Учительская


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Образование


Канал образовательной инициативы «Учительская».
Новости и размышления о школьном образовании в Беларуси.
Безопасный бот для сбора информации: @shkolabel_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


Определены победители олимпиады по финансовой грамотности 2024 года

В конце прошлой недели завершилась одиннадцатая в истории Республиканская олимпиада по финансовой грамотности среди учащихся. Ее победителями стали:
🥇Кожемякина Юлия (Гомельская Ирининская гимназия).
🥈Белко Максим (средняя школа №31 имени Л.Г. Клецкова г.Гродно).
🥉Чуприс Матвей (гимназия №37 г.Минска).

Победители олимпиады получили солидные денежные подарки к Новому году. Кстати говоря, денежные призы также получили все участники финала и педагоги, подготовившие победителей. Ну а мы обновили свои статистические данные и подготовили для вас несколько занимательных фактов по итогам олимпиады:

🔹 Второй год подряд абсолютным победителем олимпиады становится представитель Гомельской области. Ранее такое удавалось лишь Гродненскому региону в 2018-2019 гг.

🔹 Нынешний пьедестал по регионам полностью повторил результат прошлого года и такого ранее в истории олимпиады не случалось.

🔹 Юлия Кожемякина стала всего лишь третьей в истории девушкой, которая сумела одержать абсолютную победу в олимпиаде. Ранее высшая ступень покорялась Марии Магдалене Макарчик из Гродно в 2018 году и Нинель Тихоновой из Витебска в 2015.

🔹 Гродненский регион благодаря "серебру" этого года сравнялся с Брестской областью по количеству наград. Что касается абсолютных победителей, то теперь три региона имеют по 3 чемпиона (Брестская, Гомельская и Гродненская области).

🔹 Четвертый год подряд среди победителей есть представитель Минска и это самая длинная серия в истории олимпиады. Тем не менее, "золото" олимпиады столице все еще не покорялось, как и учащимся из Могилевской и Минской областей.

📎 Кстати, задания финала олимпиады уже опубликованы и доступны для скачивания. Кто знает, может быть в следующем году успех будет сопутствовать именно вам или вашим ученикам!

Как вам задания этого года?


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎄Зрабіце навагоднюю віншаванку для паралельнага класа

Упэўненыя, што віншаванка дапаможа падняць настрой і дадасць цеплыні і радасці да свята💛

Як падрыхтавацца?

Прыдумляем сцэнар:

🔸Прыдумайце цікавую гісторыю ці ідэю, якая аб'яднае ўсіх. Гэта можа быць казка, падарожжа ў часе ці проста вясёлая вечарынка.

🔸Размяркуйце ролі паміж удзельнікамі. Няхай кожны знойдзе сабе занятак па душы: нехта будзе вядучым, нехта акцёрам, нехта адказным за музыку ці дэкарацыі.

Рыхтуем месца для здымкі:

🔹Выберыце прыдатнае месца для здымкі: клас, двор школы ці ў калідоры ля ялінкі.

🔹Паклапаціцеся пра добрае асвятленне, каб відэа атрымалася яркім і выразным. Спытайцеся загадзя ў школе ў адказнага за тэхніку, можа вам дадуць дадатковыя лямпы, мікрафон, штатыў для смартфона. Ці ў бацькоў, ім таксама будзе прыемна паўдзельнічаць у падрыхтоўцы😊

🔹Падрыхтуйце касцюмы і рэквізіт, калі яны прадугледжаныя сцэнаром. Але моцна не хвалюйцеся, дайце разгуляцца фантазіі і прыдумайце вобразы з таго, што ўжо ёсць дома.

Што можна зняць?

🔸Праспяваць навагоднюю песню, сыграць на музычных інструментах.

🔸Віншаванні ў розных стылях: кожны вучань/вучаніца можа запісаць сваё віншаванне ў незвычайным вобразе: пірат, прынцэса, супергерой.

