Дзяржаўная газета "Звязда" заклікала ўводзіць мастацкую цэнзуру. Артыкул з заклікам напісала кандыдатка філалагічных навук
Алена Кісель.
Там яна разважае пра віды цэнзуры, і агулам прыходзіць да высновы, што нічога кепскага ў ёй няма.
„Нам хутка востра спатрэбіцца цэнзура мастацкая. Я маю на ўвазе нядопуск у друк адкрыта бяздарных тэкстаў, напісаных непісьменна і відавочна дрэннай мовай. Сотні і тысячы кніг цяпер друкуюцца альбо па знаёмстве, альбо таму, што падыходзяць для якой-небудзь серыі“
Пра напісаныя “дрэннай мовай” кнігі аўтарка разважае ў краіне, дзе статус "народнага пісьменніка" атрымаў
Мікалай Чаргінец.