Літрадыё


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


тэксты, крытыка, падкасты
https://litradio.link/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


Пачынаем ранішні эфір Літрадыё. Маша Лапо і Данііл Шэйка абмяркуюць саламяных павукоў і вышыванкі, "Купалінку" і калыханку, традыцыю і навацыю

У гасцях — удзельнік гурта Kasary, фатограф Саша Драгавоз. Заахвочваем пісаць да Сашы пытанні пад гэтым допісам — задамо іх у эфіры

Сайт | Ютуб


У прамым эфіры праграма "Ісціна нідзе". Гаворым пра кнігу Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». Безумоўна, пра яе ўжо шмат напісана і сказана, але што думае чытач, які не застаў тую самую Плошчу 2006 (раніцай трэба было ў школу), і якім яму бачыцца беларускі інтэлектуал сёння?

Разам з Максімам Кудрэвічам і Мікітам Адашчыкам разбіраемся, што засталося ад інтэлектуальнага запалу 80–90-х і чаму сучасная беларуская літаратура так часта ператвараецца ў рэфлексію, мемуары і палітычны палімпсест.

Сайт | Ютуб


Выходзім у эфір. Аліна Крушынская размаўляе са Светай Бень і Яўгенам Кучмейна з нагоды выхаду альбома “Карова белая”.

Сайт | Ютуб


Ці можна з берлінскага парку напрасткі трапіць у Беларусь? А ці трэба? Усе сябры твае з’ехалі, ты ж і сам з’ехаў — а замест цябе засталіся прыстойныя, іншых там ужо не чакаюць. Толькі вось маці тэліць: “Ты сегодня заедешь?”

Урывак з новай кнігі Альгерда Бахарэвіча "Падземныя пераходы" на Літрадыё.

чытаць


гэткім чынам, маем ласку паведаміць расклад перадачаў Літрадыё з 21 па 26 жніўня (час варшаўскі)

21.08 18:00 Інтэрв’ю са Светай Бень і Женем Кучмейна з нагоды выхаду альбома “Карова белая” і не толькі. Размаўляе Аліна Крушынская.

22.08 12:00 У праграме «Ісціна нідзе» пагаворым пра кнігу Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». Разам з Максімам Кудрэвічам і Мікітам Адашчыкам разбяромся, што засталося ад інтэлектуальнага запалу 80–90-х і чаму сучасная беларуская літаратура так часта ператвараецца ў рэфлексію, мемуары і палітычны палімпсест. Вядзе праграму — Паліна (хутка тут з’явіцца прозвішча).

23.08 10:00 Ранішні эфір Літрадыё: Маша Лапо і Данііл Шэйка абмяркоўваюць актуальныя падзеі культуры і размаўляюць з госцем - спеваком і фатографам Сашам Драгавозам - пра народныя спевы

24.08 18:00 Дар'я Гардзейчык з праграмай "Па-за межамі метраполіі". Другі выпуск.

25.08 Паўтор па аўторках.


Праграма паўтораў па аўторках на 18 жніўня
(час варшаўскі, эфіры ідуць адзін за адным без паўз!)

12:10 Прэзентацыя рамана Юлі Арцёмавай "Пока я искала слова" у прасторы Duży pokój. Аўтарка раскажа пра кнігу і пачытае фрагменты. Эфір ад 6.08.

13:45 Вялікі сольны канцэрт гурта Кмітансамбль ў Варшаўскай кнігарні "Букіністка». Эфір ад 17.07

14:45 Тамаш Мінчонак паразмаўляе з маладым беларускім мастаком Серафімам Ганічавым – першая інтэрвенцыя візуальнага мастацтва ў этэр нашага радыё. Эфір ад 12.08

16:10 Эфір з Кракаўскага фестывалю Летуцень. Ці з'явілася ў Беларусі сапраўдная масавая літаратура, хто яе чытае і чаму жанравыя кнігі могуць быць не менш важнымі за "вялікую літаратуру". Размаўляюць выдаўчыня Валянціна Андрэева і пісьменнік Цімур Кудзеліч. Мадэруе — Лілія Ільюшына. Эфір ад 01.08

17:10 Тамаш Мінчонак пагутарыць з паэткай, перакладчыцай і галоўнай рэдактаркай выдавецкай ініцыятывы Nadja Верай Бакстэр — пра сюррэалізм, квірнасьць, фашызм і асабістую адказнасьць творцы. Эфір ад 15.08

18:20 Першы выпуск праграмы Дар'і Гардзейчык "Па-за межамі метраполіі" — пра беларускую літаратуру, якая ствараецца па-за межамі сучаснай Беларусі. Хто такія падляшскія беларусы? На якой мове яны пішуць? Як узнікла літаратурнае аб'яднанне "Белавежа"? Чаму тыднёвік "Ніва" стаў цэнтрам беларускага літаратурнага жыцця ў Польшчы? І чаму творчасць падляшскіх аўтараў вартая ўвагі кожнага, хто цікавіцца беларускай літаратурай? Эфір ад 17.08

19:00 Ранішні эфір Літрадыё: Маша Лапо і Данііл Шэйка абмяркуюць супрацу Светы Бень і tochka K над альбомам "Карова белая" і іншыя падзеі культуры, а таксама паразмаўляюць з госцяй — ілюстратаркай Лізай Лянкевіч. Эфір ад 15.08

Заканчэнне — каля 20:30.