🔸Запішыце вясёлы танец або флэшмоб.

🔸Вазьміце інтэрв'ю ў аднакласнікаў, чаго яны чакаюць ад новага года.

🔸Можна павіншаваць аднакласнікаў на розных мовах.

Рэкамендацыі:

🔹Зарадзіце ўсе прыборы да здымкі.
🔹Запішыце пробны кавалачак і праверце гук, святло, якасць самой карцінкі.
🔹Не палянуйцеся рэпетаваць, каб адчуваць сябе больш упэўнена.
🔹Не бойцеся эксперыментаваць і прыдумляць новае.
🔹Атрымлівайце задавальненне. Самае галоўнае — гэта добры настрой і жаданне парадаваць адно аднаго!

P.S. такую віншаванку можна запісаць і для ўсёй школы😄

#калядны_адвэнт


Опубликованы изменения в законодательство по вопросам образования

Еще летом мы сообщали о проекте изменений в законодательство, которые затронут сферу образования (Часть 1, Часть 2, Часть 3). За осенний период законопроект прошел все стадии принятия и на прошлой неделе окончательный вариант документа был опубликован на Национальном правовом портале.

Изменения коснулись двух Кодексов: Трудового и об образовании. И если в Трудовом кодексе меняется всего одна статья, то Кодекс об образовании изменился гораздо существеннее. Команда "Учительской" проанализировала итоговый текст Закона и выделила 10 значимых изменений в сфере образования. Увидеть их можно на карточках выше. Мы перечислили далеко не все изменения, поэтому рекомендуем ознакомиться с полной версией документа.

‼️ Напоминаем, что все изменения в Кодексах вступают в силу не сейчас, а только с 1 сентября 2025 года. Так что нынешним десятиклассникам придется учиться до конца мая🤷‍♂️

Коллеги, а какое изменение вы считаете наиболее значимым? Что еще вы бы изменили в Кодексе?


📚Кнігі са святочнай атмасферай (частка 3)

Зрабілі падборку кніг, прасякнутых чароўнай атмасферай, каб падняць настрой перад святамі 🎄

🌟„Лісты Каляднага Дзеда” — казка, якую Джон Толкін расказваў сваім дзецям на працягу больш дваццаці гадоў. Лісты прыходзілі на Каляды, а дзеці на іх адказвалі. Калядны Дзед апісваў свой дом, сяброў і памочнікаў, падзеі, забаўныя, а часам трывожныя, якія здараліся на Паўночным полюсе. Гэта цудоўны падарунак для кожнага, хто хоча убачыць Толкіна як тату, а не толькі як вядомага пісьменніка.

🌟„Калядныя аповесці” Чарльза Дзікенса. Галоўныя персанажы твора: феі, эльфы, прывіды, духі памерлых і звычайныя людзі. Казка пераплятаецца з рэальнасцю, а жахі таго свету не саступаюць жорсткасці рэчаіснасці. Чароўны, страшны твор, які яшчэ і выхоўвае.

🌟„Шчаўкунок і Мышыны кароль” Э. Т. А. Гофмана – гэта рамантычная гісторыя пра вернасць, каханне і адданасць. На Каляды Мары і яе брат атрымліваюць у падарунак цацку, драўлянага Шчаўкунка, і ад свайго хроснага даведваюцца яго гісторыю…

🌟„Аперацыя „Каляды”, або Неверагоднае рабаванне” — нарвежскі бэстсэлер ад дуэта Арнэ Ліндму і Іды Шэльбакен. Кожныя Каляды стары-мільянер праводзіць на сваёй выспе дзіўны рытуал: замаўляе з мацерыка цацкі, падарункі, цукеркі, ежу і складае ўсё пад гіганцкай ёлкай у напаўпустой хаце, а пасля свят усё спальвае. Дзеці спрабуюць усё гэта скрасці, але не ведаюць, што ў доме прывіды! Дух прыгодаў і калядная атмасфера гарантаваныя!

