Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.
Пытанні далучэння:
e-mail: vajary_bdk@proton.me
@BDK_UA_bot
Супраца, Медыя: belarusiancorps.press@gmail.com
Чат БДК: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


ГЦУ "ТЭРОР" dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Прыкрыцце адыхода дыверсійнай групы.
-вочы Брацтва.
-мінамёт ГЦУ.
Поўнач 2023.

#Архіўнае
#ГЦУ_Тэрор


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Вайб паўднёвых ваколіцаў Пакроўска. Усё як заўжды: сонейка свеціць, підары дохнуць, Украіна перамагае, Беларусь жыве!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус (БДК) паслядоўна выступае за забеспячэнне правоў сваіх байцоў, у тым ліку адносна іх легалізацыі ва Украіне, набыцця грамадзянства, атрымання віду на жыхарства і іншых сацыяльных гарантый, такіх як статус удзельніка баявых дзеянняў.

Служба суправаджэння БДК старанна вывучае ўсе магчымыя варыянты вырашэння гэтых пытанняў, аналізуе заканадаўчую базу і працуе над стварэннем празрыстых і зразумелых механізмаў для аховы правоў добраахвотнікаў.

4 сакавіка адбылася нарада за ўдзелам намесніцы кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Ірыны Андрэеўны Верэшчук, на якой абмяркоўваліся пытанні фарміравання патранажных службаў. Прадстаўнікі БДК і РДК узнялі шэраг важных пытанняў, якія тычацца правоў замежных дабраахвотнікаў ва Украіне, і прапанавалі наступныя рашэнні:

1. Спрашчэнне працэдуры набыцця грамадзянства для беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў:
• Скарачэнне мінімальнага тэрміну службы па кантракце, неабходнага для падачы заявы на грамадзянства, з трох гадоў да шасці месяцаў.
• Магчымасць падачы ў Дзяржаўную міграцыйную службу копій пашпартоў у выпадках, калі атрымаць арыгіналы немагчыма.

2. Удасканальванне механізму легалізацыі:
• Распрацоўка дакладнай працэдуры атрымання віду на жыхарства (ВНЖ) і пастаяннага месца жыхарства (ПМЖ) для беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў на падставе кантракту з Міністэрствам абароны.
• Адмова ад прыраўноўвання вайсковага білета да ВНЖ, што ў цяперашні час ўскладняе працэс легалізацыі.

3. Укараненне механізму прысваення афіцэрскіх званняў:
• Стварэнне працэдуры прысваення афіцэрскіх званняў і магчымасці займаць афіцэрскія пасады для беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў.

4. Магчымасць атрымання вайсковай адукацыі:
• Забеспячэнне магчымасці беларускім, расійскім і іншым замежным дабраахвотнікам атрымліваць вайсковую адукацыю ва Украіне.

5. Спрашчэнне легалізацыі сямейнага статусу дабраахвотнікаў:
• Афіцыйнае прызнанне шлюбаў беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў, якія знаходзяцца ва Украіне.
• Укараненне механізмаў падтрымкі сем’яў дабраахвотнікаў, якія пражываюць ва Украіне.

6. Легалізацыя статусу сваякоў:
• Наданне афіцыйнага статусу сваякам беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў і стварэнне механізму для атрымання імі ўкраінскіх віз.

7. Міжнароднае прызнанне статусу замежных дабраахвотнікаў:
• Забеспячэнне міжнароднага прызнання статусу беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў з мэтай прадухілення іх пераследу з боку РФ і Беларусі ў іншых краінах.

Гэтыя прапановы ўзяты на апрацоўку профільнымі міністэрствамі. Мы спадзяемся на іх аператыўнае ўкараненне.

Дзякуем Офісу Прэзідэнта Украіны, Ірыне Андрэеўне Верэшчук і валанцёрскай групе HelpArmy, Аксане Анатольеўне Корчынскай і Івану Залізняку. Спадзяемся на хуткае вырашэнне пастаўленых пытанняў.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


ГЦУ "ТЭРОР" dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Усё ж на Вайне вельмі вялікую ролю адыграе „Поспех“. Можаце называць гэта якім-хаця сінонімам — фарт, шанцаванне і гэтак далей. Сутнасць не зменіцца: калі ў вас гэтага няма, то як бы вы ні былі падрыхтаваны, як бы ўсё не было спланавана, — штосьці пойдзе не так, і вынік будзе сумным. Таксама гэта працуе ў адваротны бок: вы можаце без падрыхтоўкі, планавання, аснашчэння і падтрымкі зрабіць тое, што іншыя спрабавалі не адзін раз. Бывае па-рознаму.

