📚Кнігі са святочнай атмасферай (частка 3)
Зрабілі падборку кніг, прасякнутых чароўнай атмасферай, каб падняць настрой перад святамі 🎄
🌟„Лісты Каляднага Дзеда” — казка, якую Джон Толкін расказваў сваім дзецям на працягу больш дваццаці гадоў. Лісты прыходзілі на Каляды, а дзеці на іх адказвалі. Калядны Дзед апісваў свой дом, сяброў і памочнікаў, падзеі, забаўныя, а часам трывожныя, якія здараліся на Паўночным полюсе. Гэта цудоўны падарунак для кожнага, хто хоча убачыць Толкіна як тату, а не толькі як вядомага пісьменніка.
🌟„Калядныя аповесці” Чарльза Дзікенса. Галоўныя персанажы твора: феі, эльфы, прывіды, духі памерлых і звычайныя людзі. Казка пераплятаецца з рэальнасцю, а жахі таго свету не саступаюць жорсткасці рэчаіснасці. Чароўны, страшны твор, які яшчэ і выхоўвае.
🌟„Шчаўкунок і Мышыны кароль” Э. Т. А. Гофмана – гэта рамантычная гісторыя пра вернасць, каханне і адданасць. На Каляды Мары і яе брат атрымліваюць у падарунак цацку, драўлянага Шчаўкунка, і ад свайго хроснага даведваюцца яго гісторыю…
🌟„Аперацыя „Каляды”, або Неверагоднае рабаванне” — нарвежскі бэстсэлер ад дуэта Арнэ Ліндму і Іды Шэльбакен. Кожныя Каляды стары-мільянер праводзіць на сваёй выспе дзіўны рытуал: замаўляе з мацерыка цацкі, падарункі, цукеркі, ежу і складае ўсё пад гіганцкай ёлкай у напаўпустой хаце, а пасля свят усё спальвае. Дзеці спрабуюць усё гэта скрасці, але не ведаюць, што ў доме прывіды! Дух прыгодаў і калядная атмасфера гарантаваныя!
#калядны_адвэнт