РобімНогі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


бег у Беларусі
каляндар стартаў | навіны | інсайды
адмін: @rbmnhi
інста: https://www.instagram.com/robimnohi/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


Чалавек працуе фул-тайм, трэніруецца ў вольны час, мае спартыўны бэкграўнд у дзяцінстве-юнацтве, бегае 10к за ~ 🏃31 хв./36 хв.🏃‍♀‍➡️ Профік ці аматар?
Опрос
  •   Профік
  •   Аматар
206 голосов


🎉 Падсумуем вынікі апытанкі, і адзначым найлепшых сярод гераінь беларускага аматарскага бегу-2024.

Гэта "каралева трэйлаў" і "царыца гор" 👑 Святлана Мартысевіч, 👑 Ганна Леванюк з натхняльнай гісторыяй вяртання ў спорт пасля нараджэння дзіця і маланка шашэйнага бегу 👑 Ганна Кавалёва!


Каго б вы назвалі "Спартсменам года" у беларускім стаерскім бегу-2024?
Опрос
  •   Раман Адамовіч
  •   Уладзіслаў Прамаў
  •   Уладзімір Якубоўскі
237 голосов


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⚡️Новы сусветны рэкорд у марафоне у кроксах цяпер належыць беларусу!

2:35:03 - гэта вынік Тараса Цялькоўскага на марафоне у Малазе🇪🇸, які праходзіць сёння. З папярэдняга WR Тарас скінуў амаль 17 хвілін.


Ітак, наступная апытанка - "Профі года" 🏃‍♂ сярод бегуноў стаерскіх дыстанцый.

Кароткая рэмарка. "Профі" ў шырокім сэнсе: не тыя, хто зарабляе бегам, а тыя, хто паказвыя найбольш выбітныя вынікі.

Раман Адамовіч
Асноўныя дыстанцыі Рамана - 10 км і паўмарафон. І хутчэй за яго ў 2024-м на іх ніхто з беларусаў не бегаў. Раман двойчы выбягаў з 30 хвілін на "дзясятцы" за сезон (SB - 29:12; Bieg Barborkowego o «Lampke Gornicza» 🇵🇱), яшчэ пяць разоў з 31 хвіліны. Самая эфектная перамога - на забегу-спадарожніку  Варшаўскага марафона 10 км (30:30) сярод 5,3 тыс. удзельнікаў. У паўмарафоне SB - 1:06:02 (5. PKO Piekarski Półmaraton 🇵🇱).

Уладзіслаў Прамаў

Сезон-2024 склаўся ўдала для Уладзіслава: ён перамог на ўсіх галоўных беларускіх стаерскіх стартах: Магілёўскім марафоне (2:18:08), Мінскім паўмарафоне (1:06:49), ЧБ 10000 м (30:09), "Языльскай дзясятцы" (30:28). А ўвесну стаў першым на прэстыжным Ташкенцкім марафоне 🇺🇿 (2:18:39).

Уладзімір Якубоўскі
Уладзімір за сезон-2024 наблізіўся да эліты горнага бегу. Сем стартаў у Аргенціне, Румыніі, Італіі, Расіі: дзве перамогі, два "срэбра", дзве "бронзы". Найбольш эфектная перамога на гонцы 73 км Patagonia Run 2024 🇦🇷 - сярод больш чым 600 трэйлраннераў. Найбольш рэйтынгавы вынік на забегу - 51 км GRAN TRAIL COURMAYEUR 2024 🇮🇹 (PI ITRA - 850).

Калі лічаце, што кагосьці не хапае ў гэтым слаўным спісе - пішыце з аргументацыяй у каментарах. Калі прапанова будзе пераканаўчай - дадам прэтэндэнта ў апытанку, якая з’явіцца заўтра.

802 0 6 25 22

І для тых, каму за 35.

Адкрыта рэгістрацыя на ветэранскі чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. У праграме - 800 м, 3000 м, больш кароткія дыстанцыі, скачкі ў вышыню/даўжыню, трайны, ядро і іншае.

Спаборніцтва запланавана на 1 лютага. Узроставыя катэгорыі: 30-34 (па-за конкурсам); 35-39; 40-44; 45-49; 50-54; 55-59; 60-64; 65-69; 70-74; 75-79; 80+.