Як прыклад. Заўважылі праціўніка — накрылі яго FPV. Прыйшоўшы да цямы, ён вырашыў змяніць укрыццё. Мы пачалі калупаць яго мінамётам. Пасля пары „прылётаў“ у 5–10 метрах ад яго, палічылі цэль разбітаю (120 мм высякае ўсё жывое значна далей), але Дроннікі сказалі, што „матаюцца“ (маскалі нахапаліся аскепкаў і аказваюць адзін аднаму дапамогу). Мы дадалі і знову патрапілі куды хацелі. Кароны дрэваў сыгралі нам на карысць, бо міны выбухалі не далятаючы да мяккага ляснога грунту, а значыць вораг атрымаў дождж з аскепкаў сталі й чыгуну. Кніжка кажа — цэль разбіта. Перажыць з пятку такіх разрываў — уключаючы й над галавою — можна было толькі ва ўтульным акопе ці бліндажы. Так думалі ўсе, хто бачыў гэтую карціну.

Цераз пяць хвілін два салдаты праціўніка выйшлі з мокрага асенняга зарасніку леса і даволі хутка пачалі ўцякаць. Вось гэта Воля да Жыцця! Мінамёт па іх болей не працаваў — расход БК быў на мяжы, і вытрачаць яго на двох падранкаў мы не сталі. Пазней іх дасталі скідамі і FPV. Удача для маскалёў закончылася.🤷‍♂

#ГЦУ_ТЭРОР
#Купянскі_лес


Справаздача аб зборы на аўтамабіль тэхнічнай падтрымкі Volkswagen Multivan T4 2.5 TDI. Шчыра дзякуем!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Падчас першай задачы ў Ваўчанску, нашыя выведнікі чакалі підараў на мяжы з расеяй, каб сустракаць іх агнём на подступах да горада. Мы добра вывучылі Ваўчанск, адыходзячы з боем з вуліцы на вуліцу праз татальнае руйнаванне расейцамі гарадской інфраструктуры.

Падчас другой задачы ў Ваўчанску, за ракой Воўча, усе знаёмыя нам капітальныя будынкі ператварыліся ў горы бетону ды цэглы з норамі ў склепы. Адным з фарпостаў на паўночным беразе ракі быў Агрэгатны Завод. Гэтым разам нашыя выведнікі стаялі на Поўнач перад заводам на пазіцыі «Волык», адкуль перашкаджалі праціўніку здзяйсняць ратацыю асабовага складу.

На відэа праца нашага разрахунку H&K GMG праз раку Воўча па карэгаванні выведкі. Падчас прыкрыцця штурмавых груп РДК і Юнгер на заводзе, гранатамётныя разрахунак не толькі спыняў ворага на подступах, але і адцягваў увагу дронаў і артылерыі ад выяўлення нашай агнявой пазіцыі. Вораг мусіў вытрачаць на адзін наш гранатамёт шмат рэсурсаў аэравыведкі ды ствольнай артылерыі. У выніку лепшым дасягненнем підараў стаў пашкоджаны падчас ратацыі пікап, які, як вы бачыце, мы паспяхова эвакуявалі.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ

5.1k 6 35 2 149

Збор на патрэбы Беларускага Дабраахвотніцкага Корпуса, у тым ліку на тры дызельныя абагравальнікі, з магчымасцю выйграць прызы за данат ад 200 грн.

Дэталі: https://www.instagram.com/p/DF4vP1dt3_u/?igsh=MXhycWttcGNsd2w0dQ== 

Банка: https://send.monobank.ua/jar/8XbaKTjcr5 

Нумар карткі банкі: 4441 1111 2132 1263

Для тых, хто пражывае ў Фінляндыі:
FI73 5567 0720 2172 76 
viitenumero 2516
Ukrainan Yhdistys Pietarsaressa

Мэта збору: 200000 грн


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Загінуў наш паплечнік - Аляксандр «Розпад» Новік. Беларус, нацыяналіст, інтэлектуал. Браў удзел у шмат якіх ініцыятывах, добра разумеў, дзе сапраўднае і прытрымліваўся сапраўднага. У размовах, заўсёды прамы і шчыры, ён адзначаў неабходнасць быць карысным і эфектыўным на вайне.

Калі Аляксандр абіраў падроздзел, ён не разглядаў ПКК, як няблізкі для яго прект. Цікавіўся задачамі і перспектывамі БДК, і, у тым ліку па нашых парадах, абраў ідэйна блізкую структуру, Трэццюю Штурмавую.

