Мала кантэнту


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Самы розны кантэнт на беларускай мове 3 разы на дзень.
Калі вам мала кантэнту па-беларуску - вам сюды.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Чорны замак Альшанскі│Апошні раман Караткевіча

У гэтым відэа – аналіз апошняга рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны заман Альшанскі” і адказы на пытанні: чаму гэты твор такі змрочны, чаму яго не варта чытаць проста як дэтэктыў, і што важнага пра сябе хацеў сказаць аўтар у кнізе, якую пісаў цэлых дзесяць год.
Змест відэа:
00:00 – эпізоды з біяграфіі Караткевіча
03:12 – вобраз Антона Косміча
04:45 – канцэпцыя часу ў рамане і “магічная тройка”
06:29 – вобразы злачынцаў
09:33 – змрочны настрой рамана
13:08 – лісты ад Караткевіча

https://www.youtube.com/watch?v=qOMNls0Rdok

#літаратура


Праз космас dan repost
🛰 Выпуск #74 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: шосты выпрабавальны палёт Starship, індыйская касмічная станцыя на арбіце Месяца, Уран становіцца халадней.

Chandrayaan 3: погляд на даследаванне Месяца.

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Дзякуй!

#падкаст


Арышт брата, праблемы Беларусі і распад Расіі | ТОК з Ідракам Мірзалізадэ

Комік Ідрак Мірзалізадэ, якому забаранілі ўезд у Расію на 14 гадоў, у новай гутарцы ТОК распавёў пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і Расіі, пра талышоў, да якіх належыць, і родную вёску, куды вярнуўся праз 18 гадоў. Патлумачыў, чаму, каб стаць папулярным у Беларусі, спачатку трэба стаць папулярным дзесьці яшчэ, а таксама чаму ненавідзіць грошы. Згадаў, як напісаў верш Барадуліну, а таксама як атрымаў па галаве за свае жарты.

00:00 – вырвана з кантэксту
00:26 – як выгналі з Расіі
02:44 – пра Камісаранку і Лукашэнку
05:37 – калі пачаў цікавіцца палітыкай
06:57 – розніца пратэстаў у Расіі і Беларусі
09:44 – стаўленне да Ціханоўскай
12:11 – як стаць папулярным у Беларусі
16:35 – АТРЫМАЙ ЗНІЖКУ НА МОЎНЫЯ КУРСЫ
18:16 – пра карані
21:24 – пра арышт брата
25:12 – пра вёску
29:14 – пра беларускую мову
30:32 – пра бацьку
31:31 – «Адчуваю сябе сваім? Сярод белых людзей?»
33:53 – як напісаў верш Барадуліну
35:07 – як бацька трапіў у БНФ
37:48 – пра беларусаў
42:04 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў
44:29 – кожны расеец – імперац?
48:39 – пра сяброў у Расіі
50:42 – ці можа змяніцца Расія без распаду
53:40 – БЛІЦ: топ самых смешных беларусаў, прызнанне ці грошы
57:16 – пра «талерантнасць» беларусаў
59:38 – як пабілі за жарты

https://www.youtube.com/watch?v=_N4x0ZGGkl0

#інтэрв’ю


CHEEV папулярнейшы за TRUBETSKOY і МІХАЛКА? Граў у кавербэндзе, хацеў на Еўрабачанне, стаў зоркай

Гэта гісторыя хлопца з Бабруйску, які стаў сапраўднай зоркай ва Ўкраіне. Мільёны праглядаў, тэле- і радыёэфіры, канцэрты - Cheev VLADCHEEV(Улад Чыжыкаў) цяпер на хвалі і мяняе ўяўленне ўкраінцаў пра Беларусь. Сёння я раскажу пра тое, як ад яго адмовіўся беларускі прадусар, як замест Чыжыкава на Еўрабачанне паехаў Alekseev і праваліўся там, а яшчэ - якая сувязь паміж Уладам і гуртом Trubetskoy. Будзе цікава і нечакана!

https://www.youtube.com/watch?v=_mAB_o7Lswo

#ПраМузыку




Рэжысёр ШВЕД, які здымаў у турме будучы вязнем, пра тое, як стаць дакументалістам і важную ролю

Ці беларускае кіно на каленях і што значыць быць беларускім дакументалістам у сучасным свеце? У чарговай серыі на канале “Беларускі вайб” адметны беларускі рэжысёр-дакументаліст Максім Швед распавядае пра ўнутраную кухню стварэння кіно і дзеліцца ўласнымі лайфхакамі, разважае пра стан беларускага кіно і культурніцкае гета, дзеліцца думкамі пра кіно як інструмент рэфлексіі і працы з траўмай.

