Ружовая Купіна


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Видео и фильмы


Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!
Сувязь: @yesterday_alex

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Усім бы нам такія сукенкі, як у Эмы Стоўн!

#выпадкі


Фільм «Вайсковая справа» Алекса Гарлэнда атрымаў дату прэм'еры ў Беларусі – карціна, заснаваная на ўспамінах ветэрана вайны ў Іраку выйдзе 10 красавіка гэтага года.

#ВайсковаяСправа


‼️Завяршылася прэмія брытанскай кінаакадэміі BAFTA-2025! Прынеслі вам яе вынікі:

🔸Найлепшы фільм:
«Канклаў»;
🔸Найлепшы брытанскі фільм:
«Канклаў»;
🔸Найлепшы фільм не на англійскай мове:
«Эмілія Перэс»;
🔸Найлепшы анімацыйны фільм:
«Уолес і Громіт: Самая дзікая помста»;
🔸Найлепшы рэжысёр:
Брэдзі Корбет — «Бруталіст»;
🔸Найлепшы актор:
Эдрыен Броўдзі — «Бруталіст»;
🔸Найлепшая акторка:
Майкі Мэдзісан — «Анора»;
🔸Найлепшы актор другога боку:
Кіран Калкін — «Сапраўдны боль»;
🔸Найлепшая акторка другога боку:
Зоі Салдана — «Эмілія Перэс»;
🔸Найлепшы арыгінальны сцэнар:
«Сапраўдны боль»;
🔸Найлепшы адаптаваны сцэнар:
«Канклаў»;
🔸Найлепшая работа аператара:
«Бруталіст»;
🔸Найлепшы мантаж:
«Канклаў»;
🔸Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка:
«Злая»;
🔸Найлепшы дызайн касцюмаў:
«Злая»;
🔸Найлепшыя макіяж і прычоскі:
«Субстанцыя»;
🔸Найлепшы гук:
«Дзюна 2»;
🔸Найлепшыя візуальныя эфекты:
«Дзюна 2»;
🔸Найлепшы арыгінальны саўндтрэк:
«Бруталіст»;
🔸Найлепшы кастынг:
«Анора»;
🔸Найлепшы дакументальны фільм:
«Супермэн: Гісторыя Крыстафера Рыва»;
🔸Найлепшы дэбютны фільм брытанскага рэжысёра/кі:
«Каленная рэпка, рэж. Рыч Пэпіат;
🔸Узнагарода ўзыходзячай зорцы:
Дэвід Джонсан.

BAFTA мае вялікае значэнне ў оскараўскай гонцы – вельмі часта перамога у Брытаніі дадае фільму шмат шансаў і на галоўнай прэміі года, да якой застаецца ўсяго два тыдні!

#кінапрэміі


Першы кадр фільма «Навальнічны перавал» паводле аднайменнага рамана Эмілі Бронтэ.

Рэжысаваць карціну будзе Эмеральд Фенэл («Дзяўчына, якая падае надзеі», «Солтберн»), а галоўныя ролі выканаюць Марга Робі і Джэйкаб Элордзі.

#НавальнічныПеравал


Першы погляд на чацвёрты сезон «Брыджэртанаў»!

Нагадаем, што на гэты раз цэнтральным персанажам сезона будзе Бенедыкт Брыджэртан у выкананні Люка Томпсана.

#Брыджэртаны


Майкі Мэдзісан і Чо Хо-ён у фотасэце для W!

Паставіў фотасесію Шон Бэйкер.

#фотасэты


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Са святам усіх! ♥️

Кахайце!


Армі Хамер спрабуе вярнуцца ў кіно пасля адмены на першым кадры фільма «Цёмны рыцар» Увэ Бола!

У цэнтры сюжэта – змагар са злачыннасцю ў масцы. Нічога не нагадвае?

#ЦёмныРыцар


Таксама HBO пацвердзілі, што распрацоўваюць цэлы шэраг спін-офаў у сусвеце «Гульні тронаў»!

Адным з іх, паводле чутак, з'яўляецца маштабны серыял пра Эйгана Заваёўніка і Падзенне Валірыі.

#ГульняТронаў


Серыял «Рыцар сямі каралеўстваў» будзе складацца з трох сезонаў!

Нагадаем, што першы з іх выйдзе ўжо ў гэтым годзе, а ў цэнтры сюжэта будзе знаходзіцца гісторыя блукаючага рыцара Дунка і яго збраяносца Эга, якому ў будучыні наканавана сесці на Жалезны трон, бо ён насамрэч Эйган V Таргарыен.

#РыцарСяміКаралеўстваў


HBO пацвердзілі, што трэці сезон «Дома цмока» пачнецца з Бітвы за Глотку – найбуйнейшай і найкрывавейшай марской баталіі ў гісторыі Вестэроса!

Нагадаем, што здымаць новы сезон шоу распачнуць у гэтым годзе, а прэм'ера запланаваная на наступны.

#ДомЦмока


«Капітан Амерыка 4», ён жа «Капітан Амерыка: Смелы новы свет», не спадабаўся крытыкам і журналістам – у карціны Джуліуса Оны ўсяго 49 % станоўчых рэцэнзій на Rotten tomatoes.

З мінусаў карціны адзначаюцца дзіўна прапісаныя персанажы, невыразны сцэнар і рваны мантаж.

#Marvel


Актор Джон Літгаў знаходзіцца на фінальнай стадыі перамоў з HBO наконт ролі Альбуса Дамблдара ў серыяле «Гары Потэр»!

Нагадаем, што раней студыя разглядала на ролю дырэктара Хогвартса Марка Райлэнса.

#ГарыПотэр


Полы Атрэйдэсы ў аб'ектыве Дэні Вільнёва!

#фотасэты


Знайдзіце дзесяць адрозненняў.

#ЯкПрыручыцьЦмока


І свежы постар у дадатак!

#ЯкПрыручыцьЦмока




Глядзім на першыя постары сіквела фільма «Мортал Комбат»!

Карл Урбан у вобразе Джоні Кейджа на базе.

#МорталКомбат

Показано 18 последних публикаций.