Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Франак Вячорка: «Мы бачым, што тэрор і рэпрэсіі працягваюцца»

У мінулым годзе былі вызваленыя больш за 200 палітвязняў. Гэта сапраўды новая з’ява. Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанне ці варта гаварыць пра змену палітыкі рэжыму ў сувязі з вызваленнямі:

«На жаль, не. Мы бачым, што тэрор і рэпрэсіі працягваюцца. Працягваюцца адвольныя арышты і затрыманні, суды, з’яўляюцца новыя палітвязні. Канвеер рэпрэсіяў не спыняецца ні на дзень. А на месца кожнага вызваленага – прыходзіць новы палітвязень. Працягваецца практыка інкамунікада, многіх людзей трымаюць у поўнай ізаляцыі. Гэтыя памілаванні – хутчэй жэст, але не змена палітыкі. Калі рэжым сапраўды хоча паслаць сігнал Захаду – перш-наперш павінны быць спыненыя рэпрэсіі».


Святлана Ціханоўская здзейсніла працоўны візіт у Албанію – што будзе зроблена для беларусаў?

Падчас візіту ў Тырану беларуская лідарка сустрэлася з Прэм’ер-міністрам Эдзі Рамам і Міністрам замежных справаў Іглі Хасані. Албанскі бок пацвердзіў, што не прызнае ні вынікі фальшывых «выбараў», ні легітымнасць Лукашэнкі.

Што абмяркоўвалася падчас сустрэчы?

📌 Запуск праграмаў рэабілітацыі для дзяцей беларускіх палітвязняў у Албаніі.

📌 Запуск праграмаў стажыровак для беларусаў у дзяржаўных установах Албаніі – першыя стажыроўкі стартуюць ужо сёлета.

📌 Спрашчэнне легалізацыі беларусаў у Албаніі, у тым ліку выдача «пашпартоў замежніка» і падтрымка новага беларускага пашпарта. Раней Албанія ўвяла візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў і дыпламатаў, але захавала бязвізавы рэжым для звычайных грамадзянаў.

📌 Узняцце Албаніяй пытання беларускіх палітвязняў падчас пасяджэнняў Рады па правах чалавека ААН, якая, у сваю чаргу, можа стаць платформай для перамоваў па вызваленні людзей.

📌 Прызначэнне Албаніяй спецыяльнага пасланніка па асаблівых даручэннях, які будзе каардынаваць сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

📌 Падтрымка пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць рэжыму Лукашэнкі.

📌 Удзел беларускіх дэмакратычных сілаў у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў маі ў Тыране.

📌 Пашырэнне кантактаў і супрацоўніцтва з іншымі балканскімі краінамі, а таксама адносіны з новай адміністрацыяй ЗША.


Рэабілітацыя дзяцей палітвязняў, стажыроўкі і спецыяльныя праграмы для студэнтаў – вынікі сустрэчы Святланы Ціханоўскай з мэрам Тыраны

Падчас візіту ў Албанію беларуская лідарка сустрэлася з Эрыёнам Веліай. Мэр Тыраны распавёў пра ініцыятывы горада ў падтрымку беларусаў і беларускіх ІТ-кампаніяў, а таксама падкрэсліў: Тырана і Албанія адкрытыя для ўсіх, каго пераследуе рэжым Лукашэнкі.

Асноўныя дамоўленасці бакоў:

▫️Рэабілітацыя дзяцей палітвязняў. Летам 2025 года Тырана прыме 50 беларускіх дзяцей для адпачынку і аздараўлення.
▫️Стажыроўкі. Каля 10-20 беларусаў атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўкі ў інстытуцыях мясцовага самакіравання і мэрыі Тыраны.
▫️Адкрыццё адукацыйнай праграмы. Яна стане даступнай для беларускіх студэнтаў у Каледжы Еўропы ў Тыране. Таксама будуць аб’яўленыя стыпендыі на навучанне ва ўніверсітэце POLIS.
▫️Супрацоўніцтва з «Пактам Свабодных гарадоў». Падпісаны мемарандум аб партнёрстве паміж альянсам гарадоў і дэмакратычнымі сіламі Беларусі для падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы мясцовага самакіравання.
▫️Фестываль правоў чалавека. Увосень удзельнічаць у ім запросяць беларускіх дакументалістаў.
▫️Дзень салідарнасці з Беларуссю. 25 сакавіка ў Тыране пройдуць адмысловыя мерапрыемствы ў знак падтрымкі беларусаў.

