Праект «Рокаш»


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Тое, чаго вы яшчэ не бачылі
📢Цікавыя факты, артыкулы і фотаздымкі.
🍷Таямніцы гісторыі Беларусі і суседзяў
Для сувязі- @RokashBot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Павел Баброўскі аб фурманстве ў Гарадзенскай губерні.


Паход Карла XII абумоўлены рознымі прычынамі. Адной з іх з’яўляецца імкненне кантраляваць патэнцыйныя гандлёвыя шляхі праз Дзвіну і Дняпро ў Турцыю. Своеасаблівы шлях з варагаў у грэкі. Злучыць наўпрост шведскую Рыгу з турэцкім Станбулам і бязмежнымі рынкамі Усходу. Досыць зразумелымі становяцца дзеянні Карла XII на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пасланец Турцыі двойчы сустракаўся з каралём у 1703—1708 гг. Турцыя наогул была саюзнікам Карла ў той вайне. Шведы мелі дастаткова сімпатыкаў у ВКЛ, на падмурку якіх узнікла прашведская партыя Сапегаў.
Зразумела і роля Украіны ў гэтым амбітным праекце. На перамовах Карла XII з гетманам Мазэпай Швецыя і Украіна дамовіліся аб стварэнні свабоднага гандлёвага шляху праз Дняпро ў Чорнае мора.

Паводле матэрыялаў Андрэя Катлярчука


Ля крыжа dan repost
Вёска Беніца, Маладзечанскі раён.

За фота шчыра дзякуй падпісанту.

Вы таксама можаце адправіць сваю знаходку, нaпісаўшы ў @ROKASHBOT


Адозва да чырвонаармейцаў. 1920 год.


Восенню 1649 года полымя казацка-сялянскай вайны стала ярчэй дзякуючы тураўскім сялянам. Некалькі іх сотняў перайшло ў казацтва, у маёнтку Семагошчычы яны разбурылі двор шляхціца Янкоўскага, паразганялі ўсіх свецкіх войтаў і абралі паміж сябе новых. Затым каля 400 узброеных сялян разам з гараджанамі рабілі наскокі на Лахву і Давыд-Гарадок, але ў зуткім часе пацярпелі паражэнне ў сутычцы са шляхецкім войскам. Яўхім Бяжэйчык, селянін з-пад Лахвы, які трапіў у палон, паведамляў, што было з сялянамі каля 2000 тураўскіх гараджан.
У Тураве ўсе жыхары, якія засталіся ў горадзе пасля адыходу казацка-сялянскага войска, былі перабіты па загаду Радзівіла.


Марка 1957 года.




Сборка 25-тонных самасвалаў МАЗ-525 на БелАЗе. 1950-я гг.


Вайна пасля вайны.
Бязвінна забіты ў 1947 годзе.
Кім — застаецца толькі здагадвацца.
Ваколіцы Горадні.


Становішча ў занятай немцамі частцы Беларусі.
Газета "Вольная Беларусь", 11.09.1917 г.

Парэшткі насыпаў нямецкіх вузкакалеек можна сустрэць і па сёння.


Stagutschen — мястэчка, што знаходзілася ва Усходняй Прусіі. У 1938 годзе перайменавана ў Дальвіц, ад назвы хутара лесніка, што размяшчаўся на поўнач ад паселішча. Для нас цікава тым, што ў 1944 годзе тут, на базе працоўнай імперскай службы, быў створаны беларускі дэсантны батальён "Дальвіц". У 1947 годзе мястэчка перайменавана ў Ліставае, а леснічоўка ў Саратаўскае. Але на карце 1955 года паселішча ўжо пазначана як руіны без назвы.
Станам на 1939 год, тут жыло 375 чалавек.

Дадзеная інфармацыя прадстаўлена ў выключна адукацыйных мэтах.


