Беларускія добраахвотнікі ва Украіне змогуць атрымліваць лячэнне і праходзіць рэабілітацыю ў медустановах Чэхіі па лініі Мінабароны
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук сустрэўся з намеснікам міністра, кіраўніком напрамку абарончай палітыкі і стратэгіі Міністэрства абароны Чэхіі Янам Юрашам. Арганізаваў і суправаджаў сустрэчу Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы.
Кабанчук і Юраш абмеркавалі супрацоўніцтва паміж Прадстаўніцтвам па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета і Міністэрствам абароны Чэхіі, праблемы рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны, а таксама пытанне нелегальных мігрантаў, з дапамогай якіх рэжым Лукашэнкі разам з Расіяй атакуюць межы Еўрасаюза.
Прадстаўнік Кабінета звярнуўся да намесніка міністра з просьбай аб прадастаўленні магчымасці лячэння і рэабілітацыі ў медычных установах Чэхіі для беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў складзе УСУ. Намеснік міністра адзначыў, што чэшскі бок не супраць аказання такой дапамогі для беларусаў.
@CabinetBelarus