Толькі пра мову


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Linguistics


Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Linguistics
Statistics
Posts filter


Спартовы лексычны мінімум — адметныя беларускія словы. Маем унікальнае слова вéтразь (ні ў кога няма такога), таму і ветразевы спорт. Увага на словаўтварэньне: трэнавáньне; судзьдзёўскі сьцяжок (ці пісталет). Мэдаль можа быць і сярэбраны, і бронзавы: галоўнае не забыцца, што слова мэдаль мужчынскага роду. У множным ліку — мэдалí. Добрага адпачынку перад тэлевізарам!


Сёньня 40 гадоў з дня адыходу Ўладзімера Караткевіча — рыцара беларускае мовы, які казаў праўду пра яе і тады, калі гэта было рызыкоўна.


Хуткую вулічную ежу ў краінах Эўропы немагчыма ўявіць бяз гэтае стравы. У Расеі яна завецца рознымі варыянтамі арабскага слова, у краінах Цэнтральнай Эўропы — або поўнаю турэцкаю назваю döner kebab, або скарочана — kebab. І беларуская мова гістарычна брала ўсходнія пазычаньні зь цюрскіх — турэцкай і крымскататарскай.


Як вы назыаеце па-беларуску ядомыя грыбы роду Agaricus?
Poll
  •   шампіньён
  •   шампіён
  •   шпіён
  •   печурыца
  •   пячурка
  •   гаўнянка
  •   гнаяўка
  •   калоша
  •   белы мышак
  •   іначай
300 votes


Маем для іх і свае словы, не пазычаныя. Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе


Нават у роднасных мовах падобныя словы могуць мець рознае значэньне і рознае паходжаньне. Як беларускі багатыр і расейскі „богатырь“.


Полацак — сталіца першай вядомай дзяржавы на землях сучаснай Беларусі. Ці добра ведаем яго гісторыю? Гістарычны тэст https://smarturl.click/ny436


Выдатны беларускі лінгвіст Уладзімер Анічэнка — узор адданасьці справе й працавітасьці, першапраходца й разбуральнік прыніжальных стэрэатыпаў. Ушануйма 100-годзьдзе з дня яго нараджэньня.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Слоўнічак сьпякотнага дня. Хоць Беларусь краіна паўночная, але маем багата словаў і выразаў на тэму гарачыні. Напрыклад: ад сквару ажно вусны сьмягнуць — значыць цяжка імі паварушыць. Зычым тэмпэратурнага камфорту!


Рыхтуемся да Ўсясьветнага дня слуханьня. Яго сёлетні дэвіз — „Слухайма суплёты часу!” Вось жа мусім ня проста слухаць, а чуць, ня проста глядзець, а бачыць, не гаварыць бяз мэты, а нешта важнае казаць!


Як па-беларуску расшыфраваць НЛА (а заадно і БПЛА)? Выбіраем найлепшы варыянт, грунтуючыся і на граматыцы, і на гісторыі (!)


Вужáка — гэта хто?
Poll
  •   вуж
  •   усякая зьмяя
  •   гадзюка
  •   мінога
  •   атрутны грыб
  •   ліхі падступны чалавек
457 votes


Быццам пытаньне простае і слова зразумелае, але адказы могуць быць розныя! Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе


Назва Грунвальд стала часткаю гістарычнай сьвядомасьці беларусаў: „Пагоня на Грунвальд“ — раман Кастуся Тарасава і памятны знак у Горадні, „Грунвальд“ — і легендарны беларускамоўны дзіцячы летнік, і патрыятычная дзіцячая гульня, у якой дужаюцца „коньнікі“… Але ад пачатку гэтая падзея па-беларуску звалася інакш — бітва пад Дуброўнам.



15 last posts shown.