Бацькоў мінскіх школьнікаў перад выбарамі* пужаюць адказнасцю за ўдзел у «масавых мерапрыемствах»
У бацькоўскі чат адной з мінскіх школаў адміністрацыя даслала папярэджанне перад выбарамі
*, якія хутка прайдуць у Беларусі.
У ім нагадваецца, што хутка ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары
*, пасля чаго падкрэсліваецца, што ўсе віды масавых мерапрыемстваў (мітынгі, вулічныя шэсці, пікетаванні і іншае) магчымыя толькі з дазволу ўладаў.
Калі такога дазволу няма, адміністрацыя школы нагадвае пра магчымасць адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўдзел у мерапрыемствах без такога дазволу, а таксама пагражае буйнымі штрафамі. У тэксце аб'явы таксама пагражаюць буйнымі тэрмінамі ажно да смяротнага пакарання за пэўныя «злачынствы».
Юрыстка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Святлана Галаўнёва адзначае, што любая прававая інфармацыя, у тым ліку адносна адказнасці, павінна быць прадстаўлена збалансавана, без маніпуляцый і ціску на людзей.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/116979