24.11 - МАРЫМОНТ І ЖАЛІБОЖ ЖУРНАЛІСКІ
Падзелены паміж Жалібожам і Белянамі куточак Варшавы зь цікавай гісторыяй, аб'ектамі, сьціплымі паркамі і такой загадкава-прыгожай назвай чакае на наведваньне!
У нядзелю запрашаю на экскурсію, якая закране варшаўскі Марымонт і кавалачак Жалібожа, які завецца Журналіскі!
Вы даведаецеся пра паходжаньне назвы й слаўнае мінулае Марымонту, на ўласныя вочы ўбачыце наўпростыя адсылкі на мінуўшчыну, якія захаваліся нягледзячы на моцныя ваенныя ліхалецьці;
пра ўжо ня існы палац вядомага майстра беласкурнай справы, які памылкова блыталі з палацам польскай каралевы, жонкі Яна Сабескага;
пра сувязь з Марымонтам славутага ангельскага сьпявака і вядомага польскага матэматыка;
пра цяжкія ваенныя гады і схаваныя скарбы;
Ну і таксама атрымаеце асалоду ад сядзібнай забудовы Жалібожу)
Збор а 13 гадзіне ля парку "Stawy Kellera", каля школы па адрасе Kościańska 2, 01-695.
@spacyrujmaЗапіс на экскурсію праз асабістыя☝️Не пазьней, чым за дзьве гадзіны да пачатку!
Да сустрэчы!