Здароўе па-беларуску


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Канал, дзе распавядаецца пра здаровы лад жыцьця, павелічэньне прадуктыўнасьці ды разнастайныя вэрсіі самаўдасканаленьня, ды 'шчэ да гэтага ўсё гэта па-беларуску!
Далучаймася ды дбайма аб здароўі нацыі!
Не мэдыцынская парада. Усё індывідуальна.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Калі любіш Беларусь — цісьні ❤️


🥤 Яблычны воцат, або як прасьцей схуднець?

Навукоўцы знайшлі 120 чалавек з залішняй вагай ды атлусьненьнем і вырашылі паглядзець, як спажываньне яблычнага воцату будзе ўплываць на вагу, ровень глюкозы ў крыві, трыгліцэрыдаў ды халестэрыну.


❤️‍🔥Выявілася, што штодзённае спажываньне трох мерак яблычнага воцату працягам 4 да 12 тыдняў прывяло да значнага зьніжэньня антрапамэтрычных зьменных (вага, індэкс масы цела, акружнасьць таліі/сьцёгнаў ды суадносіны тлушчу ў арганізьме), роўню глюкозы ў крыві, трыгліцэрыдаў ды халестэрыну.

Паводле дасьледаваньня, яблычны воцат можа стаць пэрспэктыўным дадаткам для барацьбы з атлусьненьнем, што не выклікае пабочных эфэктаў.


🙏 Колькі трэба трэнавацца кожны дзень?

Кожны дзень варта практыкавацца прынамсі 20 хвілін.


🌤 Пажадана інтэграваць у лад жыцьця парады Сусьветнае арганізацыі аховы здароўя:

СААЗ раіць займацца аэробнымі практыкаваньнямі сярэдняе інтэнсыўнасьці мінімум 150 хвілін на тыдзень або аэробнымі практыкаваньнямі высокае інтэнсыўнасці 75 хвілін на тыдзень. Цягліцавыя трэнаваньні раіцца рабіць мінімум двойчы на тыдзень, выкарыстоўваючы ўсе асноўныя групы цягліц.
[Крыніца]


🥺 Аэробныя практыкаваньні — бег, хуткая хада, веславаньне, хада ў гару, высокаінтэнсыўныя інтэрвальныя трэнаваньні, велатрэнаваньні, бег з перашкодамі (паркур), пліамэтрыка ды шматлікія іншыя.

🧑 Цягліцавыя трэнаваньні — калістэніка, падыманьне цяжараў, цягліцавая электрастымуляцыя, гіравы спорт ды гэтак далей.

Вельмі часта анаэробныя (цягліцавыя) й аэробныя практыкаваньні часткова перасякаюцца — напрыклад, падчас сілавых практыкаваньняў у вас таксама інтэнсыўна працуе сэрца, як і ў некаторых практыкаваньнях на аэробіку.


Як вызначыць патэнцыйнае разьвіцьцё інсульту?

🟡 Зрабіць КТ галаўнога мозгу.

Як інтэрпрэтаваць вынікі?

Калі ўсё добра — межы шэрага й белага рэчыва выразныя й сымэтрычныя.

Калі мяжа паміж шэрым і белым рэчывам становіцца размытай — гэта сьведчыць аб парушэньні кровазвароту ў гэтай вобласьці.


🤩 Як аднавіць зрок?

Навукоўцы вылучылі з размарыну такое рэчыва, як карнозная кіслата, якая, як выявілася, можа нядрэнна бараніць нашыя вочы ад пашкоджаньняў, выкліканых яркім сьвятлом ды ўсялякімі шкоднымі працэсамі, кшталту акісьляльнага стрэсу.


🤩 Яны пратэставалі гэтую кіслату на вузах сіткавіцы й пацуках, якіх адмыслова падвергнулі яркаму сьвятлу, каб пашкодзіць вочы.

Выявілася, што калі перад гэтым выкарыстаць карнозную кіслату, вузы вачэй менш пакутавалі, а зрок у пацукоў пасьля сьвятла быў лепшы, чым у тых, хто кіслату не атрымаў.


🤩 Высьветлілася, што карнозная кіслата актывуе ў вузах ахоўныя гены, якія дапамагаюць ім змагацца з усялякімі шкоднымі працэсамі.

Таму, гэтая карнозная кіслата можа сапраўды дапамагчы хворым на вочы, асабліва калі праблемы зь імі выкліканыя сьвятлом альбо старасьцю.


🥤Размарынавы алей — ня толькі прыемны пах.

Калі ты ўдыхаеш размарынавы алей, ён ня проста прыемна пахне, але й сапраўды ўплывае на тваё цела й мозг.


