Відзік


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


YouTube-канал Відзіка: https://www.youtube.com/@VidzikBY
Падтрымаць Рудзі: https://www.patreon.com/rudzi_game
Падтрымаць Віталя: https://www.patreon.com/aliakhnovich

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Люблю такія навіны, аж не магу.

Поўнае выданне Horizon Zero Dawn прадавалася ў PlayStation Store за $20, цяпер за $40.

Прычынай таму паслужыў нядаўні анонс рэмастэра.  Уладальнікі арыгінальнага Horizon Zero Dawn на PlayStation 5 і ПК могуць абнавіцца даплаціўшы 10$.

Ніхто не можа быць хітрэйшы за Соні 😾


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёняшні рэліз - EA SPORTS FC 25

Калі вы думаеце, што у футсімах нічога не змяняецца год ад году, дык слухайце - з наступнай EA SPORTS FC прыбяруць вулічны футбол Volta – на змену яму прыйдзе Rush, які ўключае ў сябе спаборніцтвы пяць на пяць. У рэжыме кар'еры з'явіцца жаночы футбол - такога ў серыі яшчэ не было. Не абыдзецца без змен і Ultimate Team: можна будзе захоўваць дублікаты картак футбалістаў, а сярод легенд чакаецца самавітае папаўненне. Магчыма, твары будуць выглядаць годна не толькі ў вядомых топ-гульцоў: для праектавання мадэляў выкарыстоўваецца новая сістэма EA Sports Cranium на аснове тэхналогій машыннага навучання.

Выходзіць сёння для ПК і кансоляў. Старонка Steam даступна ў Беларусі, але пэўна толькі для азнаямлення, Польшча - не дай бог, 320 злотых.


Ubisoft перанесла новых Асасінаў на 14 лютага у сувязі з фіговымі продажамі апошніх Зорных Войнаў, таксама і ў Steam. Star Wars Outlaws жа ў Steam з'явіцца 21 лістапада.

Ой, а што здарылася? 🤔


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёняшні рэліз - The Legend of Zelda Echoes of Wisdom

Прыхільнікі The Legend of Zelda зусім хутка змогуць ацаніць наступны праект серыі Echoes of Wisdom, дзе згуляюць за легендарную прынцэсу Зельду. Гераіня адпраўляецца ў разлом, каб выратаваць Лінка і іншых насельнікаў Хайрула. І ў гэтым ёй дапаможа магічнае жазло, якое стварае «рэха» прадметаў і монстраў.

Гульцоў чакае даследаванне і пераўтварэнне свету, а таксама сутычкі з монстрамі і знаёмства з новымі персанажамі, многія з якіх дапамогуць Зельдзе. Частку гульні мы зможам прайсці і за Лінка.

Чарговы хіт на 10 з 10 у незалежнасці ад якасці выходзіць сёння на Nintendo Switch.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Бюро Control і Возера Алана

Быў прадстаўлены трэйлер дапаўнення The Lake House для Alan Wake 2. Нажаль, дакладную дату рэліза пакуль так і не назвалі – распрацоўшчыкі з Remedy Entertainment толькі нагадалі, што адбудзецца гэта ў кастрычніку бягучага года.

Затое можна атрымаць асалоду ад кадраў на рухавіку гульні. Прыхільнікам Alan Wake 2 трэба наведаць жудаснае месца, дзе павінна хавацца нешта небяспечнае – мяркуючы па ўсім, роў гэтай істоты і чутны ў роліку. Нагадаем, што сустветы Control i Алана Прачыналкіна існуюць разам, таму менавіта Бюро будзе займацца той самай хаткай на возеры.

Дадатак выходзіць на асноўных платформах. У Беларусі недаступны ❌, на ПК для ўсіх астатніх толькі ў Epic Game Store.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Анонс Ghost of Tsushima 2

Адбыўся нечаканы анонс Ghost of Yotei. Навінку распрацоўвае студыя Sucker Punch Productions, вядомая па ролевым экшэне Ghost of Tsushima. Як і ў мінулым тварэнні, месцам дзеяння стане феадальная Японія.