Таксама магчыма адразу тыцнуць на:
00:00 - Хайлайты і рэжысёр-дакументаліст Максім Швед, з якім вандруем па Варшаўскаму раёну Жалібож
04:57 - Што ёсць дакументальны фільм і як яго стварыць
05:58 - Што не так з Беларускім вайбам? Заўвагі і парады рэжысёра
07:27 - Прафесія рэжысёр, яго характар і рысы, а таксама як можна стаць дакументалістам
09:58 - Беларускія кінаматаграфісты з’яўляюцца амбасадорамі беларускага вайбу і як можна распавядаць пра Беларусь і беларусаў кінамовай
14:29 - Ці праўда, што беларускае кіно на каленях?
17:37 - Беларусы і беларускі сэксі?
19:01 - Адчуй нашу любоў: апошняя і бонусная парада ад Максіма Шведа

https://www.youtube.com/watch?v=GIcjb55Stg0


Падарункi для памерлых. Як мексiканцы шануюць сваiх продкаў.

Мікіта Моніч працягвае вывучаць мексіканскую культуру. У новым выпуску «Каля Культуры» – пра адзін з галоўных сімвалаў свята Дня памерлых — алтар. Мы даведаемся пра элементы, што складаюць алтар, напрыклад, пра салодкія чэрапыі, іх значэнне і гісторыю ўзнікнення. Мікіта пагрузіць нас у загробны свет ацтэкскай міфалогіі і растлумачыць, чаму варта ведаць пра свята з іншага кантынента.

00:00:01 Прывiтанне. Дзень памерлых - працяг тэмы.
00:01:10 Асабiстае.
00:01:26 Цi трэба нам ведаць пра дзень памерлых?
00:02:20 Алтар - галоўны рытуальны сiмвал свята.
00:06:34 Стыхii на алтары: вада.
00:08:03 Паветра ды агонь.
00:08:43 Не абыходзiцца бяз хлеба i солi на атары
00:09:57 Салодкiя чарапушкi, кветкi i iншыя элементы алтара.
00:11:52 Асаблівае месца на алтары ў лысага сабакі.
00:12:40 Шлях у Мiктлан.
00:16:00 Iншыя загробныя светы ацтэкскай міфалогіі.
00:19:08 Паэтычнасть міфалагiчнай гiсторыi.
00:19:52 Пака-пака!

https://www.youtube.com/watch?v=mHJCJ4kWrHU




Мая Гульнявая Гісторыя /+/ 8-я гульня якую я прайшоў - S.t.a.l.k.e.r.: Чыстае Неба

У гэтым відэа я распавяду кароткую версію сваёй гульнявой гісторыі да сваёй восьмай завершанай гульні, І, зразумела, выкажу сваё меркаванне аб самой 8-й гульні, якой з'яўляецца S.t.a.l.k.e.r.: Чыстае Неба.

00:00 - Уступ
00:23 - Прывітанне ўсім
00:59 - Мая асабістая гісторыя
08:44 - Пра што гульня?
10:42 - Пачатак агляду
10:46 - Сюжэт
12:08 - Дыялогі і агучка
15:57 - Cюжэтныя моманты, вартыя (маёй) увагі
19:13 - Геймплэй і яго механікі
28:25 - Атмасфера + Музыка
30:40 - Гук
31:02 - Графіка
32:19 - Тэхнічныя праблемы
33:39 - Заключэнне
34:56 - Асабістыя вынікі

https://www.youtube.com/watch?v=mNDcAKVDDSU


Кіраваў Беларуссю і мог змяніць Сталіна: гісторыя чалавека, які быў лайно | Панамарэнка