Для аматараў бегавога турызму - прапановы ад Sporttour на сезон-2025:

🇮🇹 20-27 лютага - паўмарафон у Неапалі.
🇵🇹 23-29 траўня - паўмарафон Алту Доўру Віньятэйру.
🇮🇸 20-29 жніўня - марафон у Рэйк'явіку.
🇩🇪 11-17 кастрычніка - марафон у Мюнхене.
🇮🇹 6-11 лістапада - паўмарафон у Рыва-дэль-Гарда.

Дзе бяжым?)

949 0 11 6 19

"Аматарам бегу-2024", згодна з меркаваннем чытачоў "РобімНогі", становіцца Генадзь Жаўронак!

Генадзь правёў выдатны сезон: двойчы паляпшаў свой асабісты рэкорд у марафоне (у Сочы - 2:29:43 і у Франкфурце - 2:28:51) і замацаваў за сабой нацыянальныя рэкорды ў марафоне 50+ і на дыстанцыі 10000 м ва ўзроставай 50-54.

На другой пазіцыі - Ілля Арзамасаў. Ілля за свой 36-дзённы чэлендж, які складаўся з 34 марафонаў (29 з іх - запар), атрымаў мянушку "Беларускі Форэст Гамп". За гэты час ён прабег 1447 кіламетраў, і даказаў, што праз бег можна збіраць дабрачыннасць: мэтай чэленджа быў тэрміновы збор на лячэнне дачкі.

На трэцяй - Мікалай Крывабок. Перамога на флагманскіх 100 кіламетрах "Налібак", нацыянальныя рэкорды на 100 мілях, у бэк'ярдзе (44 колы) і на 100 км на бегавой дарожцы - гэты год быў вогненным і для Мікалая!


Хто галоўная гераіня беларускага аматарскага бегу-2024?
Опрос
  •   Алена Зюзіна
  •   Ганна Кавалёва
  •   Ганна Леванюк
  •   Святлана Мартысевіч
  •   Алена Паборцава
462 голосов


Заўтра распачынаем вызначаць галоўную гераіню беларускага аматарскага бегу-2024. А пакуль знаёмімся з намінанткамі:

💫 Алена Зюзіна (Мінск)
Пераможца Беларускай нацыянальнай лігі ITRA-2024 і трэйлавага стамільніка на Kaspersky Race. Таксама Алена была другой на Бэк'ярдзе "Гайна", на сотцы Налібак і ультрамарафоне жук-трэйла "Лагойск".

💫Ганна Кавалёва (Жлобін, клуб "OlympiaGymRun")
Бронзавая прызёрка чэмпіяната Беларусі ў марафоне-2024 (2:49:33, PB) пачала бегаць у 2016 годзе, у тым узросце, калі профі звычайна завяршаюць. І сёлета Ганна працягнула прагрэсаваць: на яе рахунку асабістыя рэкорды ў марафоне і паўмарафоне (1:20:29), і нацрэкорд на 3 км на шорт-трэку (10:21,22) у катэгорыі 40+.

💫Ганна Леванюк (Брэст, "Dovydko Club"/"Рэгіён")
Вяртанне Ганны ў бег у 2024-м - гэта натхняльная гісторыя пра тое, як вяртацца да актыўнага жыцця пасля нараджэння дзіця. Першая прабежка - праз 3 тыдні пасля выпіскі з радзільні, першы старт і п'едэстал - праз 10 месяцаў. А праз год пайшлі ўжо асабістыя рэкорды: на дзясятцы - 38:04, на марафоне - 2:52:53.

💫Святлана Мартысевіч (Белаазёрск, клуб "Готыка")
Святлана ў 2024-м захавала за сабой статус "каралевы трэйлаў" і "царыцы гор" на беларускіх стартах. На яе рахунку з дзесятак перамог за сезон і новы трафей - "Кубак Ласінай сцежкі-2024".

💫Алена Паборцава (Орша)
Алена родам з Оршы, але доўгі час жыве ў Чарнагорыі, дзе і палюбіла горны бег. Па выніках года яна мае самы высокі рэйтынг Міжнароднай асацыяцыі трэйлранінгу ITRA (683), які калі-кольвек мелі беларускі, лідзіруе ў агульным заліку чарнагорскай нацыянальнай лігі ITRA-2024, і мае тры перамогі з трох у трэйлранінгу (дыстанцыі ад 20 да 82 км) за сезон.

Калі лічаце, што кагосьці не хапае ў гэтым слаўным спісе - пішыце з аргументацыяй у каментарах. Калі прапанова будзе пераканаўчай - дадам прэтэндэнтку ў апытанку, якая з’явіцца заўтра.

