Усё пра ўсё


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Технологии


Навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень! Падпісвайцеся!
Сувязь з уладальнікам каналу: @Stanislaubelarus

NO POLITICS

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Технологии
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Зацаніце, якую штуковіну можна сустрэць на дарогах Канады -колцы для тревел-байка.

Мяркуючы па інфе, якую мне ўдалося знайсці, такія выпускаліся спецыяльна для Honda Gold Wing невялікай мясцовай фірмай гадоў 10 таму. Модуль высоўваецца і збіраецца зваротна проста па націску кнопкі.

У першую чаргу, такія колы стварылі для тых, каму бывае складана ўтрымліваць матацыкл падчас прыпынкаў: напрыклад, байкерам ва ўзросце.


Нас 1.8к!!!!! Дзякуй вялікі ўсім, дзякуй за лайкі, рэпосты, каментары! Таксама дзякуй за тое, што паказваеце памылкі калі яны ёсць! І па традыцыі, далей — больш!!!!


Гіганцкі камень, з якім фоткаліся турысты на вяршыні гары Утун у Шэньчжэне, аказаўся фэйкавым.

Доўгія гады валун збіраў вакол сябе натоўпы наведвальнікаў, а цяпер высветлілася, што адна са сценак абвалілася і зону закрылі на рамонт.

Дарэчы, гэта ўжо не першае за год "выкрыццё" славутасцяў у Кітаі: у чэрвені стала вядома, што самы высокі ў краіне вадаспад падтрымліваецца патокам з трубы.

722 1 19 4 77

Audi без кольцаў у лагатыпе і з вялікімі літарамі ў назве = новы брэнд для Кітая

Нямецкі вытворца сумесна з SAIC Motor запусціў AUDI - новы брэнд для кітайскага рынку.

Запуск серыйнай вытворчасці чакаецца ў 2025 годзе. Першай мадэллю стане электрычны хэтчбэк AUDI E аўтамабіль ужо прадстаўлены, але толькі ў выглядзе канцэпта, таму яго дызайн і характарыстыкі яшчэ могуць змяніцца.


Канадзец сабраў з LEGO плёначную камеру, якая рэальна ўмее фатаграфаваць.

Усяго ў ёй 595 дэталяў - і амаль усе яны са звычайных набораў. Выключэннямі сталі толькі кастамныя лінзы.

Дарэчы, у будучыні гэты фотаапарат цалкам можа з'явіцца ў продажы. На LEGO Ideas праект сабраў больш за 10 000 галасоў, і зараз кампанія павінна разгледзець запуск вытворчасці.


Ацаніце стыль: канцэптуальны седан NSU ro80 2 Porte +2 (рэальна назва такая), створаны атэлье Pininfarina ў 70-х.

У седана ворныя дзверы ў стылі Rolls-Royce і ссоўны дах, а пад капотам 113-моцны ротарны рухавік.

Доўгі час тачка захоўвалася ў нямецкім музеі Audi, а зараз яе прадалі на аўкцыёне ў Каліфорніі за $461 000.


Вітаю ўсіх! Сёння хачу параіць вам вельмі цікавыя каналы на беларускай мове!

@poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках і здымках. Параўнанні "было-стала", гісторыя беларускіх паштовак і фатаграфіі ды рознае цікавае па тэме.

@techleadby — ужо два гады канал публікуе толькі цікавыя і актуальныя навіны папулярнае навукі, тэхналёгій, дызайну і архітэктуры.

@moj_rodny_huk — праект “Мой родны гук” займаецца прафесійнай агучкай фільмаў на беларускай мове. Агучку можна заказаць 😉

@belaiplatform — карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі.

@pavillie — канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясціны і іншыя цікавінкі.

Раю падпісацца!


Цікавая штука з мінулага — першы ў свеце бесправадны пульт для тэлевізара 1956 гада ад амерыканскай Zenith.

Прылада цалкам механічная - працуе на аснове адмысловых ультрагукавых сігналаў, якія раздаюцца пры націску кнопак і ўлоўліваюцца тэлевізарам. З-за гэтага пры вызначаных старонніх шумах ёсць рызыка выпадковага спрацоўвання, але затое не патрэбныя батарэйкі (бо ніякай электронікі няма наогул).

Больш функцыянальныя і звыклыя нам ІЧ-пульты з'явіліся толькі ў 80-х, а сама Zenith пратрымалася на плаву да 1999 гада, пасля чаго была паглынутая кампаніяй LG.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Заліпальны таймлапс працоўнага тыдня стадыёна ў Сіэтле.

За шэсць дзён на ім прайшлі шэсць мерапрыемстваў: баскетбол, дыскатэкі, канцэрты і нават хакей. І да кожнага трэба было няхіла так пераабсталяваць пляцоўку, паспеўшы ўсё зрабіць да вечара.


Зацаніце рэдкую кіберпанк-капсулу Volkswagen - дызельны гібрыд XL1, які распрацоўваўся больш за 11 гадоў.

Тачку стваралі з мэтай дабіцца максімальнай эканамічнасці. У яе 48-моцны дызель + 27-моцны электраматор, камеры замест люстэркаў і сярэдні выдатак паліва ўсяго 0.9 л на 100 км.

З 2013 па 2015 выпусцілі толькі 250 экзэмпляраў. Арыентыр кошту, калі пашанцуе сустрэць на рынку, - ад € 80 000, хоць на старце прадавалі за € 111 000.


У Інданезіі забаранілі продажы любых iPhone 16 на дзяржаўным узроўні. Apple не выканала інвестыцыйныя абавязацельствы перад краінай, уклаўшы ў эканоміку толькі $15.3 млн з патрэбных $109 млн.

Такія інвестыцыі абавязковыя ў краіне з-за закона, згодна з якім замежныя кампаніі павінны задзейнічаць у сваёй тэхніцы не менш за 40% кампанентаў, вырабленых у Інданезіі - яшчэ такі ж закон ёсць у Індыі.

На сёння Інданезія — найбуйнейшая эканоміка Паўднёва-Усходняй Азіі з насельніцтвам амаль 300 млн чалавек і больш за 350 млн актыўных мабільных тэлефонаў.

Показано 11 последних публикаций.