#калядны_адвэнт


Сделайте стену пожеланий на будущий год! 🎉

Коллеги, Новый год уже близко, а это отличное время для вдохновения и новых идей! Предлагаем вам создать в вашем классе "Стену пожеланий" — творческий уголок, где ученики, учителя и родители смогут оставить свои мечты, цели и пожелания на следующий год. 🌟

📌 Как организовать:

🔹Найдите место для стены (доска, ватман или просто пустая стена в коридоре).

🔹Подготовьте яркие стикеры, фломастеры или карточки.

🔹Добавьте заголовок: "Наши пожелания на 2025 год".

🔹Пригласите всех участников школьной жизни поделиться своими идеями!

Почему это важно:

Стена пожеланий создаёт атмосферу доброты и единства.
Это возможность для каждого выразить себя.
Позитивный настрой вдохновляет на весь год!

Делитесь фото ваших стен в комментариях или отмечайте наш канал! 📸 Мы будем рады увидеть, как вы воплощаете идею.

#калядны_адвэнт


Опубликована вторая часть учебного пособия по предмету "История Беларуси в контексте всемирной истории" для учащихся 10-х классов

Вторая часть пособия состоит из двух разделов:

📌 Развитие мировых цивилизаций в Позднем Средневековье. Беларусь в период Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского (11 параграфов).

📌 Беларусь и цивилизации мира в период раннего Нового времени (19 параграфов).

Пока что для ознакомления доступна только русская версия пособия. Ознакомиться со второй частью нового пособия можно здесь.

Коллеги, а как вам новое пособие?


🎄 Застаньцеся дома з какавай і калядным кіно

Калядныя святы — гэта час, калі сям’я збіраецца разам, каб адпачыць і атрымаць асалоду ад цудоўных момантаў. Мы падрыхтавалі спіс з 5 фільмаў, якія падораць атмасферу чараўніцтва і радасці для ўсіх: ад маленькіх да дарослых. Захутвайцеся ў плед, заварыце какаву і пагрузіцеся ў свет калядных гісторый!

◽️ Адзін дома
Кевін выпадкова застаецца адзін дома на Каляды і вымушаны абараняць свой дом ад двух няўдачлівых зладзеяў. Смех і прыгоды гарантаваныя!
🎥 Глядзець трэйлер

◽️ Грынч — выкрадальнік Калядаў
Грынч, які ненавідзіць Каляды, вырашае іх скрасці, але знаёмства з маленькай дзяўчынкай цалкам змяняе яго сэрца. Цёплая і павучальная гісторыя.
🎥 Глядзець трэйлер

◽️ Хронікі Калядаў
Два падлеткі выпадкова руйнуюць план Санты на Каляды, але разам яны робяць усё, каб выратаваць свята. Прыгоды і магія, якія спадабаюцца дзецям.
🎥 Глядзець трэйлер

◽️ Чалавек, які прыдумаў Каляды
Фільм распавядае захапляльную гісторыю стварэння аднаго з самых вядомых калядных твораў — «Калядны спеў» Чарльза Дыкенса. Пісьменнік, натхнёны сваім жыццём і навакольным светам, стварыў шэдэўр, які стаў асновай нашага разумення свята. Гісторыя напоўненая гумарам, цеплынёй і сапраўдным духам Калядаў.
🎥 Глядзець трэйлер

◽️ Хлопчык па імені Каляды
Кранальная казка пра хлопчыка Ніка, які адпраўляецца ў неймавернае падарожжа, каб знайсці свайго бацьку і падарыць свету надзею. Гісторыя пра магію Калядаў, сямейныя каштоўнасці і адвагу, якая прыйдзецца даспадобы як дзецям, так і дарослым.
🎥 Глядзець трэйлер

✨ Дзяліцеся ў каментарах сваімі ўлюбёнымі каляднымі фільмамі!

