Беларускі геймер


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Игры


Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!
Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Игры
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Шляхціц Завальня
🫒 Маслінку?

S.T.A.L.K.E.R. 2 прадалася 1 мільёнам копій! І гэта без уліку Game Pass!

А вы ўжо пагралі? Як адчуванні?

#STALKER2

416 0 4 10 49

🏆 Сталі вядомы пераможцы прэміі Golden Joystick Awards 2024

Так, самымі грандыёзнымі пераможцамі сталі Final Fantasy 7: Rebirth і Helldivers 2 .

Final Fantasy 7: Rebirth перамагла ў чатарох зь сямі намінацый, а менавіта: "Лепшае апавяданьне", "Лепшы саўндтрэк" і "Лепшы выканаўца галоўнай ролі" для актора Кодзі Крысьціяна ў ролі Клаўда і "Лепшы выканаўца другога пляна" для Брыяны Ўайт ў вобразе Айрыс.

Між тым, Helldivers забрала тры зь пяці намінацый — "лепшую шматкарыстальніцкую гульню", "лепшы трэйлер" і "кансольную гульню году", а таксама гульня атрымала дадатковую спэцыяльную ўзнагароду ад крытыкаў.

Іншы галоўны намінант, Astro Bot, атрымала дзьве награды — "лепшы аўдыядызайн" і "студыя году" для Team Asobi.

Самую "вялікую" узнагараду вечара атрымаў Black Myth: Wukong, які выйграў у намінацыі "Гульня году". Гульня таксама перамагла ў намінацыі "Лепшы візуальны дызайн".

З поўным сьпісам пераможцаў можна азнаёміцца на сайце.


📰 Зьявіліся першыя водгукі на S.T.A.L.K.E.R. 2

Нягледзячы на тое, што гульню некалькі разоў перанясьлі й у выніку выпусьцілі ў рэліз зь вялікай колькасьцю нечаканых "анамалій" (багаў), гульня ўжо пасьпела атрымаць сярэднюю адзнаку ў 76 балаў на Metacritic.

У асноўным гульню хваляць за захаваньне той самай "зоны": цікавы адкрыты сьвет, калярытных пэрсанажаў й атмасфэру няветлівай але багатай на артэфакты ды прыгоды зоны.
Не спадабалася крытыкам вялікая колькасьць багаў ды праблемы з аптымізацыяй, якія (спадзяемся) будуць выпраўлены ў наступных абнаўленьнях.

Нажаль, набыць гульню ў сьціме зь беларускага рэгіёна немагчыма.

610 0 15 5 41

⚡️ Вітаем сябры!

Набліжаецца канец 2024 году й як водзіцца ў гульнявой індустрыі, супольнасьць ґеймераў падводзіць вынікі й узнагароджвае найлепшыя гульні й іх распрацоўнікаў!
У нашай рэдакцыі ўзьнікла ідэя правесьці сваё міні-ўзнагароджаньне (без узнагарод) для лепшых з лепшых!

Сёньня мы прапануем Вам паразважаць над катэгорыямі ў якіх у будучыні, мы разам з вамі будзем сутыкаць гульнявых мастадонтаў, у мала каму вядомым змаганьні за званьне "Лепшых гульняў па вэрсіі Беларускага ґеймера"!

Чакаем вашыя варыянты!


📰 Blizzard ня бачыць неабходнасьці «перазапускаць» World of Warcraft

23 лістапада World of Warcraft будзе адзначаць свой 20 гадовы юбілей — за мінулыя гады культавая MMORPG атрымала мноства адонаў і абнаўленьняў, і як лічаць распрацоўнікі з Blizzard, думаць аб «перазапуску» гульні няма неабходнасьці, бо падмурак праекту пастаянна мяняецца:

Тэарэтычна, у нейкі аддалены момант мы можам сурʼёзна заняцца пытаньнем перазапуску. Але на дадзены момант у нас велізарная, дынамічная супольнасьць гульцоў, якой мы рады служыць!
— заявіў ґеймдырэктар WoW


У завяршэньні артыкула, крыху цікавай статыстыкі ад Blizzard, у гонар 30-і годзьдзя франшызы Warcraft — за час існаваньня сусьвету, па дадзеных распрацоўшчыкаў, з гульнямі пасьпела пазнаёміцца ​​254 мільёны чалавек! Сумарна, толькі ў адной World of Warcraft гульцы правялі больш за мільярд гадзін!

Ці памятаеце вы як пачыналася ваша вандоўка ў Азерот?


📰 Інсайдэр: FromSoftware можа працаваць над рэмайстрам Dark Souls 3

Вядомы інсайдэр Нік Бэйкер (Shpeshal_Nick), у апошнім падкасьце Xbox Era, заявіў, што паводле яго дадзеных FromSoftware можа працаваць над рэмайстрам Dark Souls 3!

У цэлым, для студыі, гэта не першая падобная праца (раней іншыя гульні кампаніі гэтак жа атрымлівалі свае перавыданьні), таму, цалкам верагодна, што чуткі апынуцца праўдай.