Святлана Ціханоўская:
«Вельмі ўдзячная Тыране за гасціннасць і салідарнасць. Дзеці палітвязняў атрымаюць магчымасць аздараўлення, маладыя спецыялісты – стажыровак, а студэнты – адукацыі. Албанія, як краіна, якая пераадолела дыктатуру, разумее, наколькі важна мець шматбаковую падтрымку на шляху да свабоды і дэмакратыі».


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Святлана Ціханоўская вітае Паліну Шарэнду-Панасюк на волі і ў бяспецы


«За сем месяцаў працы мы з юрыдычнай камандай выратавалі ад дэпартацыі шэсць беларусаў»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў у размове з «Нашай Нівай» распавёў, чаму ён вырашыў далучыцца да каманды Офіса. Акрамя таго, ён падзяліўся вопытам работы ў Беларусі, Ліване, Зімбабвэ і Філіпінах, а таксама расказаў пра навучанне ў Оксфардзе.

📌 Чаму далучыўся да каманды Офіса Святланы Ціханоўскай:
«Мне прыйшло запрашэнне ад Крысціны Рыхтэр – былой дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, з ёй мы былі знаёмыя даўно. Спачатку думаў, ці патрэбна мне гэта: хачу быць толькі выкладчыкам ці яшчэ і паспрабаваць дапамагчы нам вярнуцца дадому. Але тут вырашальным фактарам была Святлана Ціханоўская, дзеля яе я пайшоў туды. Ніколі не бачыў чалавека, які столькі ўкалвае. Яна проста мозг, і пры гэтым вельмі чалавечая. З ёй мне не сорамна. А яшчэ класна бачыць вынік. За сем месяцаў маёй працы мы з юрыдычнай камандай выратавалі ад дэпартацыі шэсць беларусаў. Шмат гэта ці мала – не ведаю, але гэтыя людзі ў бяспецы».


Падрабязней пра дзейнасць Леаніда можна прачытаць па спасылцы.


«Рэвалюцыі нараджаюцца не ў палацах – яны пачынаюцца на вуліцах»

Падчас візіту ў Албанію Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у сустрэчы Пакта свабодных гарадоў. Пакт свабодных гарадоў – гэта глабальная сетка, створаная ў 2019 годзе мэрамі сталіц, якая імкнецца абараняць і прасоўваць каштоўнасці свабоды, дэмакратыі і роўнасці. Да беларускай лідаркі далучыўся 21 кіраўнік гарадоў-удзельнікаў Пакта.

У выступе Святлана Ціханоўская агучыла тры напрамкі, па якіх мэры гарадоў могуць аказаць падтрымку і садзейнічанне дэмакратызацыі Беларусі:

1️⃣Наладжванне сувязяў
«Па-першае, давайце будаваць масты насуперак таму, што дыктатары спрабуюць нас ізаляваць. Мы можам вучыцца адно ў аднаго і збліжаць нашыя краіны і народы. Нам патрэбна арганізоўваць сумесныя мерапрыемствы, семінары і выставы. Гэта неабходна, бо часам мне здаецца, што людзі на Захадзе ўспрымаюць свабоду і дэмакратыю як належнае – у той час як у такіх краінах, як Беларусь ці Украіна, людзі паміраюць за іх».


2️⃣ Падтрымка тых, хто змагаецца за агульнаеўрапейскія каштоўнасці
«Па-другое, я заклікаю вас стаць на бок тых, хто змагаецца за свабоду. З адважным народам Украіны, які змагаецца не толькі за сваю краіну, але і за ўсю Еўропу. І народам Беларусі, які апынуўся на перадавой супраць тыраніі. Неабходна падтрымаць беларусаў, якія ратуюцца ад рэпрэсіяў і знайшлі прытулак у вашых гарадах. Актывісты і журналісты, бізнесмены і мастакі. Дайце ім магчымасць працаваць, інтэгравацца, працягваць змагацца за каштоўнасці, якімі мы ўсе так шануем».


3️⃣Дапамога ў пераходны перыяд
«Па-трэцяе, дапамажыце нам падрыхтавацца да будучыні. Нам патрэбныя людзі, якія адновяць нашыя гарады пасля тыраніі і прывядуць іх да дэмакратыі. Таму беларусам і беларускам неабходныя магчымасці праходзіць стажыроўкі ў вашых універсітэтах і кампаніях, каб яны маглі даведацца пра дэмакратыю і самакіраванне з першых рук. Мы хочам не толькі пераняць перадавы вопыт, але і вучыцца на вашых памылках, каб пазбегнуць сваіх».


