Forward from: Толькі пра мову
Спартовы лексычны мінімум — адметныя беларускія словы. Маем унікальнае слова вéтразь (ні ў кога няма такога), таму і ветразевы спорт. Увага на словаўтварэньне: трэнавáньне; судзьдзёўскі сьцяжок (ці пісталет). Мэдаль можа быць і сярэбраны, і бронзавы: галоўнае не забыцца, што слова мэдаль мужчынскага роду. У множным ліку — мэдалí. Добрага адпачынку перад тэлевізарам!