У Львове з дапамогай імпульсных лазераў чысцяць камень, дрэва і роспісы ад забруджвання.
Каманда піша, што гэты метад не наносіць шкоды аўтэнтычнаму матэрыялу. Мне, праўда, у гэта зусім не верыцца. Усё ткі вельмі тонкі слой матэрыялу мусіць выбіваць з паверхні разам з брудам, але, відаць, меншы, чым пры пры традыцыйнай ачыстцы.
Наколькі я зразумеў, усе ролікі датычацца рэстаўрацыі рэнесанснага палаца Карнякта, пабудаванага ў 1580 годзе на Рынку. Так, няглядзечы на вайну, ва Украіне вядуцца рэстаўрацыйныя работы, не звязаныя з ліквідацыяй наступстваў авіяўдараў. Усе выдаткі на рэстаўрацыю, а менавіта больш за 29 мільёнаў грыўняў (664 тысячы еўра), узяў на сябе Нацыянальны інстытут польскай культурнай спадчыны за мяжой «Палоніка».
Ці прымяняюцца ў нас такія тэхналогіі ў рэстаўрацыі?
#вайна #Украіна #рэстаўрацыя