Святлана Ціханоўская:
«Свабодныя гарады – вораг дыктатараў. Бо гэта не проста вуліцы і будынкі. Гэта сэрцы дэмакратыі, якія актыўна б’юцца. Месцы, дзе людзі збіраюцца разам, каб супрацьстаяць несправядлівасці і ствараць лепшую будучыню.

Менавіта ў гарадах шукаюць прытулак уцекачы. Менавіта ў гарадах людзі аб’ядноўваюцца, каб змагацца з прыгнётам. І менавіта ў гарадах пачынаюцца сапраўдныя перамены. Рэвалюцыі нараджаюцца не ў палацах – яны пачынаюцца на вуліцах».


Святлана Ціханоўская – пра 700 дзён утрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада

«Апошні раз я чула голас мужа больш за чатыры гады таму. У мяне было ўсяго пяць хвілінаў, каб падтрымаць яго, расказаць пра дзяцей, спытаць пра здароўе. Тады я яшчэ не ведала, што нам больш не дазволяць пагаварыць. Часта ўспамінаю тую размову і думаю, што яшчэ магла б сказаць…

Вось ужо 700 дзён ад Сяргея няма навінаў. Я не ведаю, ці атрымлівае ён віншаванні з днём нараджэння, ці бачыў паштоўкі, намаляваныя дачкой. Не ведаю, калі зноў змагу пачуць ягоны голас. Нават адзін дзень без вестак ад блізкага чалавека – гэта ўжо нагода для трывогі. Разам з Карнеем і Агніяй мы жывём у гэтай трывозе ўжо некалькі гадоў.

Але я ўпэўненая, што ён адчувае нашую падтрымку. Што ягоная ўнутраная сіла з ім. І нават за гэты час без сувязі – ён надае гэтую сілу і мне. Мы не спынімся, пакуль Сяргей і ўсе палітвязні не будуць на волі».


«Гэта няпраўда», – Святлана Ціханоўская развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь падчас Саміту ў Тыране

Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Албанію для ўдзелу ў Саміце мэраў еўрапейскіх гарадоў. Мерапрыемства – платформа для абмеркавання важных палітычных і сацыяльных пытанняў палітыкамі, дыпламатамі і экспертамі.

Падчас Саміту адбылася інтэрактыўная дыскусія з удзелам Ціханоўскай і мэрамі, а таксама 80 моладзевымі палітычнымі актывістамі. Сесія факусавалася на шырокіх тэматыках, звязаных з сітуацыяй у Беларусі.

Беларуская лідарка выступіла перад удзельнікамі саміту з прамовай, дзе развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь:

1️⃣ Першы стэрэатып: Беларусь – проста частка Расіі.
«Няпраўда. Так, мы суседзі. Але мы не адно і тое ж. На працягу стагоддзяў Беларусь была часткай Еўропы. Нашая культура, нашыя традыцыі – яны еўрапейскія. Вы бачылі нашыя пратэсты ў 2020 годзе – мірныя, прыгожыя, поўныя надзеі. Нават калі людзі стаялі на лаўках, яны здымалі абутак. Гэта наш менталітэт».


2️⃣ Другі стэрэатып: Беларусы не змагаюцца за дэмакратыю.
«Няпраўда. Мы заплацілі велізарную цану за волю – паўстаннямі, войнамі, супрацівам. І вось ужо 30 гадоў мы спрабуем разбурыць гэтую дыктатуру. Яна выжыла дзякуючы тром рэчам: рэпрэсіям, расійскім грошам і расійскай падтрымцы. Як толькі адзін з гэтых слупоў упадзе, рэжым абваліцца».


3️⃣Трэці стэрэатып: Беларусы падтрымліваюць вайну ва Украіне.
«Не. У 2020 годзе мы ўжо давялі, што большасць беларусаў выступіла супраць Лукашэнкі. А пасля пачатку вайны мы ўбачылі яшчэ больш пратэстаў – людзі сабатавалі расійскія цягнікі, адмаўляліся ваяваць. Сапраўдная Беларусь не на баку Пуціна».


