Польшча ідзе насустрач беларускім студэнтам: новыя змены ў заканадаўстве і павышэнне стыпендый
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык атрымала ад міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыюша Вячоркі адказ на свой ліст з запытам аб падтрымцы беларускіх студэнтаў.
У лісце міністр адзначае:
▪️Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі сумесна з Міністэрствам народнай адукацыі распрацавала прапанову па ўнясенні змяненняў у Закон «Аб сістэме адукацыі», якая дасць магчымасць вырашыць праблемы беларускіх грамадзян, звязаныя з пацвярджэннем адукацыі.
▪️Цяпер працэдура прыняцця новага закона знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Яго палажэнні ў тым ліку датычацца легалізацыі дакументаў і даведак, атрыманых у Беларусі.
▪️Як адзначыў Дарыюш Вячорка, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі накіравала рэктарам рэкамендацыі, каб ВНУ не ставілі залічэнне грамадзян Беларусі ў залежнасць ад наяўнасці ў іх завераных дакументаў, і праінфармавала іх аб зменах у правілах, якія рыхтуюцца.
▪️Акрамя таго, плануецца павялічыць памер стыпендый па праграме Каліноўскага, прызначанай для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі.
Аліна Коўшык: «Мы знаходзімся ў сталым кантакце з міністэрствам. Ад 1 ліпеня змены ў заканадаўства ўвойдуць ў жыццё. Будзем пільнаваць, каб яны працавалі і апастыль больш быў не патрэбны для паступлення ў польскія ВНУ.
Радуе, што пасля нашых настойлівых просьбаў урэшце будуць падвышаныя (да 1800 злотых) стыпендыі для студэнтаў праграмы Каліноўскага. Будзем далей працаваць для паляпшэння яе ўмоў для беларусаў».
@CabinetBelarus