Палявая пошта


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках.
Больш картак у нашай інсце:
https://www.instagram.com/poshtabel/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


#Расоны, сядзіба Гласка
пач ХХ ст. / 2024

Была пабудавана на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў на грошы Станіслава Гласка, тутэйшага землеўласьніка. Атрымаўся прыгожы, велічны сядзібны дом, незвычайнай для нашых краёў архітэктуры, з цікавай унутранай планіроўкай. Пэўна, самы пазнавальны будынак у Расонах, ужо даўно галоўная візітоўка горада.

За савецкім часам тут працавалі розныя грамадскія ўстановы, апошняй з іх быў цэнтр дзіцячай творчасьці, які дзейнічаў да нашых дзён. Пакуль палацык на рэмонце, таму зачынены для наведвальнікаў.

(фота: inst natatki_vandroynikay)


#Наваельня
"Воз ля мясцовай камендатуры, 24.01.1916"

Пачнем з сюжэта, які быў намаляваны ў гэты ж дзень 109 год таму! Аўтар — Эрнст Вальтэр, на той момант унтэр-афіцэр кайзераўскай арміі.

❄️ Узімку 1915-1916 гг. ён служыў у ваколіцах мястэчка Наваельня, што ў Дзятлаўскім раёне. Маляваў тутэйшыя краявіды, побыт мясцовых жыхароў і сваіх аднапалчан.

💸 Яшчэ да Першай сусьветнай ён меў тыпаграфію ў Ліссе (цяпер г.Лешна, недалёк ад Познані, Польшча), таму лёгка мог друкаваць свае працы на паштоўках. Думаецца, спадар Вальтэр пасьпеў няблага на гэтым зарабіць, бо карткі і па сёньня адносна часта сустракаюцца на замежных аукцыёнах, значыць, друкаваліся немалым тыражом.

Большасьць малюнкаў падпісаны дакладнай датай і месцам, што сапраўдная раскоша для дасьледчыкаў і калекцыянераў, бо здымае шмат пытанняў па атрыбуцыі :)

⛄️Працягнем знаёмства з мастаком у наступных зімовых допісах :)

#Беларусьмаляваная, #Вальтэр, #этнаграфія, #забытаявайна

(Паштоўка з калекцыі Гальяша Чарняўскага, вайсковага гісторыка)


Добрага, спадарства!

Нешта даўно не было новых рубрык на нашым канале :)

🎨Таму рады прэзентаваць тэг #Беларусьмаляваная — пад ім будуць публікавацца старыя маляваныя карткі па нашай краіне!

Няхай такіх паштовак куды меньш, чым фатаграфічных, але, мяркую, тэма заслугоўвае ўвагі. Цікава паглядзець на Беларусь трошкі па-іншаму — вачыма мастакоў, як яны бачылі наш край 100+ год таму.

У кожным допісе таксама будзе тэг з прозьвішчам творцы.Так, праз некаторы час, у нас зможа атрымацца нават цэлая падборка па аўтарах.👨‍🎨

Калі вам падабаецца такі фармат, падтрымайце рэакцыямі❤️


#Менск
Няміга, Халодная сінагога
канец 1940-ых / 2025

"...Прадчуваючы немінучы скон Нямігі, я і хадзіў на яе бадай штодня.Тут нават у паветры як бы цурчыць старадаўнасць, нават гаворка нейкая іншая, раздумна-павольная, як бы прыглушаная вякамі.

І я, прымірыўшы сэрца, стараўся як бы спакойна глядзець, калі наехала на Нямігу поўна тэхнікі, і яна, равучы і скрыгочучы, падымаючы пыл і гаркава-салодкі пах цвілі, пачала пляжыць і мясіць раптам апусцелыя і такія сіратліва-сцішаныя і спалохана-прыземленыя дамкі.

І аднаго разу, прыйшоўшы сюды, за таўсматым будынкам колішняй сінагогі, пераробленым у сховішча архіва, бадай што на самым пачатку вуліцы я ўбачыў як бы сапраўдную чалавечую рану: палавіна дома, нягледзячы на сцяжы і падпоркі, адкалолася і аб’ехала ўніз кучаю мяккае, сапрэлае гліны, а сцены з краёў, дзе прайшоў разрыў, чырванелі як бы свежым, парваным мясам і абцякалі крывёю
..."