Гульцы возьмуць на сябе ролю дзяўчыны Атсу. У 1603 годзе (больш чым праз 300 гадоў пасля падзей першай гульні) яна павінна адправіцца ў прыгоды па небяспечных землях з лугамі і заснежанымі тундрамі. Рашэнне адмовіцца ад працягу гісторыі Дзіна Сакая было прынята з-за жадання ўбачыць станаўленне новага прывіда.

У Sucker Punch не сталі ўдавацца ў падрабязнасці сюжэта Ghost of Yotei, але адзначылі, што гульцоў чакае гісторыя "героя-аўтсайдара" і "помсты".

Распрацоўшчыкі распавялі, што вырашылі захаваць ключавыя прынцыпы з Ghost of Tsushima: гуляць за вандроўнага ваяра ў Японіі, любавацца краявідаміі даследаваць свет ва ўласным тэмпе. Гара Ётэй на востраве Хакайда, вельмі падобна на вядомую Фудзі, праз што нават мае адпаведную мянушку.

Рэліз Ghost of Yotei адбудзецца ў 2025 годзе толькі на PlayStation 5 – будучая навінка першапачаткова рыхтавалася для кансолі дзевятага пакалення. Аўтары паабяцалі ўвесці ў гульню новыя механікі і віды зброі, у тым ліку агнястрэльную.




У Вожыка - хлопча, што смешна агучвае смешныя відосы, выдалілі канал у ТГ.

Новы тут: @vozhyk_voice


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёняшні рэліз - Ara: History Untold

У партфоліа супрацоўнікаў Oxide Games ёсць такія праекты, як Civilization, Command Conquer і Galactic Civilizations, але аўтары запэўніваюць, што іх новае тварэнне не будзе безаблічным клонам Цывілізацыі. Аснова гульнявога працэсу, зрэшты, стандартная: выбіраем нацыю і вядзём яе да магутнасці скрозь гістарычныя эпохі.

Для большай разнастайнасці ў Ara дададуць прадуманае дрэва тэхналогій і магчымасць стварыць свайго лідара з нуля. Пераход у новую эпоху (якіх ажно 12) спалучаны са складаным выбарам: вывучыць прапушчаныя тэхналогіі мінулага пасля пераходу ўжо не атрымаецца. Таму часам будзе больш выгадна не спяшацца з навуковым развіццём і завяршыць важныя даследаванні.

Ara: History Untold пахваліцца добрай дэталізацыяй. За гэта адказвае сістэма Living World, дзякуючы якой можна ўбачыць наступствы сваіх рашэнняў не толькі ў выглядзе сухой статыстыкі, але і непасрэдна ў гульні: з цягам часу мяняецца архітэктурны стыль, жыхары рэагуюць на змены, а птушкі пакідаюць тэрыторыю побач з полем бітвы.

Акрамя адзіночнай гульні будзе і мультыплэер, які працуе па схеме адначасовых хадоў - гэта дазволіць пазбегнуць занадта доўгіх партый.

Выходзіць на ПК, у тым ліку ў Game Pass. У Беларусі недаступна ❌, Польшча - 250 злотых.


Вітаю, сябры. На гэты раз не юбілейны, але ж выпуск з кругленькай лічбай. Ужо 40 тыдняў запар выходзяць для вас гульнявыя навіны. І спыняцца не збіраюцца.

На гэты раз пройдземся па рэлізах мінулага тыдня, што і як там выйшла, і паглядзім, чаго чакаць на тыдні бягучым.

https://youtu.be/Ya61Pgk3HI0


Продажы Frostpunk 2 ужо адбілі распрацоўку і маркетынг. Нібыта 350к за тры дні было для гэтага дастаткова. Хутчэй за ўсё ўлічваецца сума разам з доларамі за даступнасць у Game Pass.

За тры гады першая частка, для параўнання, прадалася 3 мільёны разоў. Паглядзім, ці здолее другая, без уліку сэрвісу Microsoft дасягнуць такіх паказчыкаў? Імаверна толькі з выхадам яе на кансолях у 2025 годзе.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Модар задумаў дадаць у Baldur’s Gate III бітвы ў рэальным часе з паўзай.