1k 0 6 26 28

Асобная апытанка будзе па вызначэнню лепшага беларускага забега-2024. Спіс прэтэндэнтаў будзе складзены, згодна з меркаваннямі чытачоў блога. Пішыце ў каментарах свае ТОП-3 старты, якія вам найбольш спадабаліся ў 2024-м!

Напісаць можна як у Telegram 👇, так і ў Instagram - пад гэтым пастом.


Ітак, найлепшыя арганізатары забегаў-2024.

🎉 Гран-Пры кіруецца на Поўнач! Старты "Ласінай сцежкі" (elkpath.by) былі прадуманы да дробязяў: ад маляўнічых маршрутаў, складнога медаля, асабістага заліку "Кубка Ласінай сцежкі" да адметнага пазыцыянавання ў сеціве і развіцця бегавога кам'юніці ў афлайне.

🎉 Федэрацыя прыгодніцкіх гонак
(arf.by) саступіла мінімальна (32% галасоў супраць 34% у Elkpath), і таксама можа запісаць сезон-2024 сабе ў актыў. Каманда сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў на "Налібаках" (у бегавых дысцыплінах), правяла дэбютны адкрыты бэк'ярд, стамільны трэйл і вярнула беларускія старты ў міжнародны каляндар ITRA.

🎉 На рахунку "Першай таймінг кампаніі" (42195.by) у 2024 - самая масавая ў гісторыі "Гарадзенская вандроўка" і пашырэнне "франшызы" на Наваградак. Асобная фішка гарадзенскіх арганізатараў у тым, што яны надаюць увагу не толькі спартыўнаму складніку, але і знаёмяць аматараў бегу з горадам і яго гісторыяй.


Хто галоўны герой аматарскага бегу Беларусі-2024?
Опрос
  •   Ілля Арзамасаў
  •   Раман Асаевіч
  •   Сяргей Багдановіч
  •   Генадзь Жаўронак
  •   Мікалай Крывабок
  •   Аляксей Патрусаў
818 голосов


Наступная намінацыя - "Аматар бегу-2024", і ў ёй, - 6 прэтэндэнтаў.

Ілля Арзамасаў (Мінск, клуб "Arza Running")
Ілля за свой 36-дзённы чэлендж, які складаўся з 34 марафонаў (29 з іх - запар), атрымаў мянушку "Беларускі Форэст Гамп". За гэты час ён прабег 1447 кіламетраў, і даказаў, што праз бег можна збіраць дабрачыннасць: мэтай чэленджа быў тэрміновы збор на лячэнне дачкі.

Раман Асаевіч
(Мінск, клуб "Аматар")
У 2024-м Раман завяршыў свой шматгадовы неверагодны чэлендж - 1000 афіцыйных марафонаў. На ўсё пра ўсё сыйшоў 31 год. І праблемы са здароўем (Раман - глухі) - не сталі перашкодай.

Сяргей Багдановіч (Мінск, клуб "Вікторыя", каманда "Падабайка")
Заслуга Сяргея не толькі ў хуткіх выніках: у свае 54 ён бегае паўмарафоны з 1:16, і "дзясяткі" - з 36 хвілін, але і ў тым, што ён здолеў у 2024-м сабраць вакол сябе каманду бегавых пасіянарыяў "Падабайка".

Генадзь Жаўронак (Беразіно, клуб "Вікторыя")
Генадзь правёў выдатны сезон: двойчы паляпшаў свой асабісты рэкорд у марафоне (у Сочы - 2:29:43 і у Франкфурце - 2:28:51) і замацаваў за сабой нацыянальныя рэкорды ў марафоне 50+ і на дыстанцыі 10000 м ва ўзроставай 50-54.

Мікалай Крывабок (Мінск)
Перамога на флагманскіх 100 кіламетрах "Налібак", нацыянальныя рэкорды на 100 мілях, у бэк'ярдзе (44 колы) і на 100 км на бегавой дарожцы - гэты год быў вогненным і для Мікалая!

Аляксей Патрусаў
(Магілёў, клуб "Аматар")
Аляксей у 2024-м завяршыў два свае чэленджы, якія цягнуліся больш за 5 гадоў: #марафоннакаждыйдень і 500 марафонаў. Апроч таго былі і сутачны, і 100 км на бегавой дарожцы, і безліч іншых шалёных ультравыклікаў.

Калі лічаце, што кагосьці не хапае ў гэтым слаўным спісе - пішыце з аргументацыяй у каментарах. Калі прапанова будзе пераканаўчай - дадам прэтэндэнта ў галасаванне, якое з’явіцца заўтра.


