Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць выбітных людзей медалём Францыска Скарыны і медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»
Адпаведную пастанову 24 снежня падпісала кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары Наталля Гардзіенка, грамадскі дзеяч, даследчык беларускай эміграцыі Лявон Юрэвіч, сузаснавальніца і выканаўчая дырэктарка «Беларускага свабоднага тэатра» Наталля Каляда, беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Беларускага свабоднага тэатра» Мікалай Халезін. Яшчэ адна асоба будзе ўзнагароджаная непублічна.
Медаль Францыска Скарыны ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры, за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыяла беларускага народа.
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваецца прафесар, дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі, польскі палітык, выдавец, грамадскі дзеяч Роберт Тышкевіч, грамадскі дзеяч, фінансіст, мецэнат Мацей Радзівіл. Як адзначаецца ў пастанове, вышэйпералічаныя асобы праявілі адданасць інтарэсам беларускага народу і зрабілі значны ўклад у развіццё беларускай культуры.
Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства за выбітныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці на карысць беларускага народа і беларускай дзяржавы ў сацыяльнай, эканамічнай, культурнай, палітычнай сферах.
@CabinetBelarus