Яму атрымалася ў нейкай ступені рэалізаваць толькі адну частку плана - баі ў рэальным часе. Іх дэманстрацыю можна паглядзець на відэа, дзе нічога не зразумела ад выбухаў. На такой хуткасці выбіраць заклёны і ўмеласці - прайсці гульню будзе цяжэй чым Dark Souls.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёняшні рэліз - Tiny Glade

Гэта яшчэ адзін прадстаўнік раслабляючых забаў. Ніякіх бітваў, валтузні з рэсурсамі і перажыванняў за лёс падданых - толькі ненапружная пабудова найпрыгажэйшых сярэдневяковых будынкаў.

Можна не хвалявацца за вынік, які ўсё роўна будзе цешыць вока дзякуючы разумнай сістэме аўтазавяршэння: гульня сама падладжваецца пад жаданні карыстальніка - напрыклад, калі правесці дарогу скрозь сцяну, у то ў ёй аўтаматычна з'явіцца брама.

Дызайн выкананы ў максімальна мілай стылістыцы - вашы замкі будуць расці сярод зялёных лужкоў, па якіх марудліва ходзяць авечкі (іх нават можна пагладзіць!), а ў ночы таямніча мігацяць светлячкі.

Утульная гульня пра будаўніцтва замкаў выходзіць на ПК, уключаючы Лінукс. Старонка Steam, як і дэмка гульні, даступна ў Беларусі.


Вітаю, сябры! У эфіры новая тэхнавука!

Гэтым разам расказваю пра камерцыйны выхад у космас, новыя эмодзі, дзялюся думкамі пра нездаровы антрапамарфізм штучнага інтэлекта і дзіўлюся лаўрэатам Шнобелеўскай прэміі.

Прыемнага прагляду!

https://youtu.be/WJExrP7jUmU


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёняшні рэліз - Frostpunk 2

Сіквел горадабудаўнічай стратэгіі ў постапакаліптычным сэтынгу ад польскіх распрацоўшчыкаў з 11 bit studios. Як і ў першай частцы, гульцам трэба будзе развіваць уласнае паселішча ва ўмовах бясконцых маразоў, сачыць за патрэбамі нешматлікіх жыхароў і займацца кіраўнічымі справамі.

У плане геймплэя Frostpunk 2 будзе мала чым адрознівацца ад першай часткі, але стане маштабней ва ўсім. У працягу з'явяцца ўнікальныя пабудовы, якіх раней не было, новыя законы і сюжэты. Геймерам трэба думаць не толькі аб маралі, але і аб палітыцы, рэсурсах і банальным выжыванні Горада.

Раней аўтары паведамілі, што дададуць паўнавартасную падтрымку карыстальніцкіх мадыфікацый з дня рэліза, хоць і ў бэта-версіі.

Выходзіць на асноўных платформах, у тым ліку па падпісцы Game Pass. У Беларусі даступна ✅за 20 з паловай долараў, Польшча - 160 злотых.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёняшні рэліз - Dead Rising Deluxe Remaster

Выходзіць Dead Rising, які анансавалі Capcom пару месяцаў таму. Распрацоўшчыкі не проста візуальна абнавілі арыгінал 2006 года, але і перапрацавалі асобныя элементы зомбі-экшэна. Праект у нулявых быў цёпла сустрэты аўдыторыяй і нават ператварыўся ў серыю, аднак апошняя — чацвёртая частка, якая выйшла ў 2016, не знайшла любві аўдыторыі. У выніку франшыза была закрыта на нявызначаны тэрмін. Як аказалася, на 8 гадоў.

Пасля перапрацоўкі гульцоў чакаюць новыя ўменні, паляпшэнні бітваў і геймплэя ў цэлым. У сюжэце нас чакаюць злыя фармацэўтычныя кампаніі, урад і зомбі з аднаго боку і героя з бясконцым выбарам спосабаў забівання ворагаў.

