Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎄Зрабіце навагоднюю віншаванку для паралельнага класа
Упэўненыя, што віншаванка дапаможа падняць настрой і дадасць цеплыні і радасці да свята💛
Як падрыхтавацца?
Прыдумляем сцэнар:
🔸Прыдумайце цікавую гісторыю ці ідэю, якая аб'яднае ўсіх. Гэта можа быць казка, падарожжа ў часе ці проста вясёлая вечарынка.
🔸Размяркуйце ролі паміж удзельнікамі. Няхай кожны знойдзе сабе занятак па душы: нехта будзе вядучым, нехта акцёрам, нехта адказным за музыку ці дэкарацыі.
Рыхтуем месца для здымкі:
🔹Выберыце прыдатнае месца для здымкі: клас, двор школы ці ў калідоры ля ялінкі.
🔹Паклапаціцеся пра добрае асвятленне, каб відэа атрымалася яркім і выразным. Спытайцеся загадзя ў школе ў адказнага за тэхніку, можа вам дадуць дадатковыя лямпы, мікрафон, штатыў для смартфона. Ці ў бацькоў, ім таксама будзе прыемна паўдзельнічаць у падрыхтоўцы😊
🔹Падрыхтуйце касцюмы і рэквізіт, калі яны прадугледжаныя сцэнаром. Але моцна не хвалюйцеся, дайце разгуляцца фантазіі і прыдумайце вобразы з таго, што ўжо ёсць дома.
Што можна зняць?
🔸Праспяваць навагоднюю песню, сыграць на музычных інструментах.
🔸Віншаванні ў розных стылях: кожны вучань/вучаніца можа запісаць сваё віншаванне ў незвычайным вобразе: пірат, прынцэса, супергерой.
🔸Запішыце вясёлы танец або флэшмоб.
🔸Вазьміце інтэрв'ю ў аднакласнікаў, чаго яны чакаюць ад новага года.
🔸Можна павіншаваць аднакласнікаў на розных мовах.
Рэкамендацыі:
🔹Зарадзіце ўсе прыборы да здымкі.
🔹Запішыце пробны кавалачак і праверце гук, святло, якасць самой карцінкі.
🔹Не палянуйцеся рэпетаваць, каб адчуваць сябе больш упэўнена.
🔹Не бойцеся эксперыментаваць і прыдумляць новае.
🔹Атрымлівайце задавальненне. Самае галоўнае — гэта добры настрой і жаданне парадаваць адно аднаго!
P.S. такую віншаванку можна запісаць і для ўсёй школы😄
#калядны_адвэнт