📰 Ці можа DLC быць гульнёй году

Ці можа DLC быць гульнёй году? Такім пытаньнем задалося велізарнае мноства ґеймераў па ўсім сьвеце, пасьля нядаўняга абвяшчэньня сьпісаў намінантаў на званьне «Гульні году», дзе сярод паўнавартсаных гульняў, схавалася DLC Shadow of the Erdtree для Elden Ring.
Некаторыя лічаць, што гэтакае маштабнае DLC суцэль можа прэтэндаваць на званьне GOTY, але іншыя так ня думаюць:

Elden Ring — узрушаючая гульня, але яна ўжо атрымала сваё прызнаньне. Шкада, што яе DLC ізноў патрапіла ў намінацыі. Іншыя гульні, такія як Silent Hill 2 ці Stellar Blade, маглі б атрымаць дадатковую ўвагу дзякуючы намінацыі.

Як DLC наогул можа быць намінавана на ўзнагароду "Гульня году"?

Гэта проста сьмешна, што DLC для Elden Ring у сьпісе, а Silent Hill 2 — не.

Elden Ring стане першай гульнёй, якая двойчы возьме тытул "Гульні году" — заслужана.


Нагадаем, юбілейная дзясятая цырымонія ўручэньня The Game Awards 2024 пройдзе ноччу 13 сьнежня.

Як вы лічыце, ці можа DLC заслужыць званьне GOTY?


📢 Сталі вядомы намінацыі прэміі The Game Awards 2024

За намінацыю "лепшая гульня году" пазмагаюцца:

➖Astro Bot
➖Balatro
➖Black Myth: Wukong
➖Elden Ring: Shadow of the Erdtree
➖Final Fantasy VII Rebirth
➖Metaphor: ReFantazio

Зь іншымі намінацыямі можна азнаёміцца на сайце


Репост из: AniBel — анімэ і манга на беларускай мове
Памятаяце старую франшызу, якая расцягнулася больш чым на 8 гульняў і безліч кніг?
І мы не забыліся!

У гэтым годзе франшызе FNaF 10 гадоў!
Спецыяльна для гэтага, гульнявы аддзел Анібелу падрыхтаваў пераклад і агучку першай частцы Five Nights at Freddy's!

Спампоўвайце з сайту, пішыце водгукі і каментарыі — усё пойдзе для паляпшэння якасці наступных перакладаў!

Сачыце за камерамі, зачыняйце дзверы ў час і свяціце ліхтарамі ў цёмныя калідоры — рабіце ўсё, каб перажыць 5 начэй «‎У Фрэдзі».


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


🎁 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: Half-Life 2

Half-Life 2 гулец зноў паднімае манціроўку навукоўца-дасьледчыка Гордана Фрымена, які выяўляе сябе на паводненай чужынцамі Зямлі, рэсурсы якой імкліва спусташаюцца, а насельніцтва выраджаецца. Фрыману навязана непазьбежная роля выратавальніка чалавецтва ад таго зла, якое ён выпусьціў на волю ў Чорнай Мезе. І вельмі многія дарагія яму людзі спадзяюцца на яго!
Распрацоўнік — VALVE (ЗША)


❗️Забраць гульню можна да 18 лістапада.

664 0 25 5 40

📢 У рэліз выйшла новае пашырэньне для Hearts of Iron IV пад назовам Götterdämmerung

З гэтым ДЛС распрацоўнікі прадставілі новыя шляхі разьвіцьця Нямеччыны, Вугоршчыны, Бэльґіі, Конга й Аўстрыі, увялі мэханікі "спэцыяльных праектаў", "рэйдаў" і перапрацавалі дзейнасьць ядзернай зброі.

Таксама новаўвядзеньнем можна назваць і шлях распаўсюджваньня пашырэньняў — набываючы першы Expansion Pack, вы атрымліваеце ня толькі само DLC зараз, але й будучыя дапаўненьні. Імі стануць Graveyard of Empire, што выйдзе ў першым квартале 2025 году й абяцае перапрацаваць і пашырыць такія краіны Бліжняга Ўсходу як Аўганістан, Іран і іншыя, і Prototype Vehicles у трэцім квартале таго ж году, што абяцае перапрацаваць і дапоўніць мадэлі мегапраектаў.


📢 Capcom анансавала мабільную Monster Hunter Outlanders

«Monster Hunter Outlanders — гэта гульня на выжываньне ў адкрытым сьвеце, дзеяньне якой адбываецца ў сусьвеце Monster Hunter. Мы імкнемся стварыць мабільную гульню, якая дазволіць атрымліваць асалоду ад гульні зь сябрамі ў серыю Monster Hunter у любы час і ў любым месцы!

На дадзены момант вядома, што гульня будзе бясплатнай, з наяўнасьцю нутрагульнявых пакупак.
Гуляць можна як аднаму, так і зь сябрамі.

Дата рэлізу не называецца.

На афіцыйным сайце, можна пакінуць свой адрас электроннай пошты, для атрыманьня інфармацыі аб гульні й атрыманьні магчымасьці ўдзелу ў беце (калі, вядома, гульня ня будзе "вынята" распрацоўнікамі з рынку Беларусі).