Раней журналісты ацанілі дэма навінкі, якое пакінула ў іх вельмі станоўчае ўражанне.

Старонка Steam недаступна ў Беларусі ❌, Польшча - 229 злотых. Чакаць нізкіх коштаў ад Capcom дакладна не варта.


Palworld - рыхтуйце кэш.

Nintendo і The Pokemon Company звярнуліся ў суд Токіа з іскам супраць студыі Pocketpair.

Яны абвінавачваюць распрацоўшчыка Palworld у тым, што іх гульня "парушае шматлікія патэнтныя правы" кампаній (якія менавіта – у адкрытай заяве не ўдакладняюць), хочуць дамагчыся "судовай забароны" і патрабуюць кампенсацыі шкоды.

Нагадаем, што напачатку года Palworld выбухнала ў нэце і мільёны геймераў кінуліся ганяць мясцовых "пакемонападобных" жывёл, на якіх можна паляваць, ці збіраць сабе і прымушаць працаваць.

І Nintendo, і The Pokemon Company ужо папярэджвалі аб намеры распачаць усе неабходныя дзеянні па абароне інтэлектуальнай уласнасці "Пакемонаў". Менавіта Palworld у сваіх заявах яны не згадвалі (да гэтага моманту), але відавочна казалі менавіта пра яе.

Pocketpair у сваю чаргу запэўнівала, што Palworld прайшла ўсю неабходную юрыдычную экспертызу, а самі распрацоўшчыкі не збіраліся замахвацца ні на чыю інтэлектуальную ўласнасць.

Ну, шо? Nintendo не пайшло бы ў суд, калі не ўпэўненасць ў перамозе. І так доўга збіралі доказы і інфармацыю. Робім стаўкі, засудзяць?


Усё, што трэба ведаць пра будучую Dragon Age.

"BioWare абапіралася на досвед серыі The Sims пры дапрацоўцы розных элементаў Dragon Age: The Veilguard, распавяла геймдырэктар RPG"

338 0 4 16 24

Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёняшні рэліз - God of War: Ragnarok

Кратас прыбудзе на ПК амаль праз два гады пасля выхаду арыгінальнай Ragnarök на PlayStation. Сярод асаблівасцяў партаванай версіі распрацоўшчыкі адзначаюць неабмежаваны фрэймрэйт, 4K-раздзяляльнасць і падтрымку ўльтрашырокіх манітораў.

Дадатак Valhalla будзе даступны па змаўчанні, а тым, хто аформіць папярэдні заказ, выдадуць касметычныя прадметы для Кратаса і Атрэя.

Sony працягвае выпускаць свае тайтлы за межы PlayStation – у выпадку з Ragnarök чакаць прыйшлося амаль два гады, з лістапада 2022-га.

Сюжэт экшана завяршае гісторыю аб прыгодах Кратаса ў землях скандынаўскай міфалогіі, якая пачалася ў 2018-м.

Экшан зойме на камп’ютарах 190 ГБ і запатрабуе акаўнт у PlayStation Network.
У Беларусі недаступна ❌, Польшча - 259 злотых.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Працяг прыгод НЕ Прынца Персіі

Учорана адбыўся рэліз сюжэтнага дадатку Mask of Darkness які працягвае гісторыю Prince of Persia: The Lost Crown і расказвае пра далейшы лёс Раджэн, што знікае з асноўнай кампаніі. Галоўнаму герою трэба пазнаць перадгісторыю гераіні, знайсці адказы на пакінутыя пытанні, пазмагацца з падступнымі монстрамі (у тым ліку босамі) і, зразумела, набіць кішэні амулетамі.

Дадатак як і асноўная гульня недаступны ў Беларусі ❌, у Польшчы аддаюць за 20 злотых. Нагадаем, што сама метраідванія насамрэч выйшла вельмі някіслай і ўваходзіць у топ-5 найлепшых гульняў першага паўгоддзя па рэйтынгу Відзіка з 78/90. Ляжыць у спісе жаданага, чакае сваёй чаргі 😘

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.