Paville | Pavilenščyna


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Искусство


Pavilenščyna – гэта канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, цікавыя мясціны і іншыя цікавосткі.
Прапаноўка: @pavillie_bot
NO POLІТІСS, канал апалітычны


Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Искусство
Статистика
Фильтр публикаций


Ашмянскі конь

Менавіта гэты конь стаў папярэднікам для беларускай запражной пароды. Станаўленне гэтай пароды пачалося яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Свайго росквіту конегадоўля «ашмянцам» дасягнула ў міжваенны час.

У 1936 годзе кола конегадоўцаў у Ашмянах налічвала 357 сяброў, большую частку якіх складалі дробныя землеўласнікі. Ашмяны сталі галоўным асяродкам гадоўлі сярэднецяжкага цяглавага каня. На думку экспертаў, гэта быў найлепшы ў Еўропе тып каня артылерыйскага.

На ашмянскім конскім рынку, які знаходзіўся пры вуліцы Касцельнай, адбываліся закупы коней для патрэб польскага войска. Туды прыязджалі і вайсковыя камісіі грэчаскай, нямецкай, французскай, латышскай і іншых армій, якія таксама ўдзельнічалі у закупах ашмянскіх коней. Конскі кірмаш у Ашмянах прыцягваў да сябе большую ўвагу, чым аналагічны базар у Любліне, бо даваў тут лепшую магчымасць купіць добрых жывёл.

#ашмяншчына


Капліца ў Забор’і.

#івянеччына


Абдратаванне савецкай мяжы.

"Савецкія ўлады скончылі працу над абдратаваннем мяжы на адрэзку Івянец-Рубяжэвічы і Каздравічы.

На гэтым адрэзку ў некаторых мясцінах, дзе найчасцей пераходзілі праз мяжу на тэрыторыю Польшчы і дзе дагэтуль можна перайсці мяжу і застацца незаўважаным савецкія сапёры выкапалі так званыя "воўчыя ямы". Уцекачы з Савецкай Беларусі, не ведаючы дакладна тэрыторыі не змогуць пазбегнуць падрыхтаваных засад.

На дадзены момант абдратавана адрэзак савецкай мяжы на прасторы 105 кіламетраў."

Газета Польская: штодзённая газета польска-каталіцкая для ўсіх рэгіёнаў, 1932.10.04 R.36 Nr228.

#івянеччына


Троіцкая царква ў в. Княгінін

Помнік народнага дойлідства. Пабудавана каля 1772 года з дрэва на месцы ўніяцкага храма, вядомага з 1713 года. Храм драўляны, ніколі не зачыняўся і не перабудоўваўся.

#мядзельшчына


У гэты дзень, 25 верасня 1765 года ў Гузаве Мазавецкага ваяводства нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі гербу Агінскіх — кампазытар, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Аўтар знакамітага Паланэзу Агінскага.

З 1802 па 1806 гады жыў у Залессі тагачаснага Ашмянскага павету, цяпер Смаргонскі раён, дзе збудаваў новы палац, і, верагодна, напісаў Паланэз "Развітанне з Радзімай".

Падчас рэйду на Міншчыну ў часы паўстання Касцюшкі заязджаў у Камень, Вішнева, Івянец і другія мясцовасці Павілля, дакладней Валожыншчыны і Івянеччыны.

#смаргоншчына
#ашмяншчына
#валожыншчына
#івянеччына


Герб Івянецкага графства.

На фэсце Св. Міхала, які адбыўся ў Івенцы 2 кастрычніка 2011 года, ўпершыню быў прэзентаваны герб Івянецкага графства. Гэтая тэрытарыяльная адзінка існавала ў 1745-1845 г. і належала спачатку Салагубам, а пазней Плевакам. Таварыства роду Плевакаў, зарэгістраванае ў Польшчы, выступіла з ініцыятывай актуалізацыі рэгіянальнай ідэнтычнасці і рэгіянальнай сімволікі.

#івянеччына


Званы з касцёла ў Дубраве Маладзечанскага раёна, якія праляжалі ў зямлі 70 гадоў, і былі адкапаныя толькі ў 2018.

Прыкладнае месцазнаходжанне гэтых званоў паказаў мясцовы жыхар сталага ўзросту Уладзіслаў Лапо. Па яго словах, званы ён закапаў ў 1948 годзе пасля таго, як у вёсцы Дубрава зачынілі касцёл, а ксяндза арыштавалі. Тады яго бацька зняў тры званы са званіцы і даручыў сыну іх закапаць. Па словах пана Уладзіслава, закапаў ён іх на сваім хутары ў хляве.

Потым былі шматлікія безвыніковыя пошукі тых званоў, але ўрэшце рэшт, 9 мая 2018 года, дзякуючы супольным намаганням пошукавікоў, званы знайшліся.

Крыніца

#маладзечаншчына

504 2 13 3 33

Дарога каля в. Самалі

#маладзечаншчына


Трыумфальная арка ў Маладзечна. Пабудавана ў 1929 годзе. Знесена ў 1960-ых гг.

#маладзечаншчына

401 0 12 1 26

1925-1930 Вялейка. Першы курс вялейскай школы пастарункавых дзяржаўнай паліцыі.

#вілейшчына


Камень, былая званіца.
Спалена ў маі 1944 года падчас сутыкнення паміж савецкімі партызанамі і Арміяй Краёвай.

#івянеччына


Краснае, міжваенны перыяд

#маладзечаншчына


Існуе версія, што на самой справе жыхары мястэчка Камень не мелі нічога супраць вернікаў з ваколіц, якія прыязджалі ў Камень на святую імшу. Каменцы, нібыта, нават толькі радаваліся, бо прыязджаючыя людзі даволі часта застаўлялі ў мясцовых свае грошы, купляючы іх тавары.

Аднак што з назвай "падпінкі"? Замест таго, каб рэзаць рамні ў збруі, каменцы проста іх кралі. З-за гэтага кожны жыхар Івянца стараўся мець у мястэчку Камень знаёмых, каб у нядзелю было дзе заставіць каня з возам.

На фатаздымку — каменскі касцёл у начы.

#івянеччына


Репост из: Paville | Pavilenščyna
Чырвоная Армія ў Ракаве, 17 верасня 1939 года.

#валожыншчына



Показано 15 последних публикаций.