Макс Шчур – чалавек, якога ніколі не зашмат. Бо што б ён ні рабіў – атрымаецца драйвова, шызова і непадробна шчыра.
Макс вынаходзіць новыя вымярэнні беларускасці там, дзе іх дагэтуль не было – ад плыняў еўрапейскага авангардызму да ляманту Озі Озбарна. Ягоная беларушчына – адкрыты праект, да якога карціць далучыцца.
Як?
Напрыклад, падтрымаўшы выданне новай Шчуравай кніжкі – адвязнага мемуарна-анархічна-буддысцкі-ракенрольнага эпасу. Хронік маргінальнага еўрапейца — дзіўнага чэла са стромнай краіны.
Такой беларушчыны вы яшчэ не ведалі. Такога Шчура раней не чыталі. Дык вэлкам у ракенрольную талаку!
https://gronka.org/#/causes/recFWBa2TFFjRFmLGНа фота: Шчур справа)