📰 Bioware не выключае магчымасьць зьяўленьня рэмайстраў Dragon Age
Крэатыўны дырэктар Bioware Джон Эплер расказаў, што ў кампаніі сурʼёзна думаюць аб стварэньні рэмайстра мінулых частак Dragon Age!
Гаворка ідзе пра аналёг Mass Effect: Legendary Collection. Аднак галоўнай праблемай у выпадку Dragon Age можа стаць рухавік мінулых частак.
Dragon Age: Origins і Dragon Age 2 распрацоўвалі на ўласным рухавіку Eclipse, тады як для стварэньня Dragon Age: Inquisition выкарыстоўвалі Frostbite. У Mass Effect быў Unreal Engine, працаваць зь якім нашмат прасьцей.
У тым жа інтэрвію Эплер расказаў, што ў пачатку распрацоўкі Veilguard у гульню хацелі дадаць мультыплэер, але затым адмовіліся ад гэтага. Шмат у чым на гэта паўплывалі прэтэнзіі фанатаў да папярэдняй часткі, дзе яны не ацанілі тыя самыя мультыплэерныя элемэнты.
Рэліз Dragon Age: The Veilguard адбыўся на PC, PS5 і Xbox Series 31 кастрычніка. Гульня атрымала галоўным чынам станоўчыя водгукі й стала найбуйным рэлізам Bioware у Steam па паказчыках пікавага онлайну.

Мяркую, што на дадзены момант, я адзін з 20 чалавек у Bioware, якія яшчэ працавалі з Eclipse. Падобная задача ня будзе такой жа лёгкай, як было з Mass Effect, але мы любім арыґінальныя гульні [Dragon Age]. Ніколі не кажы ніколі.