Сайт | Ютуб


У эфіры Дар'я Гардзейчык і першы выпуск яе праграмы "Па-за межамі метраполіі".

Сайт | Ютуб


Калі мы пісалі час выхаду Дар'і Гардзейчык у эфір, мы мелі на ўвазе беларускі час, таму звярніце ўвагу: праграма прагучыць а 19ай па Мінску і а 18ай па Варшаве. Чакаем вас на нашых хвалях!


Нагадаем, што сёння а 19-ай у прамы эфір Літрадыё выйдзе Дар'я Гардзейчык, каб распавесці, хто такія падляшскія беларусы? На якой мове яны пішуць? Як узнікла літаратурнае аб'яднанне "Белавежа"? Чаму тыднёвік "Ніва" стаў цэнтрам беларускага літаратурнага жыцця ў Польшчы? І чаму творчасць падляшскіх аўтараў вартая ўвагі кожнага, хто цікавіцца беларускай літаратурай?

Штосьці з гэтых пытанняў дакладна будзе закранутае, бо мы пачынаем новую праграму "Па-за межамі метраполіі" — пра беларускую літаратуру, якая ствараецца па-за межамі сучаснай Беларусі.


праз 15 хвілін Тамаш Мінчонак пагутарыць у наўпроставым этэры Літрадыё з паэткай, перакладчыцай і выдаўчыняй Верай Бакстэр. задаць пытаньне Веры можна ў каментарах да гэтай публікацыі — зрабіце ж гэта!

Сайт | Ютуб


Пачынаем ранішні эфір Літрадыё 🫡

Маша Лапо і Данііл Шэйка абмяркоўваюць супрацу Светы Бень і tochka K над альбомам "Карова белая" і іншыя падзеі культуры, а таксама размаўляюць з госцяй — ілюстратаркай Лізай Лянкевіч.

Нагадаем, што вы можаце пакідаць каменты пад гэтым пастом, каб іх зачыталі вядучыя,

ці/або зрабіць Літрадыё данат, калі вам падабаецца/не падабаецца тое, што мы робім.

Да сустрэчы!

Сайт | Ютуб


Пакуль ёсць хвілінка, распавядзем вам пра тое, што з панядзелка запускаем новую праграму.

"Па-за межамі метраполіі" — аўтарская праграма журналісткі Дар'і Гардзейчык пра беларускую літаратуру, якая ствараецца па-за межамі сучаснай Беларусі.

Кажучы пра беларускую літаратуру, мы аўтаматычна думаем пра Менск, Віцебск ці іншыя месцы ў Беларусі. Прынамсі, пра аўтараў і аўтарак, якія нарадзіліся і выраслі ў беларускіх гарадах ці вёсках.

Аднак беларуская культурная прастора значна шырэйшая. На працягу стагоддзяў беларускія супольнасці жылі і працягваюць жыць у кутках сусвету, захоўваючы мову і літаратурныя традыцыі.

Менавіта гэтым літаратурам — часам добра вядомым, а часцей амаль незаўважаным — і прысвечаны праект.

Першы сезон прысвечаны Падляшшу — рэгіёну на паўночным усходзе Польшчы, дзе ўжо некалькі стагоддзяў існуе беларуская культурная традыцыя. Хто такія падляшскія беларусы? На якой мове яны пішуць? Як узнікла літаратурнае аб'яднанне "Белавежа"? Чаму тыднёвік "Ніва" стаў цэнтрам беларускага літаратурнага жыцця ў Польшчы? І чаму творчасць падляшскіх аўтараў вартая ўвагі кожнага, хто цікавіцца беларускай літаратурай?

Заўважым яшчэ раз, што вядоўца праграмы — журналістка Дар'я Гардзейчык. Першы эфір — у гэты панядзелак 17 жніўня ў 19:00.


Слухаем альбом "Карова Белая" Светы Бень і .К у прамым эфіры Літрадыё.

Сайт | Ютуб


увага, увага! у суботу, 15 жніўня а 18:00 на хвалях Літрадыё Тамаш Мінчонак пагутарыць з паэткай, перакладчыцай і галоўнай рэдактаркай выдавецкай ініцыятывы Nadja Верай Бакстэр — пра сюррэалізм, квірнасьць, фашызм і асабістую адказнасьць творцы. лепш прабавіць час суботы не давядзецца. (а зранку, нагадаем, можна будзе паслухаць ранішняе шоў Машы Лапо і Данііла Шэйкі з удзелам Лізы Лянкевіч.)

