Мова – гэта душа чалавека, яго краса й аздоба
📚 18 лістапада 1884 году нарадзіўся
Язэп Лёсік (в. Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён), беларускі пісьменьнік, публіцыст, мовазнаўца, пэдагог, нацыянальны й палітычны дзеяч. Дарэчы, Язэп Лёсік – родны дзядзька
Якуба Коласа, быў ў шлюбе з
Вандай Лявіцкай, дачкой Ядвігіна Ш. У іх было трое дзяцей.
⚔️ У сакавіку 1917 году Язэр Лёсік актыўна ўключыўся ў дзейнасьць беларускага нацыянальнага руху, быў адным з актыўных удзельнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Ён уваходзіў у склад Вялікай беларускай рады й удзельнічаў у Першым Усебеларускім кангрэсе.
У 1917-1918 гадах быў радактарам газэты
«Вольная Беларусь». У гэты жа час выступаў адным зь ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці БНР, падтрымліваў беларускую адукацыю ў яе складзе. Пазьней Язэп Лёсік рэарганізаваў культурна-асьветніцкае таварыства
«Прасьвета» ў культурна-асьветніцкае таварыства
«Бацькаўшчына», увайшоў у склад
Рады БНР.
26 красавіка 1918 году яго подпіс знайшлі пад тэлеграмай, высланай на наступны дзень ад імя ўраду й Рады БНР да нямецкага імпэратара Вільгельма ІІ. У ёй адзначалася падзяка за
“вызваленьня Беларусі” й просьбу аб аказаньні падтрымкі БНР у яе хаўрасе зь Нямеччынай. Гэты крок быў нэгатыўна ўспрыняты й прывёў да таго, што Раду БНР пакінулі многія яе чальцы, а БСГ распалася.
З ліпеня 1921 году выкладаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце й у Беларускім пэдагагічным тэхнікуме. У 1922 годзе быў абраны чальцом
Інбелкульту, потым быў прызначаны дырэктарам Інстытуту беларускай мовы, і ў 1928 годзе — чальцом і акадэмікам Акадэміі навук Беларусі.
🔗 Канцатыдзень (мяккай) беларусізацыі -
Пра Акадэмічную канфэрэнцыю 1926 г.
У 1922 годзе быў выдадзены яго падручнік
«Практычная граматыка беларускае мовы», які быў нэгатыўна прыняты савецкімі ўладамі, а газэта «Зьвязда» нават абвясьціла яго «контррэвалюцыйным». Першы вядомы твор Лёсіка – апавяданьне
«Рабы Міхась Крэчка, што быў за судзьдзю», надрукаваны ў «Нашай Ніве». Асобнай кніжкай выйшла апавяданьне
«Не ўсе ж разам, ягамосьці!..». З-за
“нацыяналістычнага” і
«рэлігіёзна-дагматычнага» характару быў забаронены яго зборнік апавяданьняў
«Родныя вобразы».
📚 Беларуская палічка -
Беларускі правапіс (1929, выд. 8) 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры й выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду,
«усе кнігі» Язэпа Лёсіка прадугледжвалася «спальваць». 31 сакавіка 1940 году быў прыгавораны да пяці гадоў ГУЛАГу, загінуў на наступны дзень у Саратаўскай турме.
@supermova #мова #гонар #правапіс #мікалаеўшчына #інбелкульт #бнр