Медыі публікуюць інфармацыю пра тое, што атрымаць польскую гуманітарную візу становіцца ўсё цяжэй. Што рабіць тым, каму заставацца ў Беларусі небяспечна?
МЗС Польшчы радыкальна скараціў колькасць выдаваных гуманітарных віз для беларусаў. Летась на ўсю Беларусь выдалі «амаль паўтысячы» гуманітарных віз, піша польскае выданне
rp.pl. Для параўнання, з 2020 года такіх віз выдалі больш за 50 тысяч.
Рэзкае скарачэнне выдачы адбылося пасля таго, як новыя польскія ўлады правялі аўдыт і прыйшлі да высновы, што правам на атрыманне такой візы людзі карысталіся «залішне свабодна». Прызначэнне такой візы — экстрана выехаць з Беларусі, каб выратаваць сваю свабоду і жыццё. Тым часам многія беларусы выкарыстоўвалі гэтую візу для падарожжаў па Шэнгенскай зоне, неаднаразова перасякалі беларуска-польскую мяжу. Спрошчаная працэдура выдачы таксама дазволіла агентам беларускіх спецслужбаў прасцей уязджаць у Польшчу.
Цяпер атрымаць гуманітарную візу можна:
👉 Толькі ў выпадку «рэальных сітуацый, звязаных непасрэдна з пагрозай для жыцця ці здароўя, або з крымінальнай адказнасцю, сярод іншага, за ўдзел у пратэстах і апазіцыйную дзейнасць».
👉 Па такую візу можна звярнуцца толькі адзін раз. Калі чалавек раней атрымліваў гуманітарную візу, але не выехаў з Беларусі, яму трэба будзе даказаць, што асаблівыя абставіны зрабілі гэта немагчымым.
👉 Цяпер польскія амбасады і консульствы дадаткова і больш скрупулёзна верыфікуюць прычыны, паводле якіх заяўнік звяртаецца па візу. Гэтыя правілы дзейнічаюць з мінулага года.
🆘 Калі вам пагражае пераслед «за палітыку» ў Беларусі і вы хочаце пакінуць краіну,
звяртайцеся ў BYSOL на гарачую лінію. Штомесяц мы дапамагаем дзясяткам беларусаў кансультацыяй і экстранай эвакуацыяй.
✅ Падтрымаць
працу нашай каманды вы можаце тут.