🦡 Навукоўцы вырашылі спраўдзіць, як гэты алей узьдзейнічае на нашую нэрвовую сыстэму. Яны сабралі 20 ахвочых ды правялі тэсты, зьвязаныя з рознымі функцыямі нашага арганізму.

Вынікі паказалі, што пасьля ўдыханьня алею ў людзей паскаралася сэрцабіцьце, павышаўся ціск ды пасілялася дыханьне. Прытым яны адчувалі сябе больш бадзёрымі й сьвежымі.

Мозг таксама рэагаваў: памяншалася актыўнасьць альфа-хваляў, якія зьвязаныя з расслабленьнем, ды павялічвалася актыўнасьць бэта-хваляў, якія адказваюць за бадзёрасьць і канцэнтрацыю.


🤩 Карацей кажучы, размарынавы алей — файны спосаб зрабіць сябе больш засяроджаным і энэргічным.

Калі табе трэба быць у тонусе ды мабілізаваць як мага болей рэсурсу — размарынавы алей можа быць вельмі карысны.

Размарынавыя алеі на iHerb


"Лёгкая Мова" @lohkaja_mova — праект, створаны з любоўю да беларускай мовы і беларусаў усяго свету 🩵

Першапачаткова існаваў у якасці блогу ў вядомых сацсетках. У 2021 годзе блог "перабраўся" на старонкі каляндарыка, і сёння — гэта ўжо 4-е выданне!

🪄Абноўлены сучасны дызайн,
абсалютна новыя і самабытныя беларускія словы, фразеалагізмы, прымаўкі, цытаты і хуткамоўкі з перакладам на расейскую і ангельскую мовы.

🧸Каляндар-слоўнічак «Лёгкая мова» — гэта:

🔹️Штодзень новыя беларускія словы — агулам 365 словаў!
🔹️На кожнай старонцы — яскравая карцінка, словы на беларускай мове, пераклад на дзве мовы, а таксама прыклад ужывання з мастацкай літаратуры.
🔹️Каляндарык можна паставіць на стол ці павесіць на сцяну.
🔹️Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрынцы.
🔹️У камплекце — два магніцікі для мацавання ўпадабаных старонак на халадзільнік.

Заказаць: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdRxTeerKQBkqrSy6RCfmxIbhzq8vCD2JHNWSKYdxGPp_SZkg/viewform


Ці табе дапамаглі мае парады?
Poll
  •   Так, вядома 🦬
  •   Не, не дапамаглі 😔
52 votes


Ці ты карыстаесься парадамі, што я даю ў дапісох?
Poll
  •   Так, вядома 🌚
  •   Не, не карыстаюся 😌
76 votes


Як лямпа можа зрабіць цябе шчасьлівым?

Тэрапія сьвятлом, альбо фотатэрапія — найлепшы спосаб змаганьня з САР.


👁 Існуюць спэцыяльныя лямпы, створаныя для фотатэрапіі, што выкарыстоўваюць белае сьвятло высокай інтэнсыўнасьці (найчасьцей за ўсё 10000 LUX).

Рэкамэндуецца выкарыстоўваць ад 30 хвілін на дзень. Празь некалькі дзён стан мае палепшыцца.


😓 Лямпы, што даюць меньшую колькасьць LUX набываць ня варта, бо для паляпшэньня стану будзе вымагацца большая колькасьць часу.

Лямпа мае разьмяшчацца на ўзроўні вачэй, каб даваць адпаведны эфэкт.


🌚 Ёсьць цікавы аналяг гэтых лямпаў — акуляры для фотатэрапіі. 30 хвілін на дзень таксама будзе дастаткова для паляпшэньня псыхалягічнага стану.

Падчас выбару лямпы варта зважаць на тое, каб яна была створаная менавіта для САР.


🧑 Выбірайце лямпы, якія фільтруюць большую частку ультрафіялетавага сьвятла ды абароняць вашыя вочы й скуру.

Ваш арганізм будзе вам удзячны 🧘


Які тып допісаў табе больш падабаецца?
Poll
  •   Доўгія й празаічныя. Падрабязнае празаічнае апісаньне праблемаў — прычыны, сымптомы й вырашэньне.
  •   Кароткія й канкрэтныя. Некалькі сказаў пра сымптомы, некалькі пра вырашэньне. Пакрыху аб тым і тым.
84 votes


1 ❤️


10 ❤️


Ці ты верыш у эвалюцыю?
Poll
  •   Так, вядома 👁
  •   Не, эвалюцыя ня ёсьць магчымай 📚
130 votes


20 ❤️


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


У тыя дні, калі сонца мне спадарожнічае ды дорыць свае яскравыя праменьні я жыву. У гэтыя дні я люблю ўвесь сьвет ды людзёў навокал мяне. Анічога ня можа мяне засмуціць ды выклікаць якія-кольвек нэгатыўныя ймоцыі. У гэтыя дні горы для мяне па калена, ды самыя цяжкія выпрабаваньні перастаюць імі быць, стаючыся толькі цікавым і незвычайным здарэньнем.