«Розпад» загінуў 20 студзеня на Луганшчыне, каля вёскі Новаягораўка. Ягонае жыццё абарвалася ў баі, ва ўзросце 22 гадоў. Аляксандр Новік пахаваны на алее Славы Броварского Броварскіх могілак. Наш з вамі абавязак дапамагчы рэпрэсаванай сям’і Героя украінскай і беларускай нацыяў.

Монобанк:

«Мэта» не мае значэння. Збіраем столькі, колькі зможам.

🔗 Спасылка на банку:
https://send.monobank.ua/jar/2FtQrvcqTT 
💳 Нумар карты банкі:
4441 1111 2132 9654

PayPal:
💵 azazazplay@gmail.com

Данат крыптавалютай:
*Абавязкова пачніце мэту поызначэння з: "Сям’і Стадыі"!
🪙 https://tourniquet.app/donate/margo

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


ГЦУ "ТЭРОР" dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Гаворым жа, Мавік 3Т — праваднік Смерці!

Зусім незаўважная штурмавая група паразітаў павылазіла нібы грыбы ў адносна зялёным лесе. Скажам сумленна: як бы ў драніл быў звычайны дрон, паразіты, мажліва, дайшлі б куды хацелі. Аднак іх заўважылі нашыя пільныя сокалы. Не дапамаглі ім завучанае трыманне дыстанцыі і адносна нармалёвы рыштунак — знішчаныя на падыходзе да пярэдняга краю сваіх пазіцыяў. А ў якасці вяршкоў пытанне: гэта карэец ці бурат? Нам та абыякава. Таксама й пільным пілотам БПЛА)

#ГЦУ_ТЭРОР
#БРАТСТВО


У польскім выданні «Kurier Wileński» выйшаў артыкул камандзіра БДК Радзівона «Гены» Батуліна пра ролю ідэі Міжмор'я ў сучасным кантэксце. Пераклад на ўкраінскую мову зрабіў інфармацыйны цэнтр «Міжмор'е».

«Сёння ўсім зразумела, што адбываецца ў нашым рэгіёне, калі Беларусь выпадае з ланцужка супрацоўніцтва, - выразіў думку ваяроў БДК Гена. - Разрываюцца культурныя, сацыяльныя і эканамічныя сувязі, а над суседзямі Беларусі навісае рэальная пагроза ў выглядзе «беларускага балкона», праз які расейская машына генацыду можа лёгка пагражаць Украіне, Польшчы, Літве і Латвіі».

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ

5.9k 7 37 1 166

Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Нарэшце мы прайшлі гэты этап - з’яўленне ў нашым аўтапарку унімога. На гэты грузавічок ёсць адразу некалькі планаў задзеяння. Але пра гэта мы, магчыма, нават не зможам распавесці публічна ў поўным аб’ёме.

Што можам расказаць, дык гэта тое, як мы яго назавём: «Гестапо», у гонар камандзіра  групы выведкі БДК, Віталія Смірнова, які загінуў на Ліманскім кірунку і быў далучаны да шэрагаў Тэрору пасмяротна.

Як і Віталійс, унімог едзе да нас з Латвіі. Мы выказваем падзяку Эдгару Круміньшу, які ўжо не першы раз дапамагае УСУ і ў гэтым выпадку нам. Дзякуем за падтрымку і дапамогу нашым сябрам з Латвіі. Асабліва лагістычнай фірме Delamide. Нашым украінскім сябрам БФ «Добрлвольчому корпусу». І канешне, кожнаму з вас, хто дапамагае нам станавіцца больш мабільнымі ды эфектыўнымі!

Нагадваем, што прыдбанне унімога - гэта толькі адзін з этапаў і збор на аблаштаванне трывае:

https://send.monobank.ua/jar/5FvW2GUuq1

Дапаможам «Гестапо» хутчэй стаць на шлях выяўлення ды пакарання ворагаў вольных нацый! 😉

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


ГЦУ "ТЭРОР" dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Ваўчанскі Агрэгатны Завод на пачатку мінулай восені маў няшчасце сустрэцца з намі. Тры тыдні дзеткі малодшага сяржанта малацілі ваўчанскага гіганта, які захварэў на маскальскіх вошай. Гніды разляталіся ў розныя бакі, бетон трашчаў, маскалізм пакрысе выветрываўся.