Чорная ноч
Чарговая гадавіна
Без тэрміну даўнасці

Тодар Кляшторны
Беларускі паэт і перакладчык.
Дата расстрэлу — 30 кастрычніка 1937
Арыштаваны па адрасе: Менск, вуліца Фабрычная, 10/4, кв.7
==========================
Плачуць асеньнія клёны…
Месяц лісты палічыў…
Нехта знайшоў міліёны,
Нехта душу загубіў…

Нам вось нічога ня трэба,
Наша пры нас заўсягды…
Дальш ад цнатлівага неба, —
Дальш ад сьмяртэльнай бяды.

Сядзь, дарагая Галіна,
Годзе, аб чым сумаваць…
Шчасьце заўсёды — хвіліна,
Шчасьце няможна губляць.

Нам не патрэбна багацьце,
Клець і чужая павець…
Будзем над горам сьмяяцца, —
Праўдзе у вочы глядзець.

Чуеш, у восенскіх шатах
Клёны гавораць „кахай!“
Хай я сто тысяч — жанаты,
Ты не зважай, не зважай…

Прыдуць другія варункі,
Будзеш далёка — ня плач…
Я і ў лістох пацалункі
Буду табе пасылаць…

1928 г.


Параход на рацэ Гарынь, 1930 год.


Ускраіна г. Слонім
24.06.1941

Крыніца: Аляксандр Астапенка






З успамінаў Яўхіма Кіпеля:

Матэматычная тэрміналёгія распрацоўвалася пад кіраўніцтвам прафесара А.Круталевіча. Ён вучыўся ў Празе і добра ведаў матэматычную тэрміналёгію чэскае, польскае і расейскае моваў. На ягоную думку, беларуская матэматычная тэрміналёгія павінна была быць чыста беларускаю, бо ў нашай старажытнай і сучаснай мовах дастаткова лінгівстычнага багажу, каб стварыць такую тэрміналёгію. У сваім падручніку для альгебры для сярэніх школаў праф. Круталевіч ужыў толькі беларускія матэматычныя тэрміны. Гэта вельмі не спадабалася расейцам. У выніку іхняга ціску на матматычную секцыю не былі прыныятыя прапанаваныя Круталевічам тэрміны са старабеларускай мовы. Аднак камуністы ў нейкай ступені тады яшчэ прабачылі яму – відаць, таму, што ён паходзіў зь небагатай сялянскай сям’і.
Але вось у 1930 годзе адбылася калектывізацыя сельскай гаспадаркі, камуністы запатрабавалі ад прафесараў, каб тыя з вышыні катэдраў прапагандавалі выгаднасьць калектывізацыі. Заняўся гэтаю справай і прафесар Круталевіч. Сабраўшы ўсе дадзеныя аб прыбытках і выдатках у калгасах, ён вылічыў, што калгасьніку на працоўны дзень прыпадае 1.5 капейкі. Гэтага ўжо Круталевічу не даравалі, да гэтага былі дададзены ягоныя пяпярэднія “памылкі”, яго аршытавалі і неўзабаве расстралялі.


Іосіф Іпалітавіч Жылі́нскі - беларускі генерал-геадэзіст з Ашмяншчыны. У 1853 годзе скончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін . Праслухаў тэарэтычны курс па геадэзіі на геадэзічным аддзяленні Мікалаеўскай акадэміі Генштаба і прайшоў практыку ў Пулкаўскай абсерваторыі. Узначальваў Заходнюю экспедыцыю па асушэнні балот Палесся. Гэты праект не меў аналагаў у свеце. Работы па асушэнню Палесся пачаліся ў 1874 і працягваліся каля 20 гадоў. Больш за 2,5 млн. дзесяцін (2,73 млн.га.) балот было ператворана ў культурныя зямлі, было пабудавана 4367 вёрст каналаў, 549 мастоў, 30 шлюзаў. Акрамя таго, быў сярод тых генералаў, хто прытрымліваўся меркавання аб утварэнні расейскай арміі па тэрытарыяльным прынцыпе, тады ў ёй маглі б існаваць беларускія тэрытарыяльныя злучэнні. Яшчэ ў 60-х гг. XIX ст. генералы прапанавалі Геншабу ўвесці ў Віленскай Юнкерскай Вучэльні выкладанне беларусазнаўства з мэтай барацьбы супраць польскага ўплыву.
Аўтар працы "Очерк работ Западной экспедиции по осушению болот (1873—1898)".