У тыя дні, калі сонейка хаваецца за хмарамі ды абдзяляе мяне сваёй прысутнасьцю адзінае, што я раблю, гэта існую. Гэтыя дні стаюцца пустымі. Мая прадуктыўнасьць падае амаль да нізу, а сум суправаджае мяне з раніцы да вечару. Нават справы, якія звычайна прыносяць мне задаваленьне ня могуць выратаваць мяне ад смутку.
Пазнаеш сябе ў гэтых радкох?

😓 Віншую. Найімаверней, ты маеш САРСэзоннае Афэктыўнае Разладжваньне. Як вынікае нават з назвы, гэтая недуж суправаджае людзёў падчас пэўнага сэзону, а менавіта восеньска-зімовага. Вельмі часта яе недарма клічуць сэзоннай дэпрэсыяй, бо сымптомы ў іх вельмі падобныя, калі не аднолькавыя:

Паганы настрой 24/7, раздражняльнасьць, стомленасьць, дрымотнасьць, адсутнасьць ініцыятывы, большая колькасьць стрэсу, падвышанае запатрабаваньне ў сьне, праблемы з канцэнтрацыяй ды нават думкі пра самагубства. Сьпіс гэты можна працягваць доўга.


😱 Разладжваньне можа наўпрост уплываць на здароўе, напрыклад, праз падвышанае запатрабаваньне ў задавальненьні, што вядзе да большага спажываньня рэчываў, што яго прыносяць разам са шкодай у выпадку злоўжываньня (junkfood, алькаголь ды гэтак далей).

У нашым жыцьці й так вельмі часта дастаткова прычын для смутку й без увагі на поры году. Адпаведны сэзон можа, у сваю чаргу, паглыбляць нашую тугу.
❤️‍🔥 Якая ж прычына гэтае немачы?

Нястача натуральнага сьвету.

Калі на сятчатку вока трапляе натуральнае сьвятло праз розныя працэсы ў арганізьме выпрацоўваецца сэратанін, які часта называюць гармонам шчасьця. Сэратанін, у сваю чаргу, наўпрост уплывае на выпрацоўку мэлятаніну — гармону, які рэгулюе цыклы сну й няспаньня.
У восеньска-зімовы пэрыяд натуральнага сьвятла нашмат меней, сэратаніну, адпаведна, таксама меней.

🌸 Як жаж змагацца з гэтай немаччу?

Як мага больш часу праводзіць на вуліцы, асабліва ў сонечныя дні.

Праводзіць больш часу ў пакоях, сьцены якіх афарбаваныя ў белы колер, каб атрымаць больш сонца дзякуючы большаму адлюстраваньню сьвятла.

Мінімалізаваць выкарыстаньне сонцаахоўных акуляраў, што перашкаджаюць сьвятлу трапляць на нашыя вочы.

Фізычная актыўнасьць на сьвежым паветры.

Большае спажываньне Амэга-3 — у прадуктах, што яе маюць ды дабаўках.


Калі спадарства набярэ 50 ❤️ пад гэтым допісам, у хуткім часе я распавяду пра яшчэ адзін цікавы й практычны спосаб павялічыць выпрацоўку свайго сэратаніну ды адчуваць больш радасьці ў бягучым сэзоне 🔮


Ці ты маеш горшы настрой ды псыхалягічны стан наогул увосень ды ўзімку? 🥲
Poll
  •   Так, у гэты пэрыяд я больш сумны, няма жаданьня рабіць хоць штосьці 🤡
  •   Не, зьмены сэзону на мяне аніяк не ўплываюць, я чуюся таксама, як улетку ды ўвесну 🦋
92 votes


Як папраўна наведваць лазьню?

Заходы ў лазьню павінны доўжыцца мінімум 15 хвілін. Карацей — карысьці будзе нашмат меней 👫

Усе парады, якія я даю, працуюць для ўсіх, хто ня лічыць сябе хворым. Калі ў цябе ёсьць праблемы з ныркамі, сэрцам, сасудамі й гэтак далей, загадзя пракансультуйся са спэцыялістам.