Святлана Ціханоўская:
«Саміт у Албаніі – унікальная магчымасць пераняць досвед у краіны, якая паспяхова пераадолела аўтарытарны рэжым. Мы сутыкаемся з такімі ж выклікамі: імкнёмся аднавіць дэмакратычныя працэсы ў нашым грамадстве, правы чалавека, ажывіць эканамічнае развіццё. Таму важна дзяліцца досведам і пераймаць стратэгі, якія могуць дапамагчы ў нашай барацьбе».


Кулуары KYKY dan repost
В связи с последними тревожными новостями возникает резонный вопрос: как позаботиться о своей безопасности?

Существует множество памяток на эту тему, собрали для вас самые-самые:

✍️Как почистить телеграм и соцсети — подборка от Киберпартизан

✍️Чек-листы по настройкам соцсетей и браузеров от КиберБобра

Бонус: если что-то непонятно или есть вопросы — можно написать в бот @CyberBeaverBot и эксперты вас бесплатно (и безопасно, у КиберБобра нет экстремистского статуса) проконсультируют

✍️Подборка от Медиазоны: как «спрятать» фотографии с протестов;
как безопасно читать новости внутри Беларуси;
как скрыть донаты в фейсбуке.

Бонус: тест, который покажет, найдут ли что-то запрещенное в вашем телефоне.

Ну и база — двухфакторная аутентификация, не ставим везде один пароль, удаляем из аккаунта в тг информацию, по которой вас можно идентифицировать, и вообще — лучше удалить аккаунт, если он был создан в 2021 году или раньше, и создать новый. Берегите себя!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
«Лукашэнку не трэба размовы з Захадам: яму патрэбная капітуляцыя»

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю выданню «Настоящее Время» распавяла пра стратэгію беларускіх дэмакратычных сілаў, эфектыўнасць заходніх санкцыяў супраць рэжыму і перспектывы вызвалення палітвязняў у беларускіх турмах.

Асноўныя пытанні, якія абмяркоўваліся ў размове:

📌 Ці зменіцца Ваш асабісты статус пасля «выбараў» у Беларусі?
«Справа не ўва мне. Вы бачыце, колькі краінаў падтрымалі непрызнанне выбараў у Беларусі і працягнуць палітыку непрызнання Лукашэнкі. Мая задача з 2020 года – быць голасам беларусаў і разам з беларусамі давесці краіну да сапраўдных, справядлівых выбараў, вызваліць палітвязняў, пакараць вінаватых у рэпрэсіях. Пакуль гэтага не адбылося, мая роля застаецца ранейшай. І я не бачу нейкага расколу ў грамадстве па гэтым пытанні».


📌 Ці будзе Лукашэнка спрабаваць адмяніць санкцыі, якія былі накладзеныя на яго рэжым, у абмен на вызваленне палітвязняў?
«Вядома, яго спробы падлашчвацца да Захаду ніколі не заканчваліся. Зразумела, што нейкія сігналы, вельмі невыразныя, адпраўляюцца ад яго Захаду. Але што ён хоча наўзамен – не зразумела. Мне здаецца, што Лукашэнку наогул не патрэбны дыялог, яму не трэба нейкага перамір'я, размовы з Захадам. Яму патрэбная капітуляцыя. Яны хочуць, каб да іх прыйшлі на паклон – і дэмсілы, і заходнія партнёры – і пачалі выкупляць палітычных зняволеных».


📌 Ці плануюць дэмакратычныя сілы перамовы з Лукашэнкам?
«Цяпер рэжым садзіць у тры разы больш людзей, чым выпускае. Лукашэнка не змяніў сваю палітыку. Патрэбны выразны пасыл ад рэжыму, што яны хочуць размаўляць. З іх боку павінна быць спыненне рэпрэсіяў на працяглы час. І тады стане зразумела, што можна пачынаць дыялог. Не можа быць дыялогу падчас такіх страшных рэпрэсіяў. Але мы пасылаем ясны сігнал, што мы хочам перамоваў. Нам трэба вызваляць людзей, нам трэба ратаваць Беларусь, якую Лукашэнка цяпер прадае Расіі крок за крокам. Лукашэнка лепш за ўсіх ведае, як зняць санкцыі з Беларусі, як вярнуцца, прыйсці да нацыянальнага дыялогу. Але ён гэтага не робіць. Значыць, яму гэта пакуль не трэба, значыць, на яго аказваецца мала ціску».


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Святлана Ціханоўская — пра «круглы стол» для Беларусі



12 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.