16 снежня 1962 году ў Ракаве нарадзіўся Валяр'ян Янушкевіч — беларускі скульптар і мастак, а таксама брат Фэлікса й Язэпа Янушкевічаў.
Працуе ў манумэнтальнай і станковай скульптуры, жывапісе. Аўтар помнікаў Адаму Міцкевічу ў Лідзе й Наваградку, харты князя Радзівіла ў замкавым парку ў Нясвіжы, Францішку Скарыну ў Лідзе, Ігнацыю Падэрэўскаму ў Кракаве, Мітрафану Доўнар-Запольскаму ў Рэчыцы, Кастусю Каліноўскаму ў горадзе Шальчынінкай на Летуве, Міхалу Клеафасу Агінскаму ў Маладэчне й інш.: мэмарыяльных дошак Францішку Скарыну ў Кракаве, у горадзе Падуя, Менску, М. К. Агінскаму ў горадзе Флярэнцыя, Станіславу Манюшку й інш.; мастацкага афармлення касцёлаў Св. Роха ў Менску, Св. Андрэя Баболі ў Полацку, надмагілляў. Выканаў сэрыю рэльефаў «Беларускія легенды» для Музэю камянёў у Менску, рэльефы «Сон Гедзіміна», «Над магілай паўстанца», «Цені Барбары», «Смерць Л. Баразны», «Ценям А. Міцкевіча», для Музэю Максіма Багдановіча, вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў горадзе Гожаў (Польшча), касцёла Св. Дамініка ў мястэчку Ракаў, «Полацкая Багародзіца», «Міндоўг» і інш.; станковыя кампазыцыі, «С. Янкоўскі», «Лялевель», «Ягайла», «Вітаўт Вялікі», «Т. Хвайніцкая», «Т. Касцюшка», «Я. Купала» і інш. Працуе таксама ў жывапісе.
Творы, выкананыя ў рэалістычных традыцыях, вылучаюцца адухоўленасцю, глыбокім псыхалягізмам у раскрыцці вобраза, лёгкасцю кампазыцыйнага вырашэння.
На здымках — яго творы.
#івянеччына