэтуль падпісвае свае паперкі ў тым ліку "былы міністар культуры".

#АгрызкіЛукашэнкі


Заклікі прыходзіць на выбарчыя ўчасткі ні ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ні ад офіса-рада-габінэту не спрацавалі. Рэкордныя адсоткі, на якія насцаў шпіц намалявалі на пустых участках.

Заклікі йсьці на "выбары" ад Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, калі нават лаяльныя офіса-рада-габінэту пачалі бачыць усю бессэнсоўнасьць і шкоднасьць гэтай стратэгіі, кажуць як мінімум аб адным. Немагчыма рабіць палітыку на гранты, бо тады дзеяньні немагчыма карэктаваць. Што "аплочана" пра тое й трэба справаздачыцца. Дарэчы ў гэтай сітуацыі таксама ня простая задачка. Адно што застаецца ўзяць 200к тых, каго рэжым Аляксандра Лукашэнкі запісаў у "супраць усіх" прыпісаць сабе як перамогу. Абмен удзячнасьцямі - вы заклікалі на ўчасткі, мы падаруем вам віртуальныя галасы для справаздачы.

Пустыя ўчасткі як у люстэрку адбіліся ў "маштабнай" акцыі ў Варшаве, адметнай рысай якой стаў доўгі і прыгожы сьцяг і мала людзей, што непараўнальна да дзясяткаў і соцень тысячаў, што выходзілі ў 2020-ым і 2021-ым. Згублены патэнцыял ня толькі ў краіне, а й у дыяспары.

А чаго б яго й ня згубіць, калі на фестывалі Франак Вячорка тапіў за пашпарт, таму што некалі ён будзе актуальны. І гэта той Франак, які абяцаў выставіць свой гадзіньнік на аўкцыён.

Нашым топам у гэтыя выходныя, аднак была рэакцыя Сьвятланы Ціханоўскай на дыпфэйк з яе ўдзелам.

На правакацыю аб тым, што лідарка стамілася і зыходзіць, яна адказала ў стылі: не дачакаецеся, не сыйду. Вось так.


Спроба адвесьці ўвагу ад Бівіса і Батхэда - Манько і Кабанчука прывяла да таго, што трэба было заявіць пра трыюмф "пашпарту".

Аднак рабілася ўсё так крынжова, што прэзентацыя цудадзейная кніжачцы за 97 эўраў сутыкнулася з афіцыйнай пазіцыяй літоўскага боку.

У двух словах - атрымлівайце нармалёвыя дакументы, а не вось гэта вось.

Дарэчы, нам вельмі цікава, а з якім літоўскім бокам ды йншымі офіса-рада-габінэт праводзілі кансультацыі цягам двух гадоў, што йснуе праект? Бо афіцыйны літоўскі бок адмаўляе якога-небудзь узаемадзеяньня дачынна гэтага.




Учарашнія слуханьні аб адказнасьці Аляксандра Лукашэнкі былі слуханьнямі аб безадказнасьці офіса-рада-габінэту.

Аніякай адказнасьці за правал з іскам у Міжнародны крымінальны суд, што прывядзе да таго, што паўторны іск будзе яшчэ менш верагодны.

Аніякай адказнасьці за супрацоўніцтва з гаманцамі Аляксандра Лукашэнкі.

Аніякай адказнасьці для тых, хто працаваў на рэжым.

Аніякай адказнасьці за прасоўваньне шкодных ініцыятываў кшталту пашпартоў неіснуючай краіны ці закліку маляваць сонейкі і піць сок на "выбарах" рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Аніякай адказнасьці найлепшых прадстаўнікоў па бясьпецы Вадзіма Кабанчука і Генадзя Манько за не дапамогу беларускаму ваяру і гульні ў шпіёнаў.

І файныя прапановы ўвесьці англійскае права і тады зажывем.

Татальнае маральнае і палітычнае банкруцтва разам са змаганьнем за гранты.

Дарэчы на свае надыходзячыя ў бліжэйшую нядзелю мерапрыемствы мэйнстрым ужо ўва ўсю моц паўтарае практыкі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі - заганяе людзей, бо пляцоўкі аплочаныя, а йсьці ніхто акрамя сваіх ня жадае.

#АгрызкіЛукашэнкі


Дарэчы, падыход Паўла Латушкі да розных юрыдычных працэдураў выдае яго з галавой.

Калі іск прыняты, то й прыгавор будзе. Так ёсьць у рэжымным правасудзьдзі.

У нармалёвым сьвеце суд - гэта спаборніцтва. Іск ці заяву напісаць можа кожны. І суд яе абавязаны прыняць. Іншая справа, што вынік можа любы.

#АгрызкіЛукашэнкі


Нават ня ведаем, што сёньня назваць больш крынжовым.

Заяву Паўла Латушкі аб тым, што аніводная краіна не падтрымала іск Літвы, які быў перадвыбарчым піярходам партыі, што выбары прайгравала.

Ці адказ "Не" з залі пасяджэньня каардынацыйнай рады на пытаньне Сяргея Пятрухіна, ці зьяўляецца Аляксандр Машэнскі гаманцом Аляксандра Лукашэнкі. Ці тое, што Павал Латушка зноўку не адказаў на пытаньне.

Ці інфармацыю ад літоўскага МУС, што яны ня ведаюць, навошта "пашпарт Новай Беларусі", бо ён проста не прызнаецца дзяржавай для ніякіх мэтаў.

Ці то, што Тацьцяна Мартынава ўсур'ёз кажа, што 2020-ы абнуліў усё злачынствы былых міністраў, гаманцоў і катаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Больш адмоўна выніковай "апазіцыі" не было. Анатоль Лябедзька з ягонай канстытуцыяй нярвова паліць у баку.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.