#калядны_адвэнт


🌟 Дазнайцеся пра старую беларускую традыцыю калядавання

Гэта не проста традыцыя, а сапраўдны містычны рытуал, які злучае пакаленні, захоўвае старажытную народную гісторыю і нясе ў сабе магію зімовай ночы. Прапануем вам не заставацца абыякавымі і дакрануцца да старадаўніх традыцый. Распавядаем, што для гэтага неабходна, на нашых картках!

🐐 Калі вам цікава больш даведацца пра персанажаў калядавання, то раім завітаць на гэты сайт.

А тут вы знойдзеце песні да тэкстаў на картках, у выканнані дзетак:
🎼 Добры вечар, шчодры вечар
🎼 Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая
🎼 Калядкі

Таксама дужа раім азнаёміцца з наступнымі відэа:
⭐️ Як зрабіць калядную зорку
🐮 Робім калядную маску казы (задача з зорачкай!)

#калядны_адвэнт


#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні💛

🌟15 снежня паглядзіце „Казкі ў Траецкім”. У Музеі беларускай літаратуры з’явіцца чароўны куфар, які расчыняць батлейшчыкі „Дома з марамі”. Куфар паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Прэм’ера пазнаёміць вас і дзетак з творчасцю паэта Аркадзя Куляшова.

🌟У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў наведайце выставу „АБСТРАШКА и абстрактная АЗБУКА” — прэзентацыя новай кнігі пра абстрактнае мастацтва для дзяцей. На выставе прадставілі арыгінальныя палотны, якія сталі ілюстрацыямі да кнігі. „Унутраная прастора дзіцяці такая ж вялікая, як і ў дарослага. А патэнцыял яго развіцця - бязмежны. Маленькаму чалавеку патрэбна дапамога ў вызначэнні і ўдасканаленні яго талентаў, падрыхтоўцы і рэалізацыі плана навучання”, — мяркуе аўтар Сяргей Дождж.

🌟З 19 снежня завітайце на „Каляровы фэст” у Галерэі Міхаіла Савіцкага. Паглядзіце на габелены беларускай мастачкі Наталлі Сухаверхавай, у якіх шмат сэнсаў, але якія адрозніваюцца візуальнай яснасцю формы, сюжэтнасцю і тэматычнай вызначанасцю.

🌟20 снежня наведайце выставу Аляксандра Трускоўскага “[Не]асабістае пытанне”. Мастак, выкарыстоўваючы шкло як гісторыю, “канцэнтраты”, “цытаты” калісьці створаных работ, праяўляе не толькі яго “нябачную сутнасць”, але таксама фармулюе вельмі асабістае выказванне, прад'яўляе сваю праўду, інтуітыўна вызначаную дакладнасць – тое, што немагчыма прагаварыць/ артыкуляваць, апаядаюць арганізатары.


📝 Падсумуйце вынікі года

Канец года – ідэальны час, каб паглядзець на пройдзены шлях. Мы можам ацаніць дасягненні, вызначыць, што патрабуе паляпшэння, і зразумець, якія навыкі і веды сталі карыснымі. Таксама можна паглядзець на адукацыйныя вынікі: настаўнікі могуць прааналізаваць поспехі вучняў і эфектыўнасць методык, бацькі – даведацца, як змяніліся і чаму навучыліся іх дзеці, а школьнікі – падумаць, што яны засвоілі. Гэта дапаможа лепш падрыхтавацца да новага года і вызначыць далейшы кірунак развіцця. Вось некалькі рэкамендацый, як гэта зрабіць:

1️⃣ Аналіз дасягненняў і цяжкасцей:
Запішыце тое, што атрымалася найлепш, і адзначце вобласці, дзе ёсць прабелы. Так вы зможаце больш свядома падысці да планавання новага года ✏️📊.