📰 Farming Simulator 25 абыйшла Dragon Age: The Veilguard па онлайну ў Steam

Зусім нядаўна (12.11.) у рэліз выйшаў Farming Simulator 25, які не асоба ўразілі гульцоў.
Новая частка знакамітага сімулятара мае супярэчлівыя водгукі ў Steam. Гульцы й крытыкі адзначаюць малую колькасьць кантэнту й дрэнную аптымізацыю, а хваляць у асноўным ґрафіку.

Аднак, нягледзячы на ​​"халодны" прыём, навінка абыйшла галоўны тайтл BioWare – Dragon Age: The Veilguard! У сімулятар фэрмэра на рэлізе гуляла больш за 126 тысяч чалавек, у той час як DA не ўдалося сабраць і 90 тысяч.

543 0 11 4 27

Репост из: Ружовая Купіна
❗Нашыя сябры з «Прышпільнай майстэрні» ладзяць розыгрыш!

🎁Сярод прызоў: скідка 20% на ўсю прадукцыю брэнда, унікальны брэлок пад заказ і галоўны прыз — старажытная настольная гульня!

Для таго, каб паўдзельнічаць, дастаткова перайсці да гэтага поста ў інстаграм, паставіць яму падабайку, адзначыць у каментарах сябра і выкласці інстаграм-гісторыю з адметкай @pryspilnajamajsternia.

❗Сам розыгрыш адбудзецца ўжо 30 лістапада, паспейце ўсё зрабіць! Жадаем усім поспехаў!


GSC Game World аднавілі сыстэмныя патрабаваньні для S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl

Прыйшоў час канчатковай каліброўкі, сталкеры!

Уважліва вывучыце канчатковыя сыстэмныя патрабаваньні і наладзьце сваю тэхніку для беспраблемнага злучэньня з Наасфэрай 🔮
- напісала каманда распрацоўшчыкаў у сацыяльнай сетцы X.

Гульня выходзіць ужо 20 лістапада. Нядаўна стала вядома, што Stalker 2 пайшоў на золата, а значыць, гульня дакладна мусіць выйсьці 20 лістапада, без уселякіх пераносаў.




⚡️9 лістапада на Netflix адбыўся рэліз Arcane: League of Legends Season 2

Другі сэзон Arcane атрымаў вельмі станоўчыя водгукі на Rotten Tomatoes — 100% ад крытыкаў і 97% ад гледачоў.

Ці зьбіраецеся глядзець працяг знакамітага мультсэрыяла❓


📰 Разьвіцьцё касьмічнай стратэгіі Stellaris будзе прыпынена

Распрацоўнікі гульні ў асобе Paradox, заявілі, што прынялі рашэньне прыпыніць хуткае разьвіцьцё касьмічнай стратэгіі Stellaris, з мэтай асэнсаваньня будучыні гульні.

Па словах распрацоўнікаў, гульцы лічаць, што штоквартальныя пашырэньні ствараюць адчуваньне, што ўсё мяняецца занадта хутка й занадта часта, у дадатак, гэта часта ўплывае на захаваньні й мадыфікацыі.

Каманда Stellaris спрабуе асэнсаваць становішча гульні амаль празь дзевяць гадоў пасьля рэлізу. Для гэтага яны нагадалі асноўныя ідэі, зь якімі стратэгія выходзіла ў рэліз:

Галяктыка шырокая й поўная цудаў — гэта дазваляе рэалізаваць і пражыць любую гісторыя, ідэю ці фантазію гульцоў у жанры навуковай фантастыкі.
Stellaris — жывая гульня — яна працягвае разьвівацца й пераасэнсоўваць сябе.
Кожнае праходжаньне не падобна на астатнія — асновай уражаньняў ад Stellaris выступае пачуцьцё нявызначанасьці й зьдзіўленьні ад таго, што можа адбыцца далей.


На дадзены момант стваральнікі занятыя распрацоўкай буйнога абнаўленьня, а гэтак жа паліроўкай існуючага кантэнту, усё гэта ўбачыць сьвет у патчы 3.15, які стане даступны ў траўні 2025-га.
Цяпер жа каманда Stellaris спадзяецца атрымаць зваротную сувязь ад супольнасьці, якая павінна ацаніць іх бачаньне гульні, а таксама прапанаваць свае варыянты разьвіцьця касьмічнай стратэгіі.


📢 Сімулятар жыцьця з фотарэалістычнай ґрафікай inZOI выйдзе ў 2025-м годзе

«Кожнае жыцьцё становіцца гісторыяй» Стварыце сваю ўнікальную гісторыю, кіруючы й назіраючы за жыцьцём «Inzoi». Наладжвайце пэрсанажаў і будуйце дамы, выкарыстоўваючы простыя інструмэнты inZOI, каб пражыць жыцьцё сваёй мары!

Паўднёвакарэйскі выдавец Krafton (PUBG: Battlegrounds) раскрыў пляны па рэлізе нашумелага сіммулятара жыцьця!
Гульня выйдзе ў раньні доступ 28 сакавіка 2025 году!

Показано 20 последних публикаций.