«Прыклад Фландрыі паказвае, як сапраўды шмат можна зрабіць для нашай барацьбы»
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык правяла сустрэчу з генеральным прадстаўніком Фландрыі Маціясам дэ Мурам і намесніцай генеральнага прадстаўніка Фландрыі ў Польшчы і краінах Балтыі Сафі Гіртс.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
☑️ бягучую сітуацыю ў Беларусі напярэдадні «бязвыбараў» 2025 года і план дэмакратычных сіл у рэагаванні на іх;
☑️ праблемы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, культуры і адукацыі і магчымую падтрымку з боку Фландрыі ў гэтай сферы;
☑️ мерапрыемствы «Беларускага тыдня» ў Бруселі;
☑️ арганізацыю стажыровак для ўдзельнікаў праграмы «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» ў інстытуцыях Фландрыі.
Аліна Коўшык: «Я вельмі ўдзячная Фландрыі за падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці. Прыклад Фландрыі паказвае, як сапраўды шмат можна зрабіць для нашай барацьбы. Фландрыя выдатна разумее важнасць захавання сваёй ідэнтычнасці, сама прайшла няпросты шлях абароны фламандскай мовы».
@CabinetBelarus