Павел Латушка стаў лаўрэатам адноўленай сёлета прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валенсы
Як інфармуе афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Польшчы, лаўрэатам прэміі ў гэтым годзе стаў «Павел Латушка – беларускі апазіцыянер, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі».
Узнагарода будзе ўручана на ўрачыстай цырымоніі 18 верасня ў Варшаве. Прысуджэнне прэміі Паўлу Латушку ў гэтым годзе было прапанавана міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, які праінфармаваў аб гэтым беларускага палітыка ў ініцыянаванай міністрам тэлефоннай размове.
Прэмія прысуджаецца МЗС Польшчы ў знак прызнання заслуг у прасоўванні і падтрымцы дэмакратычных каштоўнасцей. Сёлетняе рашэнне было прынята аднагалосна капітулай, у якой старшынствуе лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса і ў склад якой таксама ўваходзяць міністры замежных спраў, юстыцыі, культуры Польшчы, старшыня Польскага Хельсінкскага фонду правоў чалавека і старшыня фонду «Інстытут Леха Валенсы».
Павел Латушка: «Успрымаю гэта як важны палітычны мэсэдж з боку Польшчы аб стратэгічнай падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларусаў.
Адначасова гэта прызнанне дзейнасці ўсёй нашай каманды, якая вядзе барацьбу за свабодную, дэмакратычную, еўрапейскую і незалежную Беларусь, і ўсіх беларусаў, хто змагаецца за свабоду для беларускай нацыі.
Гэта вялікі гонар, але гэта і вялікая адказнасць. Важна, што яе з намі гатовы падзяляць нашы партнёры, нашы саюзнікі. Мы змагаемся з дыктатурай, мы змагаемся за Беларусь і мы не адны».
Лаўрэатам прэміі «Салідарнасць» можа стаць толькі чалавек, які, дзейнічаючы ў духу міжнароднай салідарнасці, робіць унёсак ва ўмацаванне дэмакратыі і грамадзянскіх свабод у свеце. Прысуджэнне прэміі арганізацыям немагчыма.
У 2014 годзе лаўрэатам прэміі стаў Мустафа Джэмілеў, украінскі лідар барацьбы за правы крымскіх татараў, які неаднаразова намінаваўся на Нобелеўскую прэмію міру. У 2015 годзе – Жанна Нямцова, журналістка, старэйшая дачка расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова.
@CabinetBelarus