Пастарайцеся не награваць галаву. Купіце спэцыяльную шапку для лазьні 🧍

Наша мэта — нагрэць цела, а не прымусіць наш мозг кіпець.


Падніміце ногі вышэй а галаву ніжэй.
Уверсе тэмпэратура вышэйшая, таму добрым варыянтам будзе легчы, а ногі закінуць на сьцяну вышэй, такім чынам мы дапаможам працаваць сэрцу й нашая галава ня будзе моцна награвацца 🔮

Ня есьці перад/падчас/адразу пасьля наведваньня лазьні. Мы жадаем зрабіць наведваньне лазьні максымальна карысным для арганізма, напоўнены страўнік ня будзе гэтаму спрыяць, а хутчэй наадварот 🤍

Пійцё шмат вадкасьці. Вада з падвышанай колькасьцю мінэралаў, ізатонікі — цудоўныя варыянты 👩‍❤‍💋‍👨

Трымайцё збалянсаваны рацыён з адпаведным утрыманьнем калю, магнію, кальцыю ды натрыю 🧍

Лазьня — сухое месца, можацё паліваць сьцены вадою, каб павысіць вільготнасць (можна выкарыстоўваць пульвэрызатар для паліву расьлін, дадаючы ў ваду этэрныя алеі) 🥤

Кантраст тэмпэратураў. Добра прагрэўшыся, выдатным варыянтам будзе абліцца халоднай вадой 💆‍♀️

Часьцей за ўсё асабіста я абліваюся вядром студзёнае вады альбо йду ў рэчку.


Арыентуйцесё перш за ўсё на сваё самаадчуваньне, ня трэба прабаваць перасядзець усіх — гэта не спаборніцтвы 🌊

Найважнейшае 🙏

Атрымлівайцё асалоду ад гэтага працэсу, адчуйцё як чысьціцца ваша цела й розум. Няхай гэта будзе нешта накшталт мэдытацыі.


Прыемнага наведваньня лазьні 🤍


🌎 Лазьня

Толькі прыемнае баўленьне часу альбо магутная зброя для здароўя?

👟 Амаль у кожнай спартыўнай зале ёсьць саўна. Шмат з тых, хто жыве ў сваіх дамох, маюць лазьню. Напэўна, вы ня надта часта яе наведваеце — а дарма.

У Фінляндыі амаль у кожнай кватэры ёсьць свая саўна, дзе яны штодзённа аздараўляюцца.


🧍Нездарма 'шчэ тысячагодзьдзі таму грэкі заўважылі карысьць наведваньня лазьні для чалавечага здароўя ды паўсюдна будавалі лазьні для грамадзкага карыстаньня.

Нават Гіпакрат часта лячыў сваіх пацыентаў з дапамогай лазьні ды водных працэдураў, а яе ўплыў на чалавека лічыўся боскім.

🐕‍🦺 Цяпло й жар, якія для арганізму зьяўляюцца пэўным кароткачасовым стрэсам, маюць вялікую карысьць:

Стымулюецца выпрацоўка белых крывяных вузаў, што робіць арганізм больш устойлівым да йнфэкцыяў.

Паляпшаецца гарманальны фон.

Лазьня спрыяе ўмацаваньню ймунітэту й паляпшае цыркуляцыю крыві, што дапамагае арганізму змагацца з прастуднымі захворваньнямі
[1]

Павышаецца выпрацоўка самататрапіну.

Павялічваецца спажываньне тлену.

Вільготная цеплыня ў лазьні дапамагае палепшыць сустаўную рухомасьць ды зьняць цягліцавую напругу, што карысна адбіваецца на стане суставаў
[2]

Паляпшаецца мэтабалізм.

Рэгулярныя наведваньні лазьні спрыяюць зьніжэньню артэрыяльнага ціску, паляпшаюць працу сэрца й сасудаў, што дапамагае ў прафіляктыцы сардэчна-сасудзістых захворваньняў
[3]

Павышаецца адчувальнасьць да гармонаў ды нэўрамэдыятараў, напрыклад, інсуліну ды дапаміну.

Цяпло й вільготнасьць дапамагаюць стымуляваць лімфаток, што спрыяе вываду таксінаў ды паляпшэньню агульнага стану арганізму.


🦘 Частата наведваньняў лазьні індывідуальная ды можа розьніцца ў залежнасьці ад агульнага стану здароўя чалавека.
Аднак, для падтрыманьня здароўя й прафіляктыкі хвароб, рэкамэндуецца наведваць лазьню 1-2 разы на тыдзень.

20 last posts shown.