Лістапад адбегалі - залятаем у снежань!

Лістападаўскі чэлендж #робімногі ў Garmin Connect сабраў 107 аматараў бегу, а найбольш за месяц прабег мінскі марафонец Аляксандр Былінскі - 443,8 км. Дарэчы ўчора Аляксандр рэалізаваў месячныя аб'ёмы на марафоне у Валенсіі - 3:09:45.🔥

І ўжо стартаваў снежаньскі чэлендж - далучайцеся! Для гэтага трэба падпісацца на вось гэты акаўнт у Garmin Connect і прыняць запрашэнне да удзелу. Да тых, хто падпісаны, запрашэнне ўжо прыйшло.


Сёння Валенсія прымала адзін з самых хуткіх марафонаў у свеце. Былі там і беларускія стаеры. Самыя хуткія вынікі ў Барыслава Яравога - 2:35:20 і Наталлі Кавалеўскай - 3:04:08.

Фідбэк ад Барыслава:
Забег прайшоў цудоўна. Была мэта прабегчы з задавальненнем,- так і выйшла. Крыху збавіў з 30 па 33 км праз болі з абодвух бакоў, але потым змог вярнуцца да добрага тэмпу і нават прыбавіў! Рэзультатам задаволены на 100%, жаданне бегаць марафоны не адбіта, а нават наадварот!


Распачынаем падводзіць вынікі года. Старты якога арганізатара ў 2024 вам спадабаліся найбольш?
Опрос
  •   БФЛА (Мінскі паўмарафон, Магілёўскі марафон, Прыгожы забег, Манастырскі забег і інш.)
  •   Забег (Мінскі ультрамарафон, Дыскаверы Нясвіж, Дзікі трэйл, Эка-трэйл, Шляхам Якуба Коласа і інш.)
  •   42195.by (Гарадзенская вандроўка, Наваградская вандроўка, Бабуліны казкі)
  •   arf.by (Налібакі, Kaspersky Race, жук-трэйлы “Гайна” і “Лагойск”, Museum Run і інш.)
  •   Elkpath (Полацкі начны паўмарафон, серыя стартаў “Ласіная сцежка”)
958 голосов


А пакуль узгадаем, каго мы адзначылі па выніках 2023-га года.

Аматарка бегу

Вольга Вараб’ёва
Ганна Кавалёва
Ала Касабуцкая

Аматар бегу
Генадзь Жаўронак
Аляксей Патрусаў
Раман Асаевіч


Арганізатар
Федэрацыя прыгодніцкіх гонак
Першая таймінг-кампанія
Ласіная сцежка


Бегавы клуб
Run4Fun
Аматар
Nike Run Club


Профі года
Святлана Кудзеліч
Уладзіслаў Прамаў
Марына Даманцэвіч


Месяц снежань - час падводзіць вынікі года. Гэтым разам, як і летась, супольна вызначым найбольш адметных у беларускім бегу людзей, падзеі і з'явы.

Спіс намінацыяў будзе прыблізна наступны:

✨Аматар бегу года
✨Аматарка бегу года
✨Профі года 🏃
✨Профі года 🏃‍♀️‍➡️
✨Арганізатар стартаў года
✨Бегавая супольнасць года
✨Старт года

Вызначаць самых годных будзем праз галасаванне ў тэлеграме. Прапановы і заўвагі чакаю ў каментарах.

Хутка распачнем!;)


Вольга Немагай пра сваю перамогу на марафоне ў кітайскім горадзе Цюйчжоў:

Поначалу я пробовала бежать в районе 3.45-3.40/км, но поняла, что не сегодня / не здесь. Выбрала комфортный бег для себя и наслаждалась атмосферой, не зная какая я бегу. Начиная с 29 км мне жёстко хватали судороги, но думаю, не падаю в обморок и на том спасибо, беги в удовольствие. На 35 км я догнала (это я потом поняла) лидирующую кенийку и попробовала убежать.

Сейчас критики скажут: "Ой, да чё там она 2.41 сбегала", но скажу вам так: "Каждый марафон, он индивидуален, и у меня большого багажа нет, и все результаты это опыт и багаж, который я положу в рюкзак за спиной и буду двигаться дальше!"

Quzhou Marathon стаў другім марафонам у кар'еры Вольгі Немагай. Яна доўгі час спецыялізавалася на сярэдніх дыстанцыях, і толькі з 2024 спрабуе сябе ў марафоне.

🖊 Крыніца

Показано 20 последних публикаций.