☀️ Працягваем галерэю мярзотнікаў, якія кіравалі Беларуссю і рабілі шмат, каб гэтай Беларусі не стала. Панцеляймон Панамарэнка быў першым сакратаром ЦК КП(б) амаль 10 год і за гэты час паспеў зрбаіць шмат бяды. Разбіраемся ў пытанні і фіксуем, што такой вуліцы дакладна не павінна быць ні ў адным беларускім горадзе.

https://www.youtube.com/watch?v=VWg7MI3v0cg

#гісторыя


Відзік dan repost
Сёння вядома пагаворым пра Stalker 2, рэліз якога адбыўся ў сераду, як яго сустрэла прэса і геймеры? Два сімулятары з розніцай у тыдзень, але адзін прадаўся 2 мільёны разоў, а другі ледзь запускаецца, і калі можна будзе папаляваць на ксенаморфаў у новых "Чужых"?

https://youtu.be/Y0ww32-I0Xc


Вольга Барышнікава: Этнамузыколаг пра беларускую спадчыну ў Гданьску | З'ехалыя 4.5

"З'ехалыя. Атлас беларускай эміграцыі" - гэта праект пра беларусаў, што эмігрыравалі і ўжо прыстасаваліся на новым месцы.

Падчас здымкаў асноўнага выпуску ў Гданьску нам параілі паразмаўляць з Вольгай Барышнікавай - музыканткай, якая грае на аргане на беларускамоўнай імшы.
Вольга распавяла пра свой шлях да хораў гданьскага касцёлу, узгадала родную вёску, ды распавяла, як трэба ганарыцца роднай спадчынай.
Зараз Вольга займаецца выданнем кнігі пра беларускі фальклор (спасылка ніжэй), і распавяла нам трошкі пра ўзроўні разумення роднай культуры.
Шукайце гэта ўсё ў відэа.

0:00 Пачатак
0:28 Гданьск - атмасфера вёскі
2:14 Шлях да гры на аргане
3:54 Адрозненне аргана ад піяніна
5:23 Што дала эміграцыя?
6:32 У чым сканцэнтравана Беларусь?
7:40 Як пасябраваць з традыцыйнай культурай?
9:30 Канец

https://www.youtube.com/watch?v=190W_zIdt44


ПРАЧЫТАНАЕ ЗА КАСТРЫЧНІК || Беларускія хорары і іншыя добрыя кніжкі 👻🍂

00:00 Вітанне
00:43 Зараслава Камінская "Па-той бок. Старыя лялькі, новыя гульні"
04:32 Аляксандр Хацкевіч "Замак на ўзгорку"
10:56 Дуглас Адамс "Аўтаспынам па галактыцы"
14:42 Дж. К. Роўлінг "Гары Потэр і таемная зала"
17:33 Антоні Лібера "Мадам"
23:24 Развітанне

https://www.youtube.com/watch?v=vwKngRV25VY


ПОСТАПАКАЛІПСІС У ГУЛЬНЯХ

Даследуем, як у гульнях адлюстроўваюць постапакаліпсіс: ад мутантаў у небяспечнай зоне (S.T.A.L.K.E.R. 2, прывітанне), да выжывання ў спаленых пустках. Сусветы, дзе жыццё змагаецца за існаванне, а гульцы сутыкаюцца з небяспекай на кожным кроку.

Таймкоды:
00:00 - Вітаначкі
00:41 - Зомбі апакаліпсіс (х2)
04:33 - Ядравая вайна
08:00 - Знікненне рэсурсаў
09:21 - Тэхнагенная катастрофа
11:02 - Свет без сувязі
12:46 - Заключэнне

https://www.youtube.com/watch?v=02-5EvCbpE4&t=6s

#відэагульні


Чарговы вялікі зыход карыстальнікаў з Твітара | Айцікаст Навіны №2

У сённяшнім выпуску новы рэкорд кошту біткоіна, DOGE, але не той, што мемкоін, спрэчная рэклама Coca-Cola, ISO-вобразы Windows для архітэктуры ARM і чарговы вялікі зыход з Твітара.