З успамінаў Янкі Скрыгана, беларускага пісьменніка. (1960-ыя)

(фота: fb Минск: было-стало)


#Горадня, від на Фарны касьцёл
1932 / 2025

(фота ад падпісчыка @poshtabel)
#Паддэнбскі


#Мір, від на замак
1925 / 2025

(фота: inst dar_tysh)
#Булгак


Напрыканцы года тэлеграм дасылае паштовачкі сваім адмінам, дзялюся з вамі :)
(трохі падправіў тэкст, не лічбы😁)

Дзякуй за падтрымку, шаноўнае спадарства❤️
Віншую ўсіх з надыходнымі сьвятамі, зычу шчасьлівага Новага Году🌟

Пакуль што сыходжу ў невялічкі адпачынак, таму які тыдзень (ці два) новых допісаў ня будзе. Каму захочацца перагледзець старыя карткі і здымкі, нагадаю пра наш рубрыкатар. 💌

PS: Запрашаю таксама і ў інстаграм "Палявой пошты" — у гэтым сезоне былі прыгожыя калабы, першыя спробы reels, купа паштовак ды цікавінак, якія ў тг не трапілі :)

Да сустрэчы ў 2025! 🌝


#Паставы, краявід горада
1930 / 2024

(фота: inst xskrimx)


Беларуская паштоўка да зімовых сьвятаў, 1950-ыя, Кліўлэнд, ЗША

Віншую, спадарства🌝❤️

(крыніца: калекцыя БІНіМ)
#друкнаэміграцыі


#Дуды
пач. ХХ ст. / 2024

Касьцёл у вёсцы Дуды (Іўеўскі раён) быў пабудаваны ў 1772 годзе на месцы больш старажытнага папярэдніка. Помнік сакральнага дойлідства, якому нядаўна споўнілася 250 год, адносна добра захаваўся — рэдкасьць для нашых драўляных храмаў тае эпохі.

Цікавая кропка, калі нехта плануе турыстычны маршрут па Гарадзеншчыне 😉

Калі параўнаць стары і сучасны здымкі, можна заўважыць, што будынак "падрос" на адзін ярус — вынік перабудовы ў першай палове мінулага стагоддзя.

(фота: inst Irina Varkulevich)


#этнаграфія, #Костка

❄️ Трошкі зімовых сюжэтаў ад беларускага этнографа Вячаслава Косткі.

Падчас экспедыцыі 1903-1904 гг. ён наведаў родную Магілёўшчыну, на здымках тутэйшыя вёскі ды іх жыхары.❤️

(крыніца: калекцыя РЭМ)


#Віцебск, від Ратушнай плошчы
1952 / 2024

Цікавы стары здымак, на якім ужо няма Васкрасенскай царквы (зруйнавана ў 1936 г.), але па правы бок яшчэ стаяць рэшткі касьцёла св.Антонія Падуанскага (разбураны ў 1961 г.)

Праваслаўны храм адбудавалі на гістарычным месцы ў наш час. Чарга за каталіцкім, як бачым, пляцоўка для яго таксама ёсьць.
Калісь быў распрацаваны план аднаўленьня касьцёла, які, на жаль, пакуль што застаецца на паперы...

(крыніца: fb Viktor Borisenkov)


#Іўе
вул. Касьцельная, 1917 г. /
вул. Карла Маркса, 2023 г.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)


Вітаю, спадарства!
🤝 Напрыканцы месяца традыцыйная падборка #пашыраймасваё.

Вашай увазе 5-ка нішавых каналаў, якія робяць кантэнт па-беларуску на самыя розныя тэмы:

🎨 @clipclubc — усё пра беларускі і сусветны жывапіс на роднай мове.

🪐 @praz_kosmas — падкаст пра цікавыя навіны аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах.

🎬 @kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць свежыя навіны, агляды, мемы, жывыя эфіры, падкасты і шмат чаго цікавага!

📖 @naracanscyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, дзе вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю.

⚽️@narrowwide — змястоўная аналітыка і разважанні пра беларускі футбол.

Файнага ўсім уікенду❤️


#Крэва, краявід мястэчка
1941 / 2024
(фота: inst guide_in_kreva)


#Лінава
Чыгуначная станцыя "Аранчыцы"
1930-ыя / 2024
(фота: fb Беларуская архітэктура)

Показано 16 последних публикаций.