2️⃣ Інструменты для структуравання вынікаў:
Скарыстайцеся сайтам YearCompass , каб спампаваць гатовыя дакументы для аналізу вашага мінулага года. Яны дапамогуць разабрацца ў вашых дасягненнях, эмоцыях і планах на будучыню.

3️⃣ Выкарыстанне онлайн-рэсурсаў для візуалізацыі:
Стварыце прыгожыя прэзентацыі або інфаграфіку з вынікамі года з дапамогай сайту Slidesgo. Такі фармат дапаможа пабачыць ваш шлях і падзяліцца вынікамі з іншымі.

4️⃣ Пастаноўка новых мэтаў:
Пасля аналізу і ацэнкі вынікаў пазначце новыя мэты, якія дапамогуць вам рухацца наперад 🚀. Гэта можа быць паляпшэнне навучальных працэсаў, развіццё творчых праектаў ці ўдасканаленне асабістых навыкаў.

✨ Падвядзенне вынікаў года – гэта не проста фармальнасць, а каштоўная магчымасць да ацэнкі, самааналізу і натхнення на новыя дасягненні! ✨

#калядны_адвэнт


Як вы ставіцеся да TikTok?
Опрос
  •   Выдатная забаўка, дапамагае расслабіцца
  •   Не карыстаюся
  •   Карыстаюся, дапамагае ў працы ў школе
  •   Вяду свой блог
  •   Падабаецца, шмат карыснага кантэнту
  •   Не падабаецца, шмат смецця
  •   Лічу небяспечнай платформай для дзяцей
  •   Толькі пачаў/ла разбірацца
  •   Свой варыянт у каментарах
193 голосов


📱TikTok: новая рэальнасць ці проста забава?

Гэтую платформу часта недаацэньваюць праз вялікую колькасць забаўляльнага кантэнту. Але таксама на ёй беларускія школьнікі могуць атрымліваць шмат карыснай інфармацыі, якая дапамагае ў працэсе навучання, а настаўнікі — дзяліцца ведамі. Шмат хто з педагогаў вядуць свае блогі.

Нас цікавіць вашае меркаванне наконт TikTok, таму прайдзіце, калі ласка, апытанку ніжэй👇

А мы падрыхтуем для вас падборку файных відэа і карысных блогаў🔥

Калі вы вядзеце свой блог у ТТ ці на іншых платформах, калі ласка, напішыце нам у @shkolabel_bot


🎄Творы са святочнай атмасферай (частка 2)

Зрабілі падборку казачных кніг на беларускай мове для дзяцей і дарослых, бо ўсім нам патрэбныя цуды❤️

🌟„Сабака і зорачка” — кніга з вершам Святланы Рабавай пра бяздомнага сабачку і пра тое, як вера і дабро дапамаглі яму знайсці новы дом. Чароўныя малюнкі Кацярыны Бабок напоўненыя святлом і лёгкасцю. Падыходзіць для ўсіх узростаў.

🌟„Штуковіна” — сапраўдны дзіцячы трылер шведскага пісьменніка Марціна Відмарка. Гэта гісторыя пра жаданне атрымаць нешта, што пазней можа аказацца не такім ужо і патрэбным. А таксама пра тое, як уплываюць на нас новыя тэхналогii i штучны інтэлект.

🌟„Тайны Дзед Мароз” — твор на беларускай і англійскай мовах Машы Чараковай і яе мужа Джорджа Таннера (герояў яны назвалі ў гонар сваіх дзяцей💛). Цяпер у аўтараў ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адно аднаму сюрпрызы! Выдатна падыдзе для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англійскую мову.

🌟„Снежны чалавек у Мінску” — кніга вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса. Гэтым разам казачны свет перасякаецца з паўсядзённасцю, і Снежнага чалавека можна сустрэць у занёмых нам усім месцах!

Пішыце ў каментарах вашыя ўлюбёныя творы, прасякнутыя святочнай атмасферай!

#калядны_адвэнт



Показано 14 последних публикаций.