#ГЦУ_ТЭРОР
#Волчанск

4k 0 17 2 169

Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Руслан Куруляк «Русік Абломаў».
Яшчэ на пачатку 2014 году ўзяў у рукі зброю, каб бараніць свой родны край. Прайшоў немалы ваярскі шлях у змаганні з акупантамі. У 2022 годзе далучыўся да шэрагаў «БДК». Браў удзел у шмат якіх заданнях падраздзялення.
Пры высадцы на Новую Кахоўку вёў бой плячо ў плячо з беларускімі добраахвотнікамі. Загінуў у выніку трапляння варожай кулі. Ушанаваць Героя абедзьвух нацый вы можаце на Вайсковых могілках #2 ягонага роднага горада Жытомір. У шыхтах «Тэрор» пасмяротна. Шляхце гонар!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Міхась «Юнгер» Шавельскі загінуў на вызваленчай вайне. Загінуў за тое, што лічыў сапраўдным і непарушным – за свабоду і права рабіць уласны выбар.

Юнгер быў стралком-парамедыкам АСП «Тэрор», і сваё жыццё ён аддаў у баі, калі надаваў дапамогу украінцу, які, як і ён сам, біўся з ворагам за права заставацца незалежным на сваёй зямлі. Іхнія жыцці абарваліся 10 кастрычніка 2022 года на Херсоншчыне.

Паўднёвыя стэпы прынялі кроў беларуса. Юнгер добраахвотна прыйшоў абараняць Украіну, не гледзячы на ўсе перашкоды.

Сёння ў Міхася дзень народзінаў. І мы запомнілі нашага брата героем Беларусі і Украіны, назаўжды вольным чалавекам.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ



9k 5 25 20 166

Снежань. Купянскі напрамак. Прыкамандыраваны да 77 аэрамабільнай брыгады стралковы падроздзел трымаў пазіцыі 45 дзён і вёў кругавую абарону ў поўным атачэнні. Вывад герояў з акупаванага підарамі ўкраінскага сяла правялі нашыя выведнікі. Сваіх не кідаем!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Інформер dan repost
«У 2020 році Україна була єдиною країною, яка дала притулок білорусам, і не видавала їх порівняно з Росією. У 2022-му прийшла Росія, і звісно, по справедливості, я вирішив іти на війну», — розказав Янкі, білоруський доброволець та один з співзасновників Білоруського добровольчого корпусу.

На початку повномасштабного вторгнення Янкі долучився до ЗСУ, воював біля Авдіївки, Вовчанська. Каже, практично не мав сумнівів щодо того, чи йти воювати: «Ти живеш звичайне життя, і хтось нападає на цю країну. В сенсі “взяти і поїхати”? Дивитись, як загинув твій знайомий і пити лате на безлактозному?».

Ігор Янков — новий герой нашого інтерв’ю. Він розповів про стосунки з родиною, протистояння Лукашенку, початок та хід війни, а також про те, чи планує повернутися в Білорусь або ж залишитися в Україні.

Інформер | Instagram | Facebook | TikTok

4.2k 0 19 2 147

Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёння дзень нараджэння легендарнага беларускага выведніка Павла «Барта» Горбача.

Ён прыняў свой першы бой у 2022 годзе на Кіеўшчыне ў Ірпені. У гэтым баі Павал страціў лепшага сябра Змітра «Тэрора» Апанасовіча, у гонар якога быў названы батальён беларускіх дабраахвотнікаў.

Павал камандаваў групай выведкі АСП «Тэрор», удзельнічаў у вызваленні Херсоншчыны, штурмах на Рабоцінскім напрамку, абароне Бахмута, Аўдзееўкі, рэйдах на тэрыторыю супраціўніка і іншых аперацыях ГУР.

24 кастрычніка 2023-га Павал «Борт» Горбач загінуў пры выкананні баявой задачы ў складзе батальёна «Шаман», дзе быў намеснікам камандзіра групы выведкі.

Вечны Гонар!




Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Збор на аўтамабіль тэхнічнай падтрымкі Volkswagen Multivan T4 2.5 TDI.

Сродкі будуць выкарыстаныя на каробку перадач, рамонт, дакамплектацыю.

Дэталі: https://docs.google.com/document/d/1JxzFv1ZHAeLoC7FV2W-SPxNahh7gQkC53BG9ApPpbmI/edit

Банка: https://send.monobank.ua/jar/4yvZiTJkpv

Нумар карткі банкі: 4441111129683060

Мэта збору: 157000 грн

PayPal: dobrocorpus@gmail.com (у каментарыі пішыце «БДК»)

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.