Сайт
| Ютуб


праз 10 хвілін у наўпроставым этэры Літрадыё Тамаш Мінчонак паразмаўляе з мастаком Серафімам Ганічавым! задаць пытаньне Серафіму можна ў каментарах да гэтай публікацыі — калі ласка, зрабіце гэта.

Сайт | Ютуб


Паважаныя слухачкі і слухачы, дзе вам зручней за ўсё слухаць эфіры Літрадыё?
Опрос
  •   Сайт litradio.link
  •   YouTube
  •   Instagram
  •   Fb
  •   Tg
21 голосов


Ранішні эфір Літрадыё ад 9.08 можна паслухаць проста цяпер, нягледзячы на тое, што ўжо вечар. Вядучыя Маша Лапо і Данііл Шэйка паўторна абмяркоўваюць культурныя падзеі Беларусі, а ў канцы праграмы да іх далучыцца рэжысёр Юрый Сямашка, які падзеліцца сваімі ўражаннямі ад "Адысеі" і распавядзе, што цікавага плануе зняць у хуткім часе.

сайт ютуб


такім чынам, маем ласку паведаміць расклад перадачаў Літрадыё з 11 па 16 жніўня

11.08 15:00 - 22:00 паўтор па аўторках! расклад паўтораў усіх папярэдніх праграмаў вы можаце пабачыць у паведамленьні вышэй.

12.08 17:00 Тамаш Мінчонак паразмаўляе з маладым беларускім мастаком Серафімам Ганічавым (Sierafimus) – першая інтэрвенцыя візуальнага мастацтва ў этэр нашага радыё.

14.08 19:00 праслухоўваньне новага альбому Сьветы Бень і tochka K «Карова белая»! бадай найцікаўшы беларускі музычны рэліз гэтага лета вы здолееце паслухаць у этэры Літрадыё аднымі з першых. прапусьціць гэта немагчыма, праігнараваць — сорамна.

15.08 10:00 Ранішні эфір Літрадыё: Маша Лапо і Данііл Шэйка абмяркуюць супрацу Светы Бень і tochka K над альбомам "Карова белая" і іншыя падзеі культуры, а таксама паразмаўляюць з госцяй — ілюстратаркай Лізай Лянкевіч.

зьвярніце ўвагу на тое, што час указаны варшаўскі!

варта зазначыць, што Літрадыё прытрымліваецца прынцыпаў спантаннасьці і ўсеахопнасьці, ягоны этэр працуе як ліючаяся форма і дасягае ўсіх ускраін белліта — таму апрача перадачаў, указаных у праграме, магчымыя сітуатыўныя ўключэньні і рэпартажы ў меру нашых магчымасьцяў.

сачыце за навінамі!

сайт ютуб


Літрадыё аднаўляе публікацыю вершаў на сваіх старонках. Першая падборка — "Пяшчотнае і злоснае" Сені Стасюкевіч. Пра Сеню і яе вершы распавядае рэдактарка Ліза Херэш:

Калі я падумала, якую паэтку магла б прадставіць і пра якую магла б напісаць добра, цікава, штосьці, што я магу зразумець і штосьці, што я б хацела перадаць іншым людзям, то якраз Сеня Стасюкевіч — гэта суперпрыклад гэтай рэчы. Яна вельмі цікавая прадстаўніца пэўнай галіны паэзіі, якая можа мець назву "паэзія ў прозе" ці "эксперыментальная гібрыдная паэзія". І таксама, што здаецца мне вельмі цікавым, гэта фокус на цялеснасці. Але Сеня не ідзе па традыцыйных сцяжынках. Вось я кажу, што яна займаецца цялеснасцю, і людзі могуць уявіць сабе: "О, ну вось, цела, траўма, траўма гаварэння". Але не, Сеня ўвогуле не пра гэта.

Плюс Сеня займаецца афрыканістыкай. І праз гэта яе погляд на тэму каланізацыі або дэкаланізацыі культуры — працуе трошачкі па-іншаму, чым у аўтарак і аўтараў, якія знаёмыя толькі з еўрапейскай традыцыяй крытычнага пісьма.

Чытаць


Праграма паўтораў па аўторкам на 11 жніўня
(час Варшаўскі)


15:00 Інтэрв'ю Вячаслава Кміта
16:00 Рэпартаж з Мальдзіс-фэста
17:00 Інтэрв'ю Лізы Херэш
19:00 Рэпартаж з кніжнага маркета ў Карме, які быў прысвечаны памяці Евы Вежнавец
19:10 Выступ Максіма Жбанкова ў Карме пад музычным суправаджэннем tochka K
20:00 Ранішні эфір Літрадыё

Канцэрт Кмітансамбля паўтарым ў нейкі іншы аўторак.

Показано 20 последних публикаций.