⏰ Таймкоды
00:04 🧐 Агляд выпуску
00:20 🤑 Новы рэкорд кошту Bitcoin
00:48 🐶 DOGE, але не той, што мемкоін
01:26 🤖 Спрэчная рэклама Coca-Cola
02:01 💰 Спонсарскі куток
02:28 💾 Вобразы Windows для ARM
02:53 🤡 Чарговы вялікі зыход з Твітара
03:50 👋 Развітанні

https://www.youtube.com/watch?v=iyPXjQXrKJA

#падкаст


Відзік dan repost
Вітаю, сябры. Сёння ў нас не зусім навіны. Вырашыў прысвяціць відэа цалкам хуткаму рэлізу Stalker 2, распавесці, што чакаць ад гульні і паказаць, як яна выглядае. Спадзяюся тыя, хто не цікавіцца гэтай франшызай, усё ж даруюць такі выпуск 🙂

https://youtu.be/2vIu_yKO1ik


«Першы гікаўскі» №65 - Бу! Напужаўся?

[00:00] пачатак
[17:43] Warcraft 1/2
[29:17] Сметніца гарыць (Ubisoft)
[34:11] Сімулятар спадканняў з гітлерам заблакуюць
[44:54] Чарговые цфжкасці ў Зорных Войнах
[47:39] Чаму трэба дзякваць ChatGPT
[55:45] Microsoft рубіць грошы і персанал
[01:04:31] Бэта IOS

https://www.youtube.com/watch?v=CqiQN4iPytE

#падкаст




Хто стварае сучаснае беларускае кіно? | Кінавайб

Выпуск “Беларускі фільмовы вайб” прысвечаны беларускаму незалежнаму кіно і беларускім фільммэйкерам.
Хто такія - гэтыя беларускія фільммэйкеры? Сапраўды, словазлучэнне “беларускае кіно” мала аб чым кажа большасці беларусаў і нажаль у бягучай рэчаіснасці мы не маем нават і блізка такой фільмовай індустрыі, як нашыя геаграфічныя суседзі.
Чарговы эпізод “Беларускага вайбу” пра тое, што ёсць беларускае кіно сёння і якім яно будзе заўтра. Менавіта з гэтым я намагаўся разабрацца цягам апошніх палутара гадоў, сустракаючыся з тымі, хто стварае беларускае кіно і дбае пра яго прамоцыю і развіццё.
Запрашаю вас далучыцца да маіх спатканняў з беларускімі фільммэйкерамі ў Нью-Ёрку, Варшаве ды Вільні, наведаць фестываль незалежнага беларускага кіно “Бульбамуві” і адкрыць для сябе разнастайнасць і прывабнасць беларускіх кінастужак.

00:00 - Хайлайты ды інтра
03:17 - Фестываль “Бульбамуві” ў Варшаве і Зміцер Лукашук пра вайб белкіно
05:04 - Беларускае незалежнае кіно - гэта яшчэ немаўля
06:39 - Рэжысёрка Мара Тамковіч пра сваю фільмаграфію і вайб “Бульбамуві”
08:50 - Рэжысёр Андрэй Кашперскі пра Міхаіла Зуя, ЧынЧынаў і серыял “Працэсы”
12:28 - Пра стварэнне беларускага эратычнага кіно з акторам Алегам Гарбузам, рэжысёрам Арцёмам Лобачам, рэжысёркай Марай Тамковіч і спявачкай Маргарытай Ляўчук.
16:35 - Гайд ад арганізатара “Бульбамуві” Януша Гаўрылюка па тым, дзе глядзець беларускае кіно, а таксама рэкамендацыі ад прадусара Леаніда Каліцені па тым, што з беларускага кінопа варта глядзець кожнаму беларусу
19:59 - Кінапрадусар Каліценя пра Беларускую сетку фільммэйкераў, наш кінавайб і Marvel
23:45 - Рэжысёркі Дар’я Жук і Нэла Агрэніч пра натхненні, забаўляльную і асветніцкую ролі кіно
26:19 - Польскі погляд на беларускае кіно ад рэжысёркі Магдалены Пейко і чаму беларускія кіношнікі сэксі
29:30 - Легендарны Кшыштаф Занусі пра цярпенне беларусаў і топ-5 нашых мастацкіх фільмаў 21 стагоддзя ад Януша Гаўрылюка

https://www.youtube.com/watch?v=pfq70Ir_0tM

#ПраКіно



20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.