Беларускі піонэр dan repost
#савецкаябеларусь
Тэзісы з даклада Алякандра Шлюбскага (1897-1942) "Адносіны сучаснай расейскай навукі да Беларусі" на гісторыка-археалагічнай секцыі Інстытута Беларускай культуры, апублікаваныя ў газеце "Савецкая Беларусь" №109 1925 года.


Сёння ў Беларусі святкуецца дзень настаўніка. З гэтай нагоды знаёмім падпісантаў з моцнай і поўнай веры прамовай Язэпа Лёсіка да выпускнікоў настаўніцкіх курсаў у 1922 годзе:

Маладыя лектары і настаўнікі!

Ад імя Рады Курсаў віншую вас з заканчэньнем навукі і ад усей душы вітаю вас з пераходам са стану звычайных грамадзян Беларусі ў пачэсны стан настаўнікаў і лектароў.

Што-ж сказаць вам на разьвітаньне? Якімі словамі папрашчацца з вамі?

Многа абяцалася, але ня мала зроблена. Ня гледзячы на самыя цяжкія умовы жыцьця, ня гледзячы на тое, што навука наша прыпынена без пары, заўчасу, - ня гледзячы на гэта, справа даведзена да канца, за гэты кароткі час самае важнае, самае патрэбнае зроблена і зроблена добра. Калі вы перанясецеся думкамі назад і параўнуеце сябе з тым, якія вы былі раней і цяпер, то адразу пачуеце сябе людзьмі новымі, духоўна перароджанымі. Вы ўжо ня тыя, што былі, бо пакаштавалі пладоў з таго дрэва, што называецца беларускай справай, беларускім адраджэньнем. Вы былі уведзены ва сьвятое сьвятых беларускае справы, і адчыніліся вам вочы вашы, і пазналі вы таямніцы ўваскрасеньня Айчыны нашай, Маці-Беларусі.

Няма такой школы, каб давала гатовую веду. Школа гэта ня крама, дзе можна дастаць гатовы прадукт. Школа —гэта сьвяцільня, што асьвячае сьцежкі да крыніц веды. Школа толькі запаляе сьвечкі чалавечага імкненьня да веды. Яна толькі дапамагае чалавеку скарэй і вярней знайсьці дарогу да тае крыніцы, што цячэ вадою жывучаю і гаючаю. Вашы сьвечкі запалены, і вы становіцеся апосталамі беларускае справы. Цяпер, як ясныя зоркі, разыдзецеся вы па Беларусі, каб панесьці з сабою вялікую радасьць аб уваскрасеньні Беларусі. Вы скажаце народу беларус- каму, што айчына яго ўваскросла, што ўжо разьбіта дамавіна яго і далёка адкінуты камень ад гроба яго. Вы скажаце яму, што Беларусь жыла, жыве і жыць будзе і што недалёка ўжо Абяцаная Зямля яе. А калі знойдзецца Хама няверны, што ўсумніцца ў праўдзе слоў вашых, дык скажэце яму, што вы самі бачылі яе, сваю Маці-Беларусь, і ўкладалі пальцы свае ў раны яе. А калі і гэта не паможа, то адыдзецеся ад яго прэч, а пасьпяшайце туды, дзе ждуць вас, дзе слова ваша ня будзе голасам, гукаючым у пушчы. Але бойцеся, каб не пагасла сьвечка ваша, бо ня раз бура захопіць вас у дарозе, і не адну навальніцу давядзецца перажыць вам у часе свае падарожы. Пільнуйце і бойцеся, каб не пагасла сьвечка замілаваньня вашага да свае многапакутнае Маці-Беларусі. Пільна сачэце за сабою і не забывайце падліваць алею ў сьвяцільні вашы, каб было з чым сустрэць яе, сваю Белую Русь, калі яна прыйдзе судзіць нас ва ўсёй славе сваёй.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.