Репост из: Go to Belarus
Якія з беларускіх забегаў варта наведаць, каб добра правесці час і цікавае месца ў Беларусі ўбачыць? Распавядаюць аўтары тэлеграм-канала «РобімНогі» @robimnohi.
🏃♀️ Звярні ўвагу на начны трэйл Museum Run (6-7 ліпеня), які ладзіцца на тэрыторыі музея архітэктуры і побыту. Сялянскія сядзібы, драўляныя млыны – лепшай лакацыі для забегу ў купальскую ноч цяжка сабе ўявіць. Але трасы будуць праходзіць не толькі паўз падсветленыя вясковыя вулачкі – бегуноў чакаюць яры і балоты ў абсалютнай цемры.
🏃♂️ Яшчэ адзін забег, які яднае спорт і культурную праграму –трэйл «Шляхам Якуба Коласа» (15 верасня). Маршрут складзены такім чынам, каб бегуны наведалі засценак Акінчыцы (дзе нарадзіўся будучы пясняр), леснічоўку Альбуць (дзе ён жыў у юнацтве), леснічоўку Смольню (дзе выкладаў у школцы). У захаваных сядзібах дзейнічаюць музеі Якуба Коласа, і яны будуць даступныя для наведвання ў дзень забегу.
📍 Больш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/13-belarus-races